А што далей? (Шыла)
| А што далей? Кароткі нарыс узаемаадносінаў сярод беларускай эміграцыі Гістарычная праца Аўтар: Мікола Шыла 1948 год |
А ШТО ДАЛЕЙ?
КАРОТКІ НАРЫС УЗАЕМААДНОСІНАЎ СЯРОД БЕЛАРУСКАЙ
ЭМІГРАЦЫІ
Умовы, у якіх разьвівалася беларускае нацыянальнае жыцьцё ў апошніх дзесяцігодзьдзях, сучаснае міжнароднае палітычнае палажэньне, урэшце, пасіленьне барацьбы паміж заходнімі дэмакрацыямі на чале з Амэрыкай і Англіяй і тоталітарным Усходам на чале з Савецкім Саюзам, — усё гэта не засталося бяз уплыву і на ўзаемаадносіны паміж нашай беларускай эміграцыяй.
Стан эміграцыі вельмі важны для кожнага народу, асабліва-ж важны ён для нашага народу ў сучасны мамэнт. Таму я наважыўся забраць голас у дачыненьні да некаторых зьявішчаў нашага нацыянальнага жыцьця, каб знайці адказ на важныя для будучыні нашага нацыянальнага існаваньня пытаньні.
Перш за ўсё неабходна выясьніць, ці ўзьнікшая ў беларускім эміграцыйным грамадзтве барацьба зьяўляецца ў пэўнай меры адбіцьцём сёньнешняй барацьбы ў грамадзтвах іншых народаў? Трэба зазначыць, што ў сёньнешнім змаганьні, якое адбываецца на нашых вачох у сьвеце, галоўнымі прычынамі яго зьяўляецца ня столькі дзьве супрацьлежныя ідэі--сацыялізму і капіталізму, як аб гэтым бязупынна крычаць бальшавікі, колькі два зусім супроцьлежныя погляды на практычнае ажыцьцяўленьне гэтых ідэяў у грамадзка-дзяржаўным жыцьці.
Змаганьне двух сьветапоглядаў — сацыялістычнага і капіталістычнага — зьявішча ня новае, яно трывае ўжо стагодзьдзі і нагледаецца сёньня амаль ува ўсіх краінах сьвету. Аднак усюды, дзе ў гэтым змаганьні ня прымаюць удзелу камуністы з-пад знаку Леніна-Сталіна, яно праходзіць спакойна, не пагражаючы народам і дзяржавам няўхільнаю катастрофаю.
Сапраўдныя сацыялісты, вывесіўшы на сваім сьцягу лёзунг--свабоды, роўнасьці і брацтва, зразумела, ня могуць ставіцца на шлях гвалту, прымусу і дыктатуры адзінкі або клікі над усімі іншымі, -- у сваім змаганьні за ідэю сацыялізму яны якраз карыстаюцца дэмакратычнымі мэтадамі барацьбы, стараючыся вызваліць адзінку і грамадзтва з атмасфэры сацыяльнай няроўнасьці, экспляатацыі слабейшага больш сільным ды ўсякага роду прымусу і гвалту.
Зусім інакш падыходзяць да гэтага пытаньня камуністы наагул; а савецка-сталінскія бальшавікі ў асаблівасьці. За дэвіз у барацьбе быццам за тыя самыя ідэалы — свабоды, роўнасьці і брацтва, сталіся — гвалт, прымус, тэрор ды непадзельнае панаваньне адзінак /камуністаў/ над усімі іншымі. Такім чынам, у сваім змаганьні быццам за свабоду грамадзтва, яны зусім ня розьняцца ад так званых фашыстоўскіх ці нацыскіх сыстэмаў, з якімі яны ў пэўных мамэнтах вядуць змаганьне, але ў пэўных мамэнтах дасканала супрацоўнічаюць /пакт Гітлер—Сталін 1939 г./
Той, хто знаў былую царскую Расею з яе абсалютызмам, сёньня пераканаўся, што савецкая ўлада ня толькі нічым ня розьніцца ад папярэдняй, але, наадварот — эксплаатацыя савецкім капіталізмам работніцкае клясы пры дапамозе розных стаханаўшчын ды соц-спаборніцтваў, сталася яшчэ горшай. У адносінах да сялянства бальшавікі пайшлі яшчэ далей, бо ўвялі дзяржаўную паншчыну, куды горшую, чым была паншчына пры царскай уладзе.
Пераходзячы да разгляду цікавечага нас пытаньня ўзаемаадносінаў паміж беларускай эміграцыяй, я мушу зазначыць, што ў гэтым пытаньні, існуючыя паміж паасобнымі групамі ці адзінкамі непаразуменьні, сваркі ці барацьба, абсалютна пазбаўленыя нават ценю нейкага ідэйнага змаганьня, якое-б суадказвала нейкім чынам вышэйразгледжанаму. Усе беларусы бяз вынятку імкнуцца да свае незалежнасьці, вольнае дзяржавы. Беларускі народ ня мае свае буржуазіі, сваіх капіталістаў, ці фабрыкантаў або абшарнікаў, і дзеля гэтага зусім выключаецца так званае клясавае змаганьне. Беларуская працоўная інтэлігенцыя, беларускі работнік і беларускі сялянін — гэта ня толькі адна кляса, але, можна сказаць, адна сям’я. Беларуская працоўная інтэлігенцыя — гэта дзіця або беларускага работніка, або беларускага сяляніна; усе яны былі аднолькава эксплятаваныя і паніжаныя чужынцамі: расейцамі, палякамі, бальшавікамі ды немцамі.
Здавалася-б, што ў гэтая, так аднолькавай па свайму сацыяльнаму складу, сям’і павінна панаваць згода ды ўзаемазразуменьне. Аднак, у сапраўднасьці гэтага няма. Чаму? Можна было-б проста выясьніць гэтае зьявішча прыказкай, што няма „сям’і бяз вырадка“. Аднак тут відаць, справа ў прышчэпленых некаторым прадстаўнікам нашага грамадзтва духам часу ў уплывах тоталітарызму.
Знайшліся „вырадкі“, якія, будучы значнай меншасьцяй, хочуць сваё верхаводзтва накінуць большасьці, якая іх не прызнае за народных „апосталаў“. Як ні сумна, уцёрся на эміграцыі для гэтае групы людзей, узяты ад слаўнага нашага племя — крывічоў. Назоў гэты, атрымаўшы выразна груповую ахварбоўку і зьмест, стаўся дзякуючы гэтаму прафанацыяй гэтага слаўнага імя. Аднак, пытаньне самога назову „крывіччыны“ цяпер ужо сталася быццам не актуальным. Цяпер ужо нібы і няма „крывічоў“. Аднак, сутнасьць справы не зьмянілася. Людзі гэтыя ўсё-ж далей трымаюцца сваіх мэтадаў і тактыкі, імкнучыся гвалтам накінуць сваю волю большасьці. Значыцца, не ў назове справа. Каб дапяць сваіх імкненьняў, гэтыя-ж людзі карыстаюцца тымі сродкамі, якія ўжываюць таталітарысты. Шмат фактаў з жыцьця беларускае эміграцыі сьведчыць аб гэтым. Гэты мініятурны таталітарызм зьяўляецца, на мой погляд, толькі вынікам уплыву звонку, занесянага ў наш нацыянальна-грамадзкі арганізм, як ужо зазначана, духам часу. Аднак, які-б ідэалістычны падклад ён ня меў, аб’ектыўна, выходзячы з нашага шкоднага зьявішча. Гэты эмбрыём у сёньняшнім мог-бы прывесьці нас да чысьцейшае дыктатуры ў будучыні, да таго, супроць чаго мы змагаемся. Я не хацеў-бы апынуцца ў ролі аднаго польскага палітыка, які, арыштаваны паліцыянтам у першыя дні пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Польшчы, кінуўся яго абдымаць толькі таму, што гэта быў польскі паліцыянт...
Гэтае хвараблівае зьявішча, я пэўны, у нас праміне. На гэта, аднак, як у кожнай праяве грамадзкага жыцьця, патрэбны час. Ці яно прамінае само сабой, ці яго трэба будзе зьняць апарацыйным спосабам, — пакажа найбліжэйшая будучыня. Тымчасам, заіснаваўшы стан прыносіць нашай справе вялікую шкоду. Нашыя „дамарослыя“ таталісты разьбіваюць усякую пазытыўную працу, разьбіваюць еднасьць нашага эміграцыйнага грамадзтва і тыя асягненьні, якія зрабіў увесь беларускі народ шляхам доўгага і крывавага змаганьня. Для іх „высокіх мэтаў“ ні існуюць, як відаць, ні аўтэрытэты, ні гістарычная праўда, ні аб’ектывізм, ні, урэшце, абавязваючая ў кожным здаровым грамадзтве этыка.
У імя праўды я хачу падрабязьней спыніцца на ананімовай адозве, якая вышла друкам 10-га — 2-га 48 г., падпісаная гэтак званым эміграцыйным сэктарам БНЦ; адозва гэтая скіравана галоўным чынам, супроць Прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады праф. Р. Астроўскага, Міжлягернай Рады і ўсіх тых, хто ня з „крывічамі“.
Чаго-ж толькі яны ня напісалі? Увесь свой выпрактыкаваны лексікон іхняе „мастацкае літэратуры“ вылілі на праф. Р. Астроўскага. Прыдумаць болей ужо няма чаго. Хіба, застаецца яшчэ толькі абвінаваціць Р. Астроўскага ў людаедзтве ды пераконваць саміх сябе, Што Р. Астроўскі кожны дзень на сьнедане замест кавы п’е людзкую сьвежую, яшчэ цёплую кроў ды закусвае малымі дзіцяткамі...
Ужо адно тое, што „дзеячы“ БНЦ выступаюць ананімова, даволі сьведчыць аб іх маральннм абліччы. На падобны ананім можна было-б нераагаваць, калі б ён не датычыў справы агульна-грамадзкай ды, каб невядома было, хто ўкручваецца пад „фірмай“ БНЦ. Я маю адвагу адкрыта спыніцца над гэтай адозвай перад усім беларускім грамадзтвам, бо мне дакладна ведама ўсё падзеі беларускага жыцьця на працягу некалькіх апошніх дзесяткаў гадоў.
У імя праўды лічу сваім абавязкам разгледзець гэты ананім
1/ БНЦ зазначае, „што з увагі на супрацоўніцтва Беларускае цэнтральнае Рады з немцамі, а, галоўнае, з увагі на цеснае супрацоўніцтва самога Р.Астроўскага з немцамі“, БНЦ нічога з Р.Астроўскім ня меў.
Я маю фотакопіі дакумантаў, пісьмы і расьпіску сяброў БНЦ, каторыя сьцьвярджаюць, што БНЦ, увосень 1945 г. /кастрычнік/ атрымаў ад Р. Астроўскага 16. 692 РМ.
2/ у кніжцы, выданай НКВД, а знойдзенай у Менску ў 1941 годзе ў г. зв. „Доме Правіцельства“, пад назовам „Заключительное обвинение по делу Белорусской Закордонной шпионской организации и Белорусского Центра“ бальшавікі даводзяць, што Р. Астроўскі, паслы Польскага Сойму Б. Тарашкевіч, П. Мятла, С. Рак-Міхайлоўскі і інш. сябры Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады ў часе 1926—28 г.г. былі агентамі тайнае польскае паліцыі ды дзеялі ў бок адарваньня Усходняе Беларусі яд СССР і далучэньня яе да Польшчы.
Польская Пракуратура на працэсе Грамады ў Вільні /22 - 2— 22 - 5 1928 г./ абвінаваціла Р. Астроўскага, Б. Тарашкевіча, С. Рака-Міхайлоўскага, П. Мятлу, Н. Валожына і іншых як камуністаў, якія дзеялі ў бок адарваньня Заходняй Беларусі ад Польшчы ды далучэньня яе да СССР.
БНЦ пастанавіў у сваім пашквілі скарыстаць адначасна дзьве гэтыя тэмы/.
У 1939 г., пасьля „вызваленьня“ Заходняй Беларусі, бальшавікі, не знайшоўшы ў Вільні праф. Р. Астроўскага, арыштавалі ягоную жонку і сына і вывезьлі ў канцлягеры. Там, у 1941 г. жонка Р.Астроўскага згінула, а сын, уцёкшы з савецкага канцлягеру „Ухта Іжэмская“, пайшоў на саюзьніцкі бок у армію і, такім чынам, цяпер знайходзіцца ў Заходняй Эўропе.
А побач з гэтым сёньняшнія найбольш дзейныя сябры БНЦ, у тым-жа самым часе, у найлепшай згодзе супрацоўнічалі з акупаваўшымі Заходнюю Беларусь бальшавікамі, займаючы не абыякія становішчы. А адзін сябра прыехаў якраз з савецкімі камісарамі з Усходу, як значная пэрсона, „пераўзгадоўваць“ „адсталых“ заходніх братоў.
Хіба гэтага хопіць!
3. Уся Беларусь, як Усходняя, так і Заходняя, знае Р. Астроўскага, як ідэйнага барацьбіта за вольнасьць і незалежнасьць Беларусі. Таму ён заўсёды і пападаў у колізію з акупацыйнымі ўладамі, адведваючы і расейскія вастрогі /Дзерабінская турма, Крэсты, Пецярбург, 1911 г./, і польскія /Лукішкі ў Вільні і Вронкі пад Пазнанем; 1927—1928 г.г./, і, каб не капітуляцыя Нямеччыны, то, напэўна, адведаў бы і нямецкія кацэты, бо на гэта ўжо заносілася пасьля яго катэгарычнай адмовы далучыцца да Уласава.
Астроўскі ведамы беларускаму народу не ад сёньня. Яшчэ ў 1905 г. мы бачым Астроўскага, як дзейнага сябру Беларускай Сацыялістычнай Грамады /Старшыня Слуцкага Аддзелу Грамады/. У 1908 г.—1911 г. Р. Астроўскі дзейны, як Старшныня Слуцкага Зямляцтва пры Пецярбурскім Унівэрсытэце ды Сябра Аб’еднаных Зямляцтваў усяго унівэрсытэту. У 1917 г. Астроўскі ўжо сябра ЦК Грамады і дэлягат ад Менскае губ. на так званае „Московское Государственное Совешчаніе“ разам з нябожчыкам праф. Іваноўскім і Бурбісам /жнівень 1917 г./. Ад мая 1917 г. да бальшавіцкае рэвалюцыі / 25-10-1917 г. / Астроўскі — Паветавы Камісар Ураду Керанскага ды выкладчык, а пасьля і дырэктар I-е на Беларусі Слуцкае Беларускае Гімназіі / верасень 1917 г./ Далей бачым Астроўскага, як Міністра Асьветы ў габ. Р. Скірмунта / між іншым, завочна аднагалосна выбранага на гэты пост Радаю Беларускай Народнай Рэспублікі — 1918 г. /.
1919 г. — Астроўскі змагаецца — не пашквілямі, як БНЦ, а са зброяй у руках, — супраць бальшавікоў у радох арміі Дэнікіна / 7 Беларускі полк /.
У 1920 г. Астроўскі ізноў на сваёй роднай Случчыне, дзе і арганізуе першыя кадры Беларускіх Вайсковых сілаў, якія ўвосень таго-ж году паднялі слаўнае Слуцкае паўстаньне. Сам Астроўскі з арміяй гэн. Булак- Булаховіча ідзе паўстанцам на помач з боку Лунінца-Мікашэвічы.
У 1921—1923 г.г. Астроўскі займае пасаду Інспэктара Амэрыканскага Камітэту помачы дзецям на Заходняй Беларусі, зьяўляючыся найбліжэйшым супрацоўнікам тагочаснага дырэктара Мр. Пэйта, сёньняш. супрацоўніка б. Прэзыдэнта ЗША Мр. Гэрбэрта Гувэра.
1923—1936 гг. — Астроўскі займае пасаду Дырэктара Віленскае Беларускае Гімназіі і Віленскае Беларускае Сэмінарыі імя Фр. Багушэвіча ў гэтым часе бачым Астроўскага адначасна найбольш дзейным сябрам шматлікіх беларускіх арганізацыяў: Старшыня Т-ва Беларускае Школы, шырока знанае пад назовам ТБШ, Старшныня Беларускага Дабрадзейнага Т-ва, арганізатар Беларускага Каапэратыўнага Банку і г.д,
Адначасна праф. Р, Астроўскі зьяўляецца найбліжэйшым супрацоўнікам праф. Б. Тарашкевіча, пасла польскага сойму і Старшыні Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады — беларускай усенароднай партыі, якая за 1926 г. здолела арганізаваць 121 тысячу сяброў.
У восень 1936 г. палякі высяляюць Астроўскага, як „небязьпечнага“ беларуса, з пагранічнай паласы ў глыбіню Польшчы /Людзь/, дзе застае яго вайна 1939 г.
Ад 1939 — да 1941 гг. Астроўскі кіруе арганізаваным ім Беларускім Дапамаговым Камітэтам у Людзі. З пачаткам нямецка-савецкай вайны мы бачым Астроўскага ізноў на Бацькаўшчыне, дзе выяўляе надзвычайную энэргію па арганізацыі адміністрацыйнага гаспадарчага жыцьця ў Піншчыне, Берасьцейшчыне, Меншчыне, Браншчыне, Смаленшчыне ды Магілёўшчыне / 1941—1943 гг./, каб з канцом 1943 г. ізноў зьявіцца ў Менску, як Прэзыдэнт БДР.
А цяпер можна спытацца: хто-ж з паноў, ня толькі „дзеячоў“ БНЦ, але наагул нас, беларусаў, можа пахваліцца такім грамадзкім і палітычным станам?
4. Больш падрабязна затрымаемся на т. зв. „коляборацыі“ Астроўскага з немцамі ды яго „падхалімстве“, прыпамінаючы пры нагодзе расказ аб гэтым найбліжэйшага супрацоўніка Астроўскага, 1-га віцэпрэзыдэнта БДР М. Шкялёнка: „16-га сьнежня 1943 г., — расказваў М. Шкялёнак, — беларускі актыў пастанавіў выклікаць у Менск праф. Р. Астроўскага на нараду ў справе арганізацыі Беларускае Цэнтральнае Рады. 20-га сьнежня, на канфэрэнцыі ў Гэнэральным Камісарыяце-Беларусі, на становішча Прэзыдэнта БЦР мы з Сабалёўскім высунулі кандыдатуру праф, Р. Астроўскага. Пасьля доўгае дыскусыі праф. Астроўскі згадзіўся але пад наступнымі варункамі:
1.- Беларуская Цэнтральная Рада будзе мець магчымасьць арганізаваць беларускае войска БКА.
2.- Беларуская Краёвая Абарона /БКА/ будзе змагацца толькі з бальшавікамі і толькі на тэрыторыі Беларусі.
3.- Ён прыймае функцыі Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады часова, да скліканьня 2-га Усебеларускага Кангрэсу.
Найцяжэйшым пунктам быў Кангрэс, але, урэшце немцы згадзіліся і на гэта, прыймаючы тэрмін — канец мая — пачатак чэрвеня“.
Другім дакумантальным доказам „падхалімнасьці“ Астроўскага будзе яго публічнае выступленьне дня 22-га студзеня 1944 г. пры афіцыйным адчыненьні Беларускае Цэнтральнае Рады.
Гаворачы аб тым, што Беларуская Цэнтральная Рада будзе рэалізаваць ідэал незалежнасьці Беларусі, Астроўскі заявіў што ён нявольнікам ня быў і ня будзе, „бо-ж няволя заўсёды застаецца няволяй, а кожнае ярмо, ці то будзе польскае, ці бальшавіцкае, ці нямецкае, ці кітайскае, заўсёды муліць шыю“. Апошні сказ нямецкая цэнзура пусьціла ў прэсу зьменяным, у такім выглядзе: „Няволя заўсёды застаецца, няволяй, а кожнае ярмо муліць шыю“ /гл. „Раніца“, № 6/ 168 з дня 6- 2- 1944 г./.
Праводзячы публічныя мітынгі ў Слуцку, Семякаве, Баранавічах і Слоніме /ясна, у прысутнасьці ўсіх відаў цывільных і вайсковых уладаў/, Астроўскі даслоўна казаў: „Калі-ж мяне пераканаюць партызаны, што толькі яны змогуць выкаваць незалежнасьць для Беларусі, то я першы іду ў лес, каб супольна біць і немцаў, і бальшавікоў /.
Так вось выглядае ў сьвятле гэтых фактаў /падхалімства/ Астроўскага!
5. Далей разгледзім асобна пытаньні „супрацоўніцтва“ „квісьлінгаў“ і г. д.
У номеры 4/7/ „Бацькаўшчыны“ з дня 15-га лютага 1948 г. „крывічы“ далі выясьненьні, хто такія „квісьлінгі“, зазначаючы, што „гэта такія здраднікі сувэрэнных правоў народу і Бацькаўшчыны, якія пайшлі на службу да акупанта“, як: Квісьлінг у Нарвэгіі, Пэтэн у Францыі, Гэн. Кэдыч у Сэрбіі, Павэліч у Харваччыне, Гаха ў Чэхіі, а на Беларусі налічылі аж трох, не называючы, аднак, па імю!
Якая скромнасьць!.. Відаць, двох захавалі на „дэсэрт“, бо-ж аднаго, г. зн. Р. Астроўскага, гэтаю мянюшкаю тыя самыя аўтары назвалі.
Згаджаемся зусім з нашымі праціўнікамі, што Квісьлінг, Гаха, Пэтэн і Кэдыч фармальна павінны разглядацца, як здраднікі свае Бацькаўшчыны, бо-ж яны былі грамадзянамі сваіх зусім незалежных і сувэрэнных дзяржаваў і, паводле абавязуючых законаў, учыніць таго, што яны зрабілі, ня мелі права. Але прышпіліваць праф. Астроўскаму тое самае, што Гаху, Пэтэну ды інш.?.. На гэта маглі пайсьці толькі безадказныя асобы з-пад знаку „крывіцкага“ БНЦ!
Па-першае: Астроўскі ня быў грамадзянінам незалежнай Беларускай Рэспублікі, а ні БССР;
Па-другое: будучы фармальна грамадзянінам Польшчы, ён нічога не зрабіў такога, што-б магло калідаваць з абавязуючым у Польшчы да 1939 г. Кодэксам Карным;
Па-трэйцяе: тое, што ён змагаўся з сваім адвечным ворагам — маскоўскім бальшавізмам, за незалежнасьць свае Бацькаўшчыны, гэта ня толькі яго права, але і абавязак. Прычым, з фармальнага пункту гледжаньня, тут трэба разрозьніваць два мамэнты: а/ Астроўскі, як грамадзянін польскае рэспублікі змагаецца з бальшавікамі за вызваленьне тае часьці свае Бацькаўшчыны /БССР/, якая нестанавіла тэрыторыі Польшчы; б/ Астроўскі, як грамадзянін Польшчы, змагаецца з бальшавікамі, акупаваўшымі Заходнюю Беларусь /якая ад 1921 года ўваходзіла ў склад Польшчы/, у тым часе калі польскае войска было разьбіта і змагацца далей не магло.
У першым выпадку палякам няма ніякае справы да таго; што Астроўскі падстаўляе свой лоб за тэрыторыю, належачую да Польшчы.
У другім выпадку Р. Астроўскі змагаецца за частку свае Бацькаўшчыны, якая да 1939 г. уваходзіла ў склад польскае рэспублікі, у той час, калі польская армія была разьбіта.
Па-чацьвертае: тое, што Астроўскі хацеў далучыць Заходнюю Беларусь да СССР /тэза польскае пракуратуры/, зусім адпадае, бо-ж Астроўскі ўвесь час змагаўся супроць СССР!
Па-пятае: на злучэньне-ж абедзьвюх частак Беларусі ў адно цэлае ў 1941 годзе меў права з дзьвюх прычынаў:
1. У 1941-43 гг. а ні польскае, а ні нават савецкае ўлады на гэтых тэрыторыях ня было;
2. Як бязупынны барацьбіт за незалежнасьць Беларусі — як сваё Бацькаўшчыны, разглядаў і палякоў і бальшавікоў, і немцаў, як часовых акупантаў.
Усё вышэй адзначанае „супрацоўніцтва“ з немцамі адносіцца, зразумела, ня толькі да Астроўскага, але абсалютна да ўсіх беларусаў-грамадзянаў Польскае Рэспублікі, а ў тым ліку і да большасьці сяброў БНЦ.
Пры гэтым трэба разрозьніць паняцьце „супрацоўніцтва“ і „працы“ для свайго народу над акупацыяй. Хто-б не акупаваў Беларусь, беларускі народ, а, перадусім яго інтэлігенцыя, павінны былі ўзяцца за арганізацыю штодзённага жыцьця: сяляне араць, касіць, жаць ды малаціць, настаўнікі — вучыць дзяцей, лекары — лячыць, адміністратары — зьбіраць за ўтрыманьне школаў, бібліятэк, шпіталяў, амбуляторыяў, паліцыі неабходныя грошы і г. д. і г. д.
А што такімі акупантамі Беларусі былі ў 1941—44 гг. немцы, дык гэта толькі прыпадак, такі самы прыпадак, як да 1917 г. былі акупантамі расейцы, 1918 г.—39 г. бальшавікі і палякі, ад 1939 да 1941 — бальшавікі, 1941—1944 — немцы, а цяпер ізноў бальшавікі.
Аднак, БНЦ чамусьці лічыць сваім абавязкам узяць „пад сваю апеку“ толькі нямецкіх акупантаў, уважаючы, відаць, усіх папярэдніх і сёньнешніх акупантаў за лепшых. Мы такога погляду не падзяляем. За бальшавіцкую акупацыю Беларусі, не ў ваенныя, а ў спакойныя часы, згінула беларусаў у 500 разоў болей, чымся за часоў нямецкае акупацыі ў час вайны. /1941—1944 гг./
Дык бараніць тых, што супрацоўнічалі з бальшавікамі і палякамі, а нападаць на тых, хто працавалі для беларускай справы пад нямецкай акупацыяй, начэпліваючы ім „супрацоўніцтва“ і нават „квісьлінгоўства“ было-б вельмі несправедлівым.
Ясна, што ў асобную групу трэба выдзеліць тых, на шчасьце, ня лічных асобаў, якія, будучы ці то, на службе акупанта, ці то самаўрадных установаў, адзначыліся сваімі нялюдзкімі адносінамі, і ня толькі да беларусаў, а таксама і да іншых нацыянальнасьцяў, што апынуліся на тэрыторыі Беларусі. Такія асобы павінны добра прызадумацца над тым, як і чым акупіць сваі грахі. Такіх шкоднікаў Беларускі Народ не забудзе, і не ўратуюць іх нават розныя лігітамацыі „кацэтнікаў“. А якраз такіх і варта пашукаць аўтарам пашквілю БНЦ сярод сябе...
6. Пашквіль БНЦ прыпісвае Астроўскаму яшчэ адно злачынства арганізацыю так зв. абаронных узброеных вёсак. Дык вось 25.5.1944 г. Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады пісаў гэн. камісару гэнэралу Фон-Годбэргу:
„Я маю весткі, што Слуцкі гэбітскамісар разгортвае шырокую акцыю па арганізацыі ў вёсках „Штуцпунктаў“. На канфэрэнцыі 7.5. г.г. я выказаў свой нэгатыўны погляд да гэтае справы. Уважаю, што такая акцыя ёсьць небясьпечная і шкодная.
Калі пад націскам пераважаючай сілы партызанаў ня ўстояць пасты Вашае палявое жандармэрыі і паліцыі, то тым больш нічога ня зробяць тут кепска ўзброеныя вёскі. У рэзультаце партызаны з помсты будуць паліць нашыя вёскі ды нішчыць пагалоўна ўсіх жыхароў. Уважаю больш карысным у небясьпечных пунктах паотавіць нашыя батальёны БКА, якіх якраз ёсьць даволі ў Случчыне. Як рэгулярныя вайсковыя адзінкі, яны змогуць быць лёгка перакіданы з месца на месца, а калі ім часова пад націскам большае сілы прыдзецца адступіць, дык гэта ня будзе выклікаць помсты бальшавікоў супроць сялян. Таму сёньня прашу Вас даць неадкладна загад Слуцкаму гэбітскамісару спыніць арганізацыю „штуцпунктаў“ у вёсках“.
6.6.1944 г. гэн. Готбэрг паведаміў Прэзыдэнта Астроўскага, што зусім падзяляе яго пагляд, выказаны ў пісьме з дня 25.5. у справе абаронных вёсак і што выслаў адпаведныя інструкцыі Слуцкаму Гэбітскамісару. Вось як выглядае гэтая справаў сьвятле дакумантаў. А як-жа выглядаюць пры гэтым аўтары адозвы?
Нажаль, сучасны стан майго здароўя не дазволіў мне прывесьці больш дакумантальных фактаў, і я карыстаўся толькі тым, што меў у сябе пад рукою. Некаторыя месцы пашквілю /як справа Слуцкай Беларускай Гімназіі/ я лічыў наагул ня вартымі выясьненьня, бо яны агульна ведамы ўсяму беларускаму грамадзтву,
Але і гэтага, я думаю, хопіць.
Ня гледзячы на цяжкі стан здароўя, я ня мог устрымацца, каб ня выступіць ня толькі ў абароне Р. Астроўскага, якога ведаю асабіста на працягу больш як 40 гадоў, але і каб палажыць канец агіднай грамадзкай партызаншчыне і проста хуліганству, якое разьядае нашае нацыянальнае жыцьцё на эміграцыі. і нават „квісьлінгоўства“ было-б вельмі несправедлівым.
Ясна, што ў асобную групу трэба выдзеліць тых, на шчасьце, ня лічных асобаў, якія, будучы ці то, на службе акупанта, ці то самаўрадных установаў, адзначыліся сваімі нялюдзкімі адносінамі, і ня толькі да беларусаў, а таксама і да іншых нацыянальнасьцяў, што апынуліся на тэрыторыі Беларусі. Такія асобы павінны добра прызадумацца над тым, як і чым акупіць сваі грахі. Такіх шкоднікаў Беларускі Народ не забудзе, і не ўратуюць іх нават розныя лігітамацыі „кацэтнікаў“. А якраз такіх і варта пашукаць аўтарам пашквілю БНЦ сярод сябе...
6. Пашквіль БНЦ прыпісвае Астроўскаму яшчэ адно злачынства арганізацыю так зв. абаронных узброеных вёсак. Дык вось 25.5.1944 г. Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады пісаў гэн. камісару гэнэралу Фон-Годбэргу:
„Я маю весткі, што Слуцкі гэбітскамісар разгортвае шырокую акцыю па арганізацыі ў вёсках „Штуцпунктаў“. На канфэрэнцыі 7.5. г.г. я выказаў свой нэгатыўны погляд да гэтае справы. Уважаю, што такая акцыя ёсьць небясьпечная і шкодная.
Калі пад націскам пераважаючай сілы партызанаў ня ўстояць пасты Вашае палявое жандармэрыі і паліцыі, то тым больш нічога ня зробяць тут кепска ўзброеныя вёскі. У рэзультаце партызаны з помсты будуць паліць нашыя вёскі ды нішчыць пагалоўна ўсіх жыхароў. Уважаю больш карысным у небясьпечных пунктах паотавіць нашыя батальёны БКА, якіх якраз ёсьць даволі ў Случчыне. Як рэгулярныя вайсковыя адзінкі, яны змогуць быць лёгка перакіданы з месца на месца, а калі ім часова пад націскам большае сілы прыдзецца адступіць, дык гэта ня будзе выклікаць помсты бальшавікоў супроць сялян. Таму сёньня прашу Вас даць неадкладна загад Слуцкаму гэбітскамісару спыніць арганізацыю „штуцпунктаў“ у вёсках“.
6.6.1944 г. гэн. Готбэрг паведаміў Прэзыдэнта Астроўскага, што зусім падзяляе яго пагляд, выказаны ў пісьме з дня 25.5. у справе абаронных вёсак і што выслаў адпаведныя інструкцыі Слуцкаму Гэбітскамісару. Вось як выглядае гэтая справаў сьвятле дакумантаў. А як-жа выглядаюць пры гэтым аўтары адозвы?
Нажаль, сучасны стан майго здароўя не дазволіў мне прывесьці больш дакумантальных фактаў, і я карыстаўся толькі тым, што меў у сябе пад рукою. Некаторыя месцы пашквілю /як справа Слуцкай Беларускай Гімназіі/ я лічыў наагул ня вартымі выясьненьня, бо яны агульна ведамы ўсяму беларускаму грамадзтву,
Але і гэтага, я думаю, хопіць.
Ня гледзячы на цяжкі стан здароўя, я ня мог устрымацца, каб ня выступіць ня толькі ў абароне Р. Астроўскага, якога ведаю асабіста на працягу больш як 40 гадоў, але і каб палажыць канец агіднай грамадзкай партызаншчыне і проста хуліганству, якое разьядае нашае нацыянальнае жыцьцё на эміграцыі. супярэчнасьці паміж нацыянальна-сьведамымі групамі і нацыянальна-нясьведамай масай Кангрэсу і дайсьці да галасаваньня пастановаў аб закладзінах нацыянальна-беларускае дзяржаўнасьці“ /К. Езавітаў, там-жа/.
У сваёй бяссільнай злосьці ды нянавісьці да праф. Астроўскага аўтары разгляданае адозвы БНЦ так зарапартаваліоя, што кажуць: „II Усебеларускі Кангрэс у найменшай долі ня быў выяўленьнем волі нямецкіх акупацыйных уладаў за пасярэдніцтвам іхнага вернага слугі Астроўскага“. Вось, гэта называцца дагаварыліся! Дык гэта, значыць, немцам і толькі Астроўскаму залежала на тым, каб:
1. Вызнаць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, маючы паўнамоцтвы ад I-га Усебеларускага Кангрэсу 1917 г., на сходзе сваім 23-га сакавіка 1918 г. урачыстай трэйцяй устаўной граматай для Беларускага Народу вырашыла і абвесьціла аб канчальным разрыве дзяржаўных сувязяў з бальшавіцкай Масквой і расейскай дзяржавай ува ўсялякіх яе формах.
2. Пацьвердзіць, што Беларускі народ ніколі ня прызнаваў, ня прызнае і ніколі ня будзе прызнаваць у будучыні за форму свае Беларускае Дзяржаўнасьці накінутае яму маскоўскімі захопнікамі формы БССР.
3. Паведаміць усе ўрады і народы сьвету, што ўсялякі голас Масквы і СССР у беларускіх справах ня мае ніякае праўнае сілы, а ўсе твораныя Масквою нібыта беларускія ўрады ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў, бо не вызнаюцца Беларускім Народам. Таму ўсе ўмовы ці аднабаковыя пастановы ўрадаў СССР, былое Польшчы і сучаснага гэтак званага эміграцыйнага ўраду Польшчы, зробленыя дагэтуль, а таксама і ўсе ўмовы, якія могуць быць зробленыя ў будучыні, а якія датычаць тэрыторыі Беларусі і Беларускага Народу, II-гі Усебеларускі Кангрэс абвяшчае ня маючымі праўнае моцы.
4. Адзіным праўным прадстаўніком Беларускага Народу зьяўляецца сёньня Беларуская Цэнтральная Рада з Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім на чале /З пастановаў II-га Усебеларускага Кангрэсу 27.6.1944 г./.
Калі гэта так, дык за што-ж нападаць на немцаў і Прэзыдэнта Р. Астроўскага? Пад гэтымі пастановамі падпішацца кожны беларус.
З усяго гэтага відаць, што высілкі ў кірунку ўневажненьня пастановаў II-га Усебеларускага Кангрэсу дарэмныя! Кожны чэсны і сапраўдны беларус павінен, хоча ці ня хоча аб’ектыўна прызнаць, што Пастановы II-га Усебеларускага Кангрэсу — гэта сапраўднае выяўленьне волі ўсяго /апроч камуністаў і „крывічоў“/ Беларускага Народу.
Як удзельнік II-га Усебеларускага Кангрэсу, я павінен сьцьвердзіць наступнае:
1. II-гі Усебеларускі Кангрэс сваімі пастановамі яскрава адбіў аднадумную волю і імкненьні ўсяго Беларускага Народу да незалежна-дзяржаўнага жыцьця.
2. Дэлягаты II-га Усебеларускага Кангрэсу мелі ня меншае права прамаўляць ад імя Беларускага Народу, чым дэлегаты I-га Кангрэсу. Інтэлектуальны ўзровень II-га Кангрэсу быў значна вышэйшы ад I-га. На II-гім Усебеларускім Кангрэсе былі прадстаўнікі і сялян, і рабочых, і беларускага войска, і служачых, беларускай інтэлігэнцыі ўсіх прафэсіяў, і духавенства ўсіх вызнаньняў, прычым 50% дэлегатаў мелі вышэйшую асьвету, рэшта — сярэднюю, 7-мі і 5-ці гадовую асьвету.
3. Пастановы Кангрэсу былі аднагалосныя, таму што за 26 гадоў /ад мамэнту I-га Кангрэсу/ у Беларускім Народзе надзвычайна высока ўзрасла нацыянальнай сьведамасьць, а ідэя незалежнасьці беларускае дзяржаўнасьці канчаткова пасьпела і ўмацавалася ўва ўсіх пластох Беларускага Народу.
4. Калі-ж аўтары пашквільнае адозвы з радоў БНЦ, не згаджаючыся з пастановамі II-га Кангрэсу, не пратэcтавалі супроць іх, будучы там прысутнымі, то відаць, не таму, што баяліся немцаў, а таму, што баяліся гневу народнага, бо-ж кожнае слова аб незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускае Дзяржавы выклікала агульныя, гарачыя ды няспынныя воплескі ўсіх дэлегатаў Кангрэсу.
5. Аўтары пашквілю, хочучы падарваць важнасьць пастановаў II-га Усебеларускага Кангрэсу, закідаюць яму, галоўным чынам, тое, што ён быў скліканы падчас нямецкае акупацыі, забываючы пры гэтым, што Рада Беларускае Народнае Рэспублікі выдала слаўную сваю 3-юю Устаўную Грамату аб Незалежнасьці Беларусі /25.3.1918 г./ таксама падчас нямецкае акупацыі. Дый наагул БНР, як я ўжо зазначыў вышэй, утварылася толькі ў лютым 1918 г., г. зн. тады, калі ўжо ўся Беларусь разам з Менскам была акупаваная немцамі / Менск быў заняты немцамі II-га лютага 1918 г./.
Так выглядае аб’ектыўныя гістарычная праўда аб I-м і ІІ-м Усебеларускіх Кангрэсах.
Ня гледзячы, аднак, на тое, што пастановы як Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, так і II-га Усебеларускага Кангрэсу адбыліся падчас нямецкае акупацыі Беларусі, значэньне іх ніколі не паменшаецца, бо-ж у іх выразілася воля ўсяго Беларускага Народу да барацьбы за свае сувэрэнныя правы.
Цікава, ці такія пастановы вынес-бы Усебеларускі Кангрэс, калі-б яго ўдалося, напрыклад, склікаць дзеячам БНЦ падчас бальшавіцкай акупацыі...
Апірацца сёньня на няіснуючыя Раду ці Урад БНР, адкідаючы II-гі Усебеларускі Кангрэс і прызнаную ім Беларускую Цэнтральную Раду на чале з Прэзыдэнтам праф. Астроўскім, могуць, сапраўды, толькі бязыдэйныя палітычныя авантурысты або сьвядомыя шкоднікі беларускага незалежніцкага руху. Я ўважаю, што такі шлях з праўнага пункту гледжаньня быў-бы вельмі небясьпечным, бо-ж усе ведаюць / акром, відаць, „крывічоў“ з-пад знаку БНЦ і „Бацькаўшчыны“/, што Урад БНР вядомай Бэрлінскай Канфэрэнцыяй 20.10.1935 г. / „Решение правительства Белорусской Народной Республики“, падпісанае др. А. Цьвікевічам. Дакумант знаходзіцца ў мяне / перакрэсьліў усю дзейнасьць Рады БНР, самаліквідаваўся і прызнаў створаную бальшавікамі БССР, пераехаўшы і сам у высьненую ім Беларускую Дзяржаву, яная на справе аказалася знаным /Ластоўскі, Цьвікевіч, Заяц, Пракулевіч, Бадунова, Мамонька/, дзе цаной жыцьця ўсе яны заплацілі за трагічную памылку. Асталіся Крэчэўскі, Грыб, Захарка, якія ўжо таксама ня жывуць. З усіх сяброў Рады БНР астаўся, бадай, адзін я.
Прыймаючы, такім чынам, усё вышэйсказанае пад увагу ўсе чэсныя беларусы, незалежна ад іхніх палітычных пераконаньняў і незалежна ад таго, ці каму падабаецца Праф. Астроўскі, ці не, павінны сьледам за II-ім Усебеларускім Кангрэсам прызнаць, што адзіным праўным Прадстаўніцтвам Беларускага Народу і яго Краю сёньня зьяўляецца Беларуская Цэнтральная Рада на чале з Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім.
Сёньняшнія „дзеячы“ з-пад знаку БНЦ закідаюць Беларускай Цэнтральнай Радзе і яе Прэзыдэнту Р. Астроўскаму, „што не беларускае грамадзянства тварыла Беларускую Цэнтральную Раду, але нямецкія ўлады бяз удзелу і ведама гэтага грамадзянства“, у той час, калі ніхто іншы, як якраз-жа яны пісалі ў газэце „Раніца“ з дня 18.3.1945 г. /№ 14 — 234/ даслоўна наступнае:
„1 Беларуская Цэнтральная Рада да Кангрэсу была фактычна з назначэньня. Яе Прэзыдэнт быў назначаны ў паразуменьні з актывам беларускага грамадзянства Генэральным Камісарам Беларусі. Прэзыдэнт Рады ў сваю чаргу паклікаў яе сяброў. Другі Усебеларускі Кангрэс у сваёй аднагалосна прынятай пастанове, выражаючай волю ўсяго беларускага народу, пацьвердзіў Раду і прызнаў яе на чале з Прэзыдэнтам праф. Р. Астроўскім адзіным поўнапраўным прадстаўніцтвам беларускага народу.
2. Адначасна з гэтым заданьні і кампэтэнцыі БЦР значна пашыраюцца. Другі Усебеларускі Кангрэс даручае БЦР весьці працу і змаганьне за ажыцьцяўленьне беларускіх незалежніцкіх ідэалаў, якія былі выражаны ў пастанове Кангрэсу.
3. Беларуская Цэнтральная Рада да 27.6.1944 г. дзеяла выключна на тэрыторыі Генэральнага Камісарыяту Беларусі і не абыймала яшчэ аграмаднае часьці Цэнтральнай і Усходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў ваенную зону, а таксама і вялікай часткі Беларусі Заходняй, якая ў той час адміністрацыйна да Генэральнага Камісарыяту Беларусі не належала. Вось-жа Другі Усебеларускі Кангрэс быў рэпрэзэнтаваны ня толькі дэлегатамі з Генэральнага Камісарыяту Беларусі, але таксама ў ім бралі ўдзел з правам пастанаўляючага голасу дэлегаты з часьці Беларусі, абнятай ваеннай зонай, дэлегаты з Беласточчыны, Горадзеншчыны і Вілейшчыны, а таксама і з беларускай эміграцыі. Такім чынам Кангрэс насіў поўнасьцю агульнабеларускі характар, і гэтым самым БЦР, будучая выканаўчым ворганам Кангрэсу ад гэтага часу становіцца агульнабеларускім народным прадстаўніцтвам, якому беларускі народ даручыў рэпрэзэнтацыю і змаганьне за свае сувэрэнныя правы“.
Нельга заплюшчваць вочы на той факт, што пасьля II-га Усебеларускага Кангрэсу, Беларуская Цэнтральная Рада сталася адзіным сапраўдным прадстаўніцтвам Беларускага Народу. Адначасна з гэтым задачы і кампэтэнцыі Беларускай Цэнтральнай Рады значна пашыраюцца. Другі Усебеларускі Кангрэс даручае Беларускай Цэнтральнай Радзе весьці працу і змаганьне за ажыцьцяўленьне незалежніцкіх ідэалаў, якія былі выражаны ў пастанове Кангрэсу. Да кампэтэнцыі Прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады, паводле арт. 6 Статуту БЦР, між іншым, належыць „рэпрэзэнтацыя Беларускае Цэнтральнае Рады перад урадамі і нацыянальнымі прадстаўніцтвамі іншых дзяржаваў і народаў“.
Такім чынам, пасьля II-га Усебеларускага Кангрэсу Беларуская Цэнтральная Рада павінна ператварыцца ў агульнанародны парлямэнт Беларусі, аб чым зусім ясна гаворыць у сваёй прамове 27.6.1944 г. Прэзыдэнт Астроўскі.
І хоць абставіны, у якіх працуе далей Беларуская Цэнтральная Рада, не дазваляюць ёй поўнасьцю рэалізаваць свае пляны, тым ня менш Статут Беларускае Цэнтральнае Рады, прыняты пленумам Рады на сэсіях 14, 15 і 17 студзеня 1945 г. ужо выразна надае Радзе значэньне Парляманту, а Калегіі — значэньне Ураду Беларусі.
Прыняцьцё на далейшым этапе Радаю Канстытуцыі Беларускай Рэспублікі, якая, як ведама, ужо была падрыхтована, было-б канчальным завершэньнем дзяржаўна-творчае працы ў тых цяжкіх ваенных абставінах, у якіх давялося працаваць Беларускай Цэнтральнай Радзе.
Гэты апошні этап, мне здаецца, якраз надыйшоў цяпер. Дзякуючы адыходу ад Рады яе бязыдэйнае часткі сяброў, якая выпусьціла з рук зброю, дадзеную ёй II-ім Усебеларускім Кангрэсам і няведама ў імя чаго адкінула ўсё, за што змагалася на Бацькаўшчыне, — Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады павінен быў-бы папоўніць яе больш ідэйным і выпрабаваным элемэнтам. Прычым, прадстаўніцтва ад беларускіх арганізацыяў і ўстановаў трэба каб было заменена прадстаўніцтвам ад беларускай эміграцыі, выбраным на дэмакратычных падставах. Рэарганізаваная такім чынам Беларуская Цэнтральная Рада сталася-б часовым парлямэнтам Беларускай Рэспублікі, а яе Калегія — Урадам.
Я пераконаны, што, калі чэсна і аб’ектыўна падыйсьці да сёньняшніх палітычных праблемаў нашага жыцьця, можна знайсьці зусім правельнае іх вырашэньне. Нельга забывацца аднаго — што ў кожным гістарычным пэрыядзе Беларускі Народ выяўляў сваю волю да свабоды ў той форме, у якой ён мог гэта рабіць. Гістарычная аб’ектыўнасьць змушае прызнаць, што ў 1917—18 гг. воля Беларускага Народу магла зьявіцца і, сапраўды, выявілася ў форме I-га Усебеларускага Кангрэсу; у 1941—44 гг. яна магла выявіцца і, сапраўды, выявілася ў форме II-га Усебеларускага Кангрэсу. А ні чыя партыйная карысьць, а ні нясьведамасьць, ці яшчэ якія небудзь суб’ектыўныя матывы не зьяўляюцца аргумэнтамі для фальсыфікацыі гісторыі Беларускага Народу.
Усялякая „партызаншчына“ у гэтак важным агульна-нацыянальна-дзяржаўным пытаньні, фікцыйныя рады і ўрады, да нічога добрага не прывядуць. Трэба справу ставіць на моцным, здаровым груньце, з усёй сьведамасьцю, што кожны няправельна пастаўлены крок памсьціцца на нашай нацыянальнай будучыні.
У сувязі з гэтым спроба стварэньня ўраду і рады БНР і мэтад яе ўмацаваньня, застасаваны ў адозве БНЦ, паказвае на ўсю палітычную недасьпеласьць яе тварцоў.
Палітыку нельга рабіць непаважна, нельга выдумляць творы, якія ня маюць гістарычнага, а тым больш рэальнага абаснаваньня. Сказанага вышэй хапае, каб пераканацца, што канцэпцыя Рады і Прэзыдэнта БНР у сучаснай іх форме ня маюць пад сабой грунту. Па-першае, сам прынцып спадчыннасьці прэзыдэнта ў рэспубліцы зьяўляецца нечым, з чым няможна пагадзіцца, каб не ўвайсьці ў калізію з рэальнымі асновамі нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця. Наступна, сам дакумэнт, на які абапіраецца ўся гэтая канцэпцыя, не дае тых паўнамоцтваў, якія прысвойваюць сабе людзі з-пад знаку БНЦ. Урэшце, сам сьв. пам. Захарка, які даручыў сп. Абрамчыку перахоўваць архіў БНР, ня быў Прэзыдэнтам.
Стаць на становішчы канцэпцыі аб правамоцнасьці „прэзыдэнтуры“ і абаснаванасьці новаствораных „Рады і Ураду БНР“ — гэта значыць паслугоўвацца нерэальнымі палітычнымі катэгорыямі. Дзіўна і незразумела, чаму пэўнай групе людзей залежыць заманываць усё, што было асягнута на працягу 30-ці год пасьля I-га Усебеларускага Кангрэсу! А зроблена, сапраўды, шмат, і як-бы той ці іншы не намагаўся, зробленага не перакрэсьліш. Гістарычныя факты сьведчаць аб гістарычным працэсе. Няважна, падабаецца гэта некаму ці не, а II-гі Усебеларускі кангрэс, пацьвярджаючы палітычныя запаветы I-га Кангрэсу, стаўся выяўленьнем і сфармуляваньнем гістарычнага этапу, які прайшоў Беларускі Народ за час ад 1917 году.
І не дзеля страху перад немцамі, а дзеля любові і адданасьці Беларусі сабраліся ўдзельнікі II-га Кангрэсу ў Менску. І прыйшлі яны нават адтуль, дзе небыла нямецкая нага, дзе фактычна ўлада была ў партызанцкіх руках; а ішлі яны праз шляхі, адрэзаныя партызанамі. Іх клікала Беларусь і Беларуская Справа.
Шмат хто з удзельнікаў гэтага Кангрэсу загінуў на вайне; але дзе-б яны не ляглі — на прасторах далёкай чужыны, або ў пяскох радзімай зямлі, — іхныя магілы будуць помнікамі гэтых вялікіх дзён нацыянальнага ўздыму.
Гэтага ня зможа ніхто, таксама як ня зможа ніхто Аўтакефаліі нашае Беларускае Царквы творанае ў аналягічных абставінах.
Прагрэс, які адбыўся ў беларускім жыцьці за 30 год пасьля I-га Усебеларускага Кангрэсу, вялікі Народ зрабіў вялікі крок наперад да рэалізацыі свае дзяржаўнае незалежнасьці. Ён загартаваўся ў змаганьні за свае нацыянальныя ідэалы, ён прайшоў школу канспірацыі і адкрытага змаганьня ў вайне. А змагаўся ён за тое, што было пастаноўлена I-ым Усебеларускім Кангрэсам і сказана Вялікім Актам 25-га Сакавіка 1918 году. Ідэі 25-га Сакавіка былі пуцяводнымі агнямі новага пакаленьня беларусаў. Агні гэтых ідэяў вялі нас да акрэсьлянае мэты і, верым, прывядуць да яе. У гэтым заслуга творцаў Акту 25-га Сакавіка, але і ня меншая заслуга тых, што праз 30 цяжкіх гадоў ішлі самі і вялі іншых да вялікае мэты, азіраючыся на слаўныя выдарэньні мінуўшчыны і ставячы вехі сучаснасьці. Такою вехаю на цяперашнім шляху пілігрымства Беларускага Народу да свае найвялікшае сьвятыні — суцэльнае і суварэннае Дзяржавы, — быў Другі Усебеларускі Кангрэс. Ня трэба ўстанаўляць ідэйнае цягласьці паміж I-ым і II-ім Усебеларускім Кангрэсам. Яны відавочна кожнаму. Паходні, запаленыя 25-га Сакавіка, былі данесяны верна пакаленьнямі да II-га Усебеларускага Кангрэсу і яшчэ раз высака падняты перад усім народам. Яны гараць і разгараюцца. Нашым заданьнем ёсьць годна несьці іх у будучыню, якая, я ў гэта моцна і нязломна веру, прывядзе да скліканьня III-га Усебеларускага Кангрэсу ўжо ў Вольнай і Незалежнай Беларусі.
МІКОЛА ШЫЛА —
Сябра Рады
Беларускай Народнай
Рэспублікі.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.