А. Шлюбскі. «Крашаніна (набіванка)» (рэцэнзія)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Програма зьбіраньня вуснае народнае творчасьці А. Шлюбскі. „Крашаніна (набіванка)“. Пал рэдакцыяй М. Касьпяровіча. Вітабск, 1926 г. 13×17, балон 32. Адбіта ў ліку 1000 экз.
Крытыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 115
«Наш край» штомесячнік Ц. Б. краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А. Шлюбскі. „Крашаніна (набіванка)“. Пал рэдакцыяй М. Касьпяровіча. Вітабск, 1926 г. 13×17, балон 32. Адбіта ў ліку 1000 экз.

Набіванка пачынае што раз больш цікавіць мастакоў і гісторыкаў. Пасьля кніжыцы, І. П. Фурмана „Крашаніна“, выйшла ў сьвет другая кніжыца ўважнага дасьледчыка крывічанскай мінуўшчыны А. Шлюбскага. Кніжыца І. П. Фурмана большую ўвагу, пры апісаньні набіванак, зьвяртала на мастацкую старану ў ушчэрб краёвай гісторыі. Праца А. Шлюбскага ёсьць ужо досьлед гэтай галіны мастацтва на краёвым, крывічанскім грунце. Дзеля гэтага, не глядзя на больш скромны выгляд кніжыцы, ў параўнаньні з першай, яна заслуговуе бязьмерна большай увагі, зьяўляецца запраўды цэнным укладам у крывічанскую гісторапісь. Астаецца пажадаць толькі каб паважаны аўтор больш пасьвяціў сваей увагі данаму пытаньню і даў больш вычэрпуючую монографію як са стараны тэксту, так і са стараны рысунковай. Прычым для поўнага паняцьця аб набіванках патрэбны колёровыя адбіткі рысункаў.

Л. А.