Перайсці да зместу

Ах, і дай, Божа, нам кыляд даждаць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ах, і дай, Божа, нам кыляд даждаць
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Максімам Гарэцкім у 1926 г. у в. Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці // Зімовыя песні (серыя «Беларуская народная творчасць» АН БССР). Мінск, 1975. № 99. Калядная.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ах, і дай, Божа, нам кыляд даждаць.
Лёлі, лёлі, нам кыляд даждаць.

Нам кыляд даждаць, святак—вечароў.
Лёлі, лёлі, святак—вечароў.

А пашоў бы я ды(й) на грыйшчыка.
Лёлі, лёлі, ды(й) на грыйшчыка.

Паскакаў бы я з тою дзеўкаю.
Лёлі, лёлі, з тою дзеўкаю.

З тою дзеўкаю, чарнаброўкаю.
Лёлі, лёлі, чарнаброўкаю.

Ах, і стану я ды паслухаю.
Лёлі, лёлі, ды паслухаю.

Ці стучыць зямля, ці гручыць зямля?
Лёлі, лёлі, ці гручыць зямля.

Ці вязуць нашу свет—кастромачку?
Лёлі, лёлі, свет—кастромачку.

Свет—кастромачку, чарнабровачку.
Лёлі, лёлі, чарнабровачку.