Арыйцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Арыйцы
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Янка Станкевіч
1942 год
Крыніца: Часопіс «Беларуская школа», № 1, студзень 1942 г., б. 9


АРЫЙЦЫ.

Найстаршымі прэдкамі Беларусаў ці—правільней—Крывічоў былі Арыйцы. Спачатна Арыйцы былі адным суцэльным народам. З часам між іх паўставалі ўсё большыя й большыя розьніцы і, напасьледак, яны падзяліліся на шмат асобных народаў арыйскіх. Вось якія паўсталі народы арыйскія:

Германе. Із старавечных Германаў з часам паўсталі цяперашнія Немцы, Голяндцы, Флямы, Данцы (у Даніі), Норвэгі, Швэды. Часьць Германаў, наіменна Англа-Саксы, а часткова і Скандынавы ўвыйшлі ў склад народу англіцкага; іншыя часьці, а наіменна: Лянгобарды, Остготы, Вандалы ўвыйшлі ў склад цяперашніх Італьянцаў, а германскія Вэстготы сталіся складовай часьцяй Гішпанцаў.

Кельты, зь іх асталіся Брэтонцы ў Францыі, Ірцы (Ірляндцы) у Ірляндыі і Шкоты ў Брытаніі. Іншыя Кельты ўвыйшлі ў склад народу францускага (Галы) і англіцката.

Зь іншых Арыйцаў былі Італікі на Апэнінскім паўабтоку, Гэлены ці—накш—Грэкі на Балканах, далей былі Славяне, Балты, Альбанцы (цяпер між Сэрбаў і Грэкаў на ўзьбярэжжу Адрыятыцкага мора), Курды (у цяперашняй Турэччыне), Пэрсы, Індусы і іншыя.

Апрача таго былі арыйскія народы пазьней загінулыя, як Гэтыты ў Малой Азіі, Тохары ў Сярэдняй Азіі.

Гэткім парадкам, расьсяліўшыся, Арыйцы занялі блізу ўсю Эўропу і вялікую часьць Азіі. З часам Арыйцы перасяліліся ў Амэрыку, Аўстралю і Новую Зэляндыю.

Цяпер Арыйцаў часта завуць Індоэўропэйцамі, або Індогерманцамі. Першы назоў паходзіць ад таго, што на адным канцы цяперашняга прастору арыйскага ё Індыя, а на другім—Эўропа; другі йзноў ужываецца дзеля таго, што з аднаго канца жывуць Індусы, а з другога—Германцы.

Мяшаньне Арыйцаў.

Расьсяляючыся, апрычоныя народы арыйскія ня ўсюды занялі пусты прастор. Часта на такім прасторы ўперад жылі і асталіся далей жыць розныя народы даарыйскія. Гэтак ведама, што побач із Італікамі жылі Этрускі; разам із Грэкамі жылі паняволеныя імі даарыйскія Пэлязгі.

З часам даарыйскія народы, што асталіся жыць із Арыйцамі, зьмяшаліся зь імі і прынялі іхнюю мову[1]. Ад гэтага асобныя галіны арыйскія перасталі быць чыстымі Арыйцамі, а ўвыйшлі ў склад новай расы, паўсталай ізь зьмяшаньня Арыйцаў з даарыйцамі. Але ня ўсе Арыйцы зьмяшаліся.

Значэньне Арыйцаў.

Вельмі цікава, што Арыйцы ўсюды ўзялі верх над мясцовымі неарыйцамі. Такжа ўсюды, дзе зьявіліся Арыйцы, пашыралася мова іхняя. Далей, нельга не зьвярнуць увагі, што Арыйцы йдуць наперадзе ў культурна-цывілізацыйным развою людзтва. Арыйцы першыя былі народам аселым і земляробскім. Запраўды, усё, што дагэтуль на сьвеце створана вышшае,—стварылі Арыйцы.

З гэтага можна зрабіць вывад, што Арыйцы—гэта запраўды крапчэйшая, трывалчэйшая, здальнейшая,—запраўды вышшая раса.

Д-р Я. Станкевіч
 

  1. З асталых дагэтуль між Арыйцаў даарыйскіх народаў ведамы Баскі ў Гішпаніі і Грузіны ў Закаўказьзю.