Перайсці да зместу

Арлянка (1932)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Арлянка
Паэма
Аўтар: Пятро Глебка
1932 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЯТРО
ГЛЕБКА
АРЛЯНКА
ПОЭМА
ДВБ ЛіМ

ПЯТРО
ГЛЕБКА


АРЛЯНКА

ПОЭМА


Дзяржаўнае
Выдавецтва
Беларусі
ЛіМ
МЕНСК — 1932

Рэдактар Л. БЭНДЭ
Тэхнічнае афармленьне Ўл. СОКАЛАВА
Корэктар В. САКАЛОЎСКАЯ

Здана ў друкарню 25



Уп Галоўлітбелу №А 197
Зак. № 2454 — 2500 экз.
«Палесдрук», Гомель

ПРЫСЬВЯЧЭНЬНЕ

… А бывае часіна,
што ноч навылёт
Прасьвідруе цябе успамінамі:
Паўстаюць,
выдаецца,
мільёны галоў,
Што у змаганьні за волю загінулі.

Гэта нашае памяці струджаны сьлед
Кліча іх ад балонак гісторыі —
І прыходзяць яны,
як жывыя,
У сьне,
І тады урачыста гаворым ім:

— Мы калісьці у шэрагах грозных ваяк
Прысягалі над вашымі трунамі
Збудаваць над сусьветам высокі маяк,
Што завецца Вялікай Комунаю.

Перад вамі сягоньня запаляць агні
Усе нашы электрыкастанцыі:
Аглядайце краіну даўнейшых руін,
Дзе былі у дваццатым паўстанцамі!

Між герояў,
што славяцца досьціпам рук,
Вызначаем пачэснае месца ім:
Яны ўсе баранілі калісь Беларусь
Радавымі чырвонаармейцамі.

Яны ўсе ваявалі за нашу вясну —
Гэта помняць жывыя
і ведаюць,
І упарта,
сумленна
цагліны нясуць
У падмурак Комуны сусьветнае.

Маладыя поэты!
У цёмных лясох
мы ня біліся з ворагам шаблямі вострымі, —
Песьню славы і мужнасьці
Мы панясём,
Як вянок на магілы геройскія.

Мы прысьвецім найлепшае слова сваё
Тым,
што йшлі праз балоты палескія,
Што загінулі слаўна ў адважных баёх
за Беларусь,
за Савецкую

1

Б‘е зямлю капытамі конь,
Выгінае шырокую шыю:
Чуе —
Мчыцца за ім экскадрон,
Чуе —
Коні храпуць чужыя.

Гэта гоніцца блізкая сьмерць
Праз нізіны,
узгоркі
і гаці.
Узяліся пачуцьці гарэць
Неадступным жаданьнем змагацца…

Не за славу крывіцкіх славян,
Не за ўласную долю
і лёс свой,
А за шчасьце рабочых,
сялян
Гарадоў занядбаных
і вёсак.

І ласкава цяжкою рукой
Песьціць коньнік шырокую шыю:
— Быццам віхар,
імчыся, мой конь,
Каб цябе не дагналі чужыя!

Нам патрэбна хвіліна адна
На жыцьцё
і на ростань з палямі,
Калі возьмем яе —
не дагнаць,
Не злавіць нас тады за лясамі.

Дык імчыся жыцьцю наўздагон,
Недалёка ускраіна гаю!..

Выгінаецца стомлены конь,
Да зямлі жыватом прылягае.

Толькі сілы слабеюць штораз,
Штохвіліны цяжэй усё дыша.
Гэтак блізка жаданы папас,
Але сьмерць за папас яшчэ бліжай.

Аглянуўся адважны яздок —
(Даганяе разьятраны вораг),
Павярнуў ён каня
і уздоўж
Выцяў з роспачы востраю шпорай.

Ашалеў замардованы конь,
Зачапіўся за камень дарожны,
Спатыкнуўся,
узьняўся,
ізноў
Паваліўся,
працяжна захропшы.

Ухапіўся за стрэльбу ваяк,
Безнадзейна навокала глянуў:
Пакаціліся вочы каня
І расталі у белым тумане.

А на зьмену з імглістасьці тэй,
Як вясновыя нашы заранкі,
Загарэліся іскры вачэй
Маладой
і далёкай
каханкі.

Навявала яна супакой,
Але вораг разьбіў
і парушыў:
Абступілі хлапца навакол,
І скруцілі вяроўкамі рукі.

2

Здратаваным лугам,
Зьбітымі палямі
Праяжджалі цугам
Белыя палякі.

Праімчаўся лёскат
Пошчакам драўляным:
На пастой у вёску
Ехалі уланы.

Зазьвінелі шыбы,
Затрашчалі клямкі.
Вісьне над сялібай
Апантанны лямант.

— Уцякай,
дзяўчына,
Сплямяць твае грудзі!
А яна ў кручыне
Заламала рукі.

Правялі уланы
Скручанага вязьня:
— Гэта-ж любы Янак,
Дарагі мой,
ясны!..

Выправіла з гора
Да сваіх,
чырвоных…
Дзе-ж ты быў учора?!
Дзе-ж ты будзеш сёньня?!

На якім-жа месцы
Сьмерць табе учыняць?!

Плача каля весьніц,
Журыцца дзяўчына.

Офіцэр здалёку
Глянуў на аблічча,
Падміргнуўшы вокам,
Пад‘яжджае бліжай:

— Пекная сялянка,
Кім ты занядбана?
Пацалуй,
смуглянка,
Русага улана!..

Задрыжэлі бровы,
Глянула наукоса:

— Пацалуй…
як зловіш,
Болей не папросіш!
Офіцэр ад злосьці
Закусіў аж губу:

— Гэй,
гуляйце,
госьці,
На чужую згубу!

Покуль хлеба хопіць,
Будзем гаспадарыць…
Пачынайце,
хлопцы,
Покуль гром ня ўдарыў!

Зарыкалі нема
Пад нажом каровы.
Набухалі гневам
Цёмныя дубровы.

Галасілі маткі,
Ажно лес галёкаў:
Рабаваў манаткі
Офіцэрскі лёкай.

Лютыя жандары
Разрывалі сэрца.

— Трэба іх пажарам
Назаўсёды сьцерці!

Паразносіў чуткі
Вецер скоры,
лёгкі.
Аб‘ядналі думкі
Блізкіх
і далёкіх.

І як вечар дымны
Постаці заценіў,
Ціха ад будынкаў
Адышліся цені.

3

Межамі,
полем,
дарогаю,
проста
Праз цаліну,
наўкасы,
уцалік
Крадзецца ціха
за постацьцю
постаць
Далей ад хаты,
ад роднай зямлі.
Клічуць лясы,
непраходныя пушчы
Вабяць сваім
недаступным нутром:
Там
ані зьдзекаў,
ні панскай распусты,
Там толькі
сьмелы гартуецца крок.

Там
запаляюцца крыўды настроі
Помстай праўдзівай,
што кліча да дзей.
Лес партызанам —
надзейная зброя,
Пушча —
магутная іх цытадэль.

Межамі,
полем,
дарогаю,
проста
Праз цаліну,
уцалік,
наўкасы
Выходзіць
змагацца
загнаная вёска,
Крадуцца цені
ад хат,
у лясы.

Нікнуць
у мораку
постаці
хутка
I…
на магілах,
дзе клёны шасьцяць,
Хтось засьвістаў…
На дарозе ціхутка
Стала
высокая постаць хлапца.

З цемені гумнаў
На вокліч вітальны
Вышла дзяўчына руплівай хадой.
Вельмі кароткім
было іх спатканьне:

Хлопец:

— „Чакаем цябе за гарой…
Бегма бяжы ты
да панскіх палацаў…
Ведаеш
як прабірацца у сад?!“

Дзеўчына:

— „Добра!
Ідзеце зьбірацца…
Я не забаўлюся —
хутка назад“…

Месяц
ня выстранчыў
глянуць на змову —
Зьніклі у мораку постаці зноў.
Крокі шасьцелі
на травах шаўковых
І
засынала
маўклівая ноч.

4

Вялізны сад у змроку стыне,
У цемры сьвіран панскі зьнік:
Плячмі прыпёрся ён да тыну,
А ганкам вышаў на даржнік.

За тынам —
поле,
сохне жыта,
Чуваць як стогнуць каласы:
Палетак панскі кроўю зьліты
І каласы з крыві расьлі.

Чуваць яшчэ якіясь крокі —
Цікуе нехта панскі сад
І вось…
рашуча,
полем крохкім,
Ідзе мяжою між аўса.

Чаго блукае тут дзяўчына,
Украсьці думае пасаг?
Стаіць парожнім панскі сьвіран,
Няма ні жыта,
ні аўса.

Замест аруд сялянскай працы,
Саміх сялян саджаюць тут,
Каб не пасьмелі бунтавацца,
Каб закаваць мужыцкі дух.

І першым вязьнем стаў Азорыч —
Выведчык коннага палка.
Цяпер ён пільна сочыць зоры,
Каб лёгка сьмерці дачакаць.

Як толькі першая зарніца
На залацісты выйдзе шлях —
Зазвоняць трэйчы на званіцы
І павядуць яго страляць.

Пясок халодны пад нагамі…
Азорыч,
з роспачы такой,
Жалезныя
згінае
рамы,

Як ляскі гнуткія,
рукой.

І прагна ў полі блудзіць погляд

Заваражыла мусіць ноч.

Вось нечы цень мільгнуў наводдаль
І нечы голас пад акном:

— Маўчы,
застынь,
як нашы цені!..
Забразгаў нехта на дварэ…

(Нямая ціш на вокамгненьне
І голас зноў пачаў гарэць).

— Здалося мне —
няма нікога…
Заснуў на ганку вартавы…
Прышла я да цябе,
нябога.
Пачуць,
пакуль яшчэ жывы…

Азорыч:

— Ратуй мяне,
мая Касана!
Каб ведала,
як цяжка мне!..
Напэўна прыдуць заўтра рана
І павядуць на сьмерць мяне.

Касана:

— Няма ратунку —
мала люду,
І зброі такжа ў нас няма,
A ix —
дзьве сотні пэўна будзе,
На нашы сілы —
гэта шмат.

Азорыч:

— Не для сябе прашу,
Касана:
Мяне чакаюць у палку.
Калі ім вестак не дастане
Ніхто
да заўтра
ні адкуль —
Усе загінуць,
плян удасца…
Рыхтуюць ворагі набег.

Касана:

— Пра ўсё,
што ведаеш,
дазнацца
Мяне й паслалі да цябе.

Мы ўсе жывём сягоньня ў лесе,
Ёсьць хлопцы конныя у нас…
Яшчэ ня ўзыдзе нават месяц,
Яны дамчаць палку наказ.

Азорыч:

— Тады хутчэй няхай імчацца,
Каб да зары на мейсцы стаць:
У Асначох —
за вёрст пятнаццаць —
Спыніўся наш палковы штаб.

Касана:

— Сьпяшацца трэ?!

Азорыч:

— Бяжы,
Касана!..
І не варочайся назад,
Пакуль
хоць цень
блукацьме пана
Каля сялянскіх
нізкіх хат!

Ісьці кранулася дзяўчына
Хадой шпарчэйшай ад вятроў,
Закалыхаліся ля тыну
І сталі цені насупроць.

За плечы моцна нехта сьціснуў,
Скруцілі рукі…
— Ай,
бяда!
Нядобра стала…
сэрцу цесна —
Няўжо-ж дзяўчыне прападаць?!

5

У палацах княжыцкіх
Офіцэр гуляе.
У абдымках княжыцца
Панна маладая.

Пад сухімі пальцамі
Плача піяніна,
І акорды вальсамі
Праплываюць міма.

Міма задуменнасьці
Маладога госьця:
Вочы утрапёныя
Клічуць весялосьцю.

Галава туманіцца
I…
заместа панны —
Паўстае настаўніцы
Вобраз зьлюбаваны.

— Дзікая,
далёкая,
Чым цябе прывабіць?

Сьцішанымі крокамі
Уваходзіць вахмістр:

— Па загаду панскаму
Ладзілі засаду
Два жаўнеры наскія

Каля тыну саду.

Імі вось падлоўлена
Ў гутарцы з злачынцам
Вельмі ўжо цудоўная,
Пекная дзяўчына.

Увайшла пад вартаю —
З патайнога ганку —
Сьмелая,
упартая,
Гордая смуглянка.

Офіцэрык русенькі
Паглядае скоса,
Залатыя вусікі
Круцяцца да носа.

Офіцэр:

— Калі ставіў застаўкі —
Я чакаў улову,
Але гэткай ластаўкі —
Не чакаў,
дам слова!
Як жа вы, патрапілі?
Заблудзілі пэўна!

Вы мяне прывабілі,
Дзіўная паненка.

Касана:

— Досыць далікатнічаць,
Пачынайце справу,
За работу катную
Вас адораць славай!

Офіцэр:

— Ах,
якую арыю
Сьпелі вусны вашы?!
Гэта —
не да твару вам,
Але я…
уважу.

Папрашу прабачыць мне,
Панна Рузаміна,
Я павінен,
бачыце,
Дапытаць дзяўчыну.

Пане вахмістр,
вышліце
Варту да пакояў!

І пакорна выйшлі ўсе
З белага пакою.

6

Як чыстае поле,
вялізны пакой,
Устаўлены мэбляю чынна…
Сышліся дзьве сілы ад розных бакоў:
Улан-офіцэр
і дзяўчына.
Яна —
маладая,
як наша вясна,

Маўкліва застыла ў чаканьні.

Ён ходзіць нэрвова з кута да вакна,
Шукае дакорных пытаньняў.

Спыніўся,
і зірк на абліччы суняў:
— Вас клічуць,
здаецца,
Арлянкай?
Знаёмае вельмі мне ваша імя,
А я…
не пазнаў вас,
смуглянка.

Вы помніце некалі?!
Шмат ужо год!
Тады вы жылі яшчэ ў Лядах.
І…
на залёты хлапца аднаго
Расьцілі нянавісьць і здраду.

Ні слова адказу!
Нэрвова ізноў
Улан свае вусы кусае
і пеніцца бурна гарачая кроў,
і пеніцца кроў маладая.

— Паслухайце,
жартам —
Ня месца,
ні час;
Гісторыю вашу я знаю:
Што вы
не сялянка —
Відаць па вачах,
Дык вось,
я упарта пытаю:

„Чаго да злачынцы прыходзілі вы?
Вас клікала толькі каханьне,
Што йшлі на пагібель сваёй галавы,
Ішлі на такое спатканьне?“

Касана:

— Навошта пытацца!
Відаць,
што і так
Вядома жыцьцё маё надта.

Офіцэр:

— Я мушу пра гэта у вас запытаць,
Хоць ведаю такжа багата.

Мне дзіўна:
настаўніца,
гонар ідэй,
Яшчэ да таго і палячка,
Зьвязалася з бандаю дзікіх людзей,
Пайшла з мужыкамі басячыць…

Касана:

— Мне вашых натацый
ня трэба зусім!
Абліччам сваім пабялела,
Адна пад вачыма туманная сінь
Яшчэ ад пакут пацямнела.

І тонкія рысы вастрэй
і танчэй,
Як з мармуру,
высеклі контур,
І вусны,
і полымя чорных вачэй
Халоднымі сталіся звонку.

Разьбіўся увесь офіцэрскі запал
Аб гэтую броню пагарды;
Прышлося улану ізноў адступаць,
Мяняць перабітыя карты.

Бо тайну душы не маглі адшукаць
Ніякія просьбы-пагрозы.
У офіцэрскіх
парожніх руках
Застаўся адзін толькі козыр.

Офіцэр:

— Вы гонар палячкі згубілі даўно
Яго для Масквы адкупілі,
Бо вы Беларусь прадалі мужыком,
і Польшчу пры гэтым забылі.

Касана:

— Ня йшла я змагацца за ўсю
Беларусь,
А йшла —
за працоўныя станы,
І гонар палячкі тады зьберагу,
Як гонар працоўных дастану.

Вышэй ад усякіх хвалёных ідэй —
Айчыны,
братэрства
і нацый —
Адзіны ёсьць гонар сумленных
людзей,
То гонар мазольнае працы.

Офіцэр:

— За гэты сьвядомы,
варожы удзел,
Што супраць айчыны
і волі,
Мы ўсіх
пагалоўна
вядзем пад расстрэл!..
Чакае і вас гэта доля.

Мне шкода прыгожасьці,
вашай красы,
Мне шкода красы маладосьці.
Я мог бы вам літасьць яшчэ
упрасіць,
Каб з ворага сталі вы госьцем.

Пакіньце Азорыча!
Думкі няхай
Ня вернуцца больш да каханка,
Я шчыра
і моцна
вас буду кахаць…
Вы чуеце,
панна Арлянка?

Разьвейце варожасьць,
упартасьць
і гнеў —
Мы будзем шчасьлівыя з вамі…

Касана:

— Ня сьмейце губамі кранацца
мяне —
Страляйце,
душэце рукамі!

Офіцэр:

— Чакай-жа!..
Прымушу скарыцца цябе!
Паслухайце,
хто там?!
Гэй!
Лёкай!
Паклічце мне вахмістра!..
Досыць цярпець —
Сягоньня ты будзеш далёка.

Пан вахмістр!
Вазьмеце надзейны конвой —

Паедзеце зараз у Ляды

За гэту дзяўчыну —
сваёй галавой
Адкажаце мне,
калі здрада…

Трымайце пад вартай
у ночы
і ў дзень,
Мы заўтра,
напэўна,
прыедзем…
Вы знаеце Ляды?
Маёнтак мой дзе?
Вазьмеце дзяўчыну.
Ідзеце.

Сьпяшайцеся!
Коні —
пілі,
ня пілі —
Ганеце,
пакуль ня прыстануць!
Пан вахмістр
пакорную голаў схіліў
І вывеў з пакою Касану.

7

Затужылі,
зачакаліся
Маладыя
партызаны:
Ня прыходзіць,
доўга бавіцца,
Дзесьці бавіцца
Касана.

Маладзік
дна дзень азорыўся,
Пабялелі
нават росы.
Вартавых сваіх,
дазоры ўсе
Правяраць
ідзе Шчароса.

Чуе тупат
на дарозе ён —
Нехта мчыцца
апантанна.
Кліча роту
сваю грозную
На засаду
атаман наш.

Прыляглі
ў кустох стрывожаных
Маладыя
партызаны,
Думка думкаю
памножана:
— Доўга бавіцца
Касана.
Мо за ёю
вораг гоніцца?
Можа стала
паланянкай —
І вядзе
чужую коньніцу
Ненадзейная
паўстанка?

Усё бліжай
тупат блізіцца.
І чакаюць
партызаны,
Да зямлі
прыпаўшы нізенька,
Невядомых
і нязнаных.

8

Імчыцца карэта
(запрэжана цугам),
Старожка вартуюць
жаўнеры яе.
Пужаюцца коні,
і бразгаюць цуглі,
І хмура шуміць
зьнепакоены лес.

Ён такжа вартуе
у зарасьлях цёмных
Жыцьцё партызанаў
і нечую сьмерць:
Заўсёды гатовы
з адвагай няўтомнай
Няжданай пагібельлю
ворага стрэць.

Надзейная варта
лясы Беларусі:
— Глядзі,
сьцеражыся,
пільнуйся жаўнер!
Пужаюцца коні,
Храпуць яны,
трусяць
І раптам…
пярэдні улан анямеў.

Заляскалі стрэльбы
сухімі замкамі
І коні узьвіліся,
— круты паварот!
І вахмістр пад хвою
зваліўся,
як камень,
І вяжуць паўстанцы
усіх жаўняроў.

А сам атаман
адчыняе карэту:
— Хоць выйдзі,
паночку,
на сьвет гэты глянь!..
У чорным адзеньні
за лёкаем сьледам
Выходзіць,
але…
і ня князь,
і ня пан.

Выходзіць,
сьмяецца
дзяўчына-сялянка:
— Зусім нечаканы
папаўся вам зьвер?!

— Ка-са-на???
Касана?!
Таварыш Арлянка?!

Арлянка!..
Арлянка!..
Арлянка жыве!

9

Гэтыя чуткі прывёз аканом:
— „Зьбілі,
забілі дарогай“…
Заварушыўся ад іх увесь дом,
Грозна зайгралі трывогу.

Зьбегліся ў момант уланы усе,

Вывелі іх на дзядзінец.

Офіцэр:

— Хлопцы,
а хто галаву прынясе
Дзеўчыны тэй
і злачынца?
Гайда сядлаць,
каб у момант былі
Ўсе,
як адзін,
вы гатовы!..
Не шкадаваць:
ні мужычай крыві,
Ані
упартых галоваў!

10

Гойсаюць конна паны па сяле,
Пыл адплывае у далі,
Гоняць сялян за нядоляй усьлед,
Хутка ў маёнтак сагналі.

Вышаў на ганак улан-офіцэр:
— Шап-кі!
Паганае быдла!
Хто з вас конвойных узяў на прыцэл?
Хто нам рыхтуе пагібель?

Хто гэта сьмеў
за дзяўчыну
страляць
Польскіх уланаў-жаўнераў?
Моўчкі сяляне натоўпам стаяць…
— Бі бізунамі халеру!

Сьвішчуць вужакамі ўздоўж бізуны,
Бракнуць крывавыя раны,
Стогны,
і словы,
Як шэлест лясны:
— Гэта…
Шчароса…
каханак…

Так шалясьцелі,
як шэлест лясны,
Потым
як роспачы рокат:
— Гэта —
Шчароса!..
Каханак!
Яны
Дзесьці абое далёка.

Офіцэр:

— Хто маё войска
туды завядзе?
Зноў галасы анямелі…

Офіцэр:

Бі,
покуль вочы пакінуць глядзець,
Покуль ня скруціцца цела!
Зноў засьвісталі уздоўж бізуны,
Бракнуць крывавыя раны.
— Зьлітуйся,
панку,
ня ведаем мы!
Зьлітуйся!..
Зьлітуйся,
пане!..

Офіцэр:

— Як-жа ня ведаць дзе вашы сыны?!
З дымам пушчу
і пажарам!
Хлопцы,
на зьмену бяры бізуны —
Моцнай павінна быць кара.

Крыкі
і стогны:
— Дзеці!..
— Сыны!..
Словы маўклівай гаворкі,
Як вецер узьвеены:
— Зьлітуйся,
Знае Азорыч!

У вокамгненьне яго прывялі,
Рукі завязаны моцна.

Офіцэр:

— Ну,
выбірай:
ці кавалак зямлі,
Ці
вызваленьне і сонца!
Я і дзяўчыну дарую табе
Толькі…
няхай не Шчаросу —
Скрыўдзіў ён роўна
мяне
і цябе…

Ha,
закуры папяросу!

Азорыч:

Дзякуй,
паночку,
за ласку тваю,
Лішнія толькі стараньні:
Я
ня купляю
і не
прадаю,
А волю бяру у змаганьні!

Гневам няўтольным набрак офіцэр,
Выцяў з размаху навотлю,
Каплі крыві
на бялёвай руцэ
Чорнай плямай размоклі.

Кліча ён лёкаяў верных сваіх:
— Трох расстраляць на зьмярканьні,
Вёску —
цяпер-жа усю падпаліць.
Загаласілі сяляне.

Сьціснуўшы боль у маршчынах чала,
Кінуў Азорыч хістацца:
Ты…
ня губі!
Не палі ты сяла!
Я…
завяду да паўстанцаў.

Вырваўся крык з чалавечых грудзей,
Нізка галовы нагнулі:
Добра й нядобра,
што ён павядзе,
лёгка
і цяжка
ўздыхнулі.

11

Ночка настала,
а людзям ня сьпіцца
(Ночка трывогі
ня здолена сном):
Моляцца дома
і ў цёмных капліцах,
Просяць ратунку
і долі сыном.

А за гарамі
нізінаю соннай
Шпарка імчыцца
паляцкі атрад.
Едзе між імі
засмучаны коньнік,
Моцна завязаны
рукі назад.

Поле мінулі —
паехалі лесам,
Кружыць дарогамі іх
праваднік.
Чорная ноч.
Незнаёмае месца.
Блішчуць,
як гнеў,
Папярос аганькі.

— Пане паручніку, —
просіць Азорыч, —
Можа дазволіце,
я закуру.

Офіцэр:

— Ты гэта мне
для чаго ўсё гаворыш,
Хочаш, каб зьнялі
вяровачкі з рук?!

Сьцішыў каня,
паглядзеў падазронна:
„Не!“
А пасьля,
пачакаўшы крыху:
— Доўга шчэ ехаць?
Мне збрыдала конна…

Азорыч:

— Вёрст…
можа восем,
сказаць не магу.

Офіцэр:

— Дужа далёка.
Нам трэба сьпяшацца.
Вахмістр,
скажэце,
разьвяжуць няхай,
Толькі —
ня надоўга
і…
прыглядацца!
Гэй там,
пярэдні,
шпарчэй паганяй!

„Рукі разьвязаны.
Вырашыць трэба:
Заўтра загінуць,
ці згінуць цяпер?!
Лепей сягоньня:
ці шлях працярэбіш,
Ці
пасякуць на кавалкі цябе.

Покуль ня позна —
падумай, Азорыч,
Досыць нацешыўся
польскі улан!“
Думкі бунтуюцца.
Думкі гавораць.
Думкі наважылі
гібельны плян.

Азорыч:

— Трэба налева,
хоць вузка занадта:
Мусім мы сьцежкай
гару перацяць.
Даў офіцэр
эскадрону каманду,
Сталі —
улан за уланам
наўсьцяж.

Дваццаць —
на перадзе,
Дваццаць —
назадзе
І
пасярэдзіне іх —
праваднік.
„Добра,
таварыш Азорыч,
уладзіў,
Толькі шпарчэй
эскадрон пагані“.

Азорыч:

— Пане паручніку,
я памыліўся,
Гэтае месца
цяпер пазнаю:
Будзе адгэтуль —
ня восем,
а з лішнім,
Трэба даць волю
У безе каню.

Офіцэр:

— Гладкая сьцежка?

Азорыч:

— Гатунак сярэдні.

Офіцэр:

— Можна на ўзавад?

Азорыч:

— А пэўна-ж,
ільга…

Офіцэр:

— Гэй,
паганяй там наўзавад,
пярэдні,
Хопіць на трох
па-сабачы
кульгаць!

Шпарка імчацца
сьцяжынкаю коні,
Лес над сьцяжынкай
гальлё скрыжаваў.
Вільгацьцю вее
з нізін на адхоны —
Чуюцца блізкія
нетры
і твань.

Хутка у цемры
парвецца дарога,
Строма спадзе
у балота з вышынь.
Кінь-жа на вотлю,
Азорыч,
трывогу,
Хай ня турбуе
спакою душы.

Шпарка імчацца
паны на пагібель:
Дваццаць,
пятнаццаць,
адзін яшчэ крок
І…
паляцелі
уніз з перагібу:
Першы,
дзесяты,
дваццаты яздок.

Замітусіліся
заднія коні,
Нехта памчаўся
налева
у лес,
Воддаль за ім
зашумела пагоня…
„Моцна,
Азорыч,
трымайся ў сядле!

Вывезе конь,
покуль зоры запаляць,
Ноч замяце
за табою сьляды;
Кожную сьцежку
Ты знаеш на памяць,
Ў цемені конь
не саб‘е капыты.
Хай сабе мчыцца
хоць сотня пагоняй,
Волі нікому цяпер
не давай:
Чуеш —
уланы
далёка ўжо звоняць,
Вось заміраюць,
зусім ня чуваць“.

12

Над пушчаю сьцелецца цёмная ноч,
Ні хаты табе,
ні прыстанку.
Вартуюць лясы зьнепакоеным сном
Жыцьцё маладых партызанаў.

Нікому ня сьпіцца часінай такой,
Калі надыходзіць навала.
Трывога падолела сон і спакой,
Надзею на долю забрала.

Хістаюцца цені семнаццаці душ,
Прысуду чакаюць над лёсам:
Наводдаль нараду старшыя вядуць —
Азорыч,
Арлянка,
Шчароса.

Арлянка:

— Як добра,
Азорыч,
што ты заглянуў:
Зьбіраюцца весткі да сходу.
Мы можам цяпер прапанову адну
Адкінуць зусім,
назаўсёды…

Во нельга-ж вярнуцца у вёску цяпер:
Нас прымуць уланы „гасьцінна“.
Адзінае выйсьце
праз Воўчы Капец
На Старасельскі гасьцінец.

Да раніцы зойдзем,
пры добрай хадзе…

Шчароса:

— Якая ад гэтага радасьць?
Там верная гібель чакае людзей,
Там сьмерць
і табе
і атраду.

Ты-ж ведаеш добра:
Бунтуецца полк,
Казацкія чула пагрозы?
А левае,
пэўна,
дагэтуль
крыло
Даўно адышло за Бярозу.
Дык што мы там зробім,
з кіямі ў руках,
На невядомым
нам
мейсцы?!
Застацца патрэбна
і —
пачакаць!

Арлянка:

— А чым харчавацца?
Што есьці?
Галодныя ўчора,
сягоньня,
штодзень;
Цяпер,
калі ўцёк і Азорыч —
Аблава на нас бязупынна ідзе
І кончыцца мусіць ня скора.

Як выспа вадою,
абкружаны мы,
Гайсаюць па полі уланы
і сілы сабраўшы,
прыедуць яны,
Усіх пераловяць дазваньня.

Што мелі тут гінуць,
дык лепей ісьці
Загінуць на фронце змаганьня!
Азорыч,
ты нешта сягоньня прыціх,
Якія твае меркаваньні?

Азорыч:

— Я добра ня ўзяў усяго яшчэ
ў толк:
Ня знаю
ні месца,
ні ладу…
Я сам,
дык пайду,
бязумоўна,
у полк,
А вам —
не магу даць парады.

Арлянка:

— Я такжа,
Азорыч,
з табою пайду!

Шчароса:

— Таварышы,
што за разлады?!
А хіба я супраць узгодненых дум?
Я з вамі
і з нашым атрадам!

Арлянка:

— Шчароса,
а ліха-ж тваёй галаве,
Зьбірацца загадвай атраду.
Ручаюся,
хлопцы,
паўстаньне жыве,
А значыць —
і воля,
і радасьць!

13

Лясы ня шумелі —
стагналі лясы,
Зямлю разьбівалі знарады;
Ад іх высьцілаліся скрозь паясы,
Цьвятлівілі сьцежку атраду.

Гарэлі
заводы,
сялібы,
масты,
Лілося крывёю сьвітаньне
і лямант нядолі
над краем застыў,
Разносіўся кліч да змаганьня.

Ад спаленых вёсак,
разбураных хат,
Сьціскаючы зубы у гневе,
Ішлі у лясы
і Шчаросаў атрад —
Памножыўся:
Дваццаць
на дзевяць.

Праз цемру начэй,

па халоднай расе,
Сагрэтыя памстай шалёнай,
Ішлі на усход,
прабіваліся ўсе,
Як толькі мага,
да чырвоных.

Плылі цераз рэчку,
паўзьлі цераз шлях,
Згіналіся нізка,
да долу…
Стагнала навокал
сырая зямля,
Абозныя ляскалі колы.

Вазілі сяляне
праклятых паноў,
Худыя валяліся коні.
І доўга старэнькі
стаяў над канём,
А потым…
ішоў да чырвоных.

Праз гаці,
балоты,
у чорную ноч
Галодныя,
босыя людзі,
Крывавячы
пальцы разьбітыя
ног,
Ішлі бараніць рэволюцыю.

Ішлі чарадою,
як ходзяць зьвяры,
Міналі мястэчкі
і вёскі,
Пасьпешна ішлі,
каб да раньняй зары
Дайсьці да чырвонага войска.

І вось,
калі неба
ўзяло ружавець,
Убачылі воддаль палеткі,
І ўсе прытаіліся
моўчкі ў траве,
Паслалі траіх у выведку.

14

— Браце?!
Азорыч!
Адкуль?
Ці не зваліўся ты з хмары?!
Дай-жа паціснуць руку,
любы мой,
дружа,
таварыш!

Мы тут гадалі,
што ты
пасябраваўся з пяскамі:
згінуў,
замёўшы сьляды,
Як пад вадою
камень.

Азорыч:

— Сьмерць даганяла угрунь,
але
дарэмна гойсала:
вырваўся
з панскіх рук,
нават
з вялікім пасагам,

Новы паўстанцкі атрад
нашай каманды
просіць…
Будзьце знаёмы!
— Я рад…
— Розін.
— Арлянка.
— Шчароса.

— Мусіць
нам чорт напісаў
посьпехі мераць асьмінай, —
пажартаваў
комісар,
вокам Шчаросу акінуў.
Посьле,
нахмурыўшы лоб:
— Пойдзем,
пагутарым,
хлопцы.
Добра,
што сіл прыбыло:
гэта ня шкодзіць у бойцы.

Розін наўкол паглядзеў,
каб
непатрэбнае вуха
не
падслухоўвала дзе,
што ня прызначана слухаць.

Дзьверы шчыльней зачыніў —
марная ўсё-ж
асьцярога:
нечыя
вочы-агні
тояцца
там,
за парогам.

Нехта
да шчылін прыпаў,
ловіць употай размову.
Б‘ецца
у словах
запал
i
разьлятаюцца словы.

Розін:

— Мы
адступілі знарок:
Заўтра,
чуць золак,
уранку
штаб разьвінае
скрозь
націск
на правым флянгу.

Гэта,
на левым крыле,
полк наш адзін застаецца…
Bopar
праз нетры і лес
пэўна сюды не памкнецца.

Наша задача адна —
цьвеліць агнём супарата,
сілы яго
раз‘яднаць,
страшачы боем гарматным…

Пры адступленьні
у пыл
зьнішчыць парадак,
а значыць —
выбіцца ворагу ў тыл —
наша другая задача.
Каб
не папасьці самім
часам у гэтую-ж пастку, —
не
дазваляць сумятні
ў нашых уласных частках.

Строгі
парадак
і лад,
поўны
спакой,
дысцыпліна, —
вось непарушны загад
революцыйнай краіны.

Ведаю —
сьмела
У бой
выйдуць
чырвонаармейцы;
стануць
жывою сьцяной,
зрушыць —
ня зрушыш
з мейсца.

Толькі
адзін эскадрон
пэўнасьць маю
непакоіць.
Помніш,
Азорыч,
зарок
дадзены быў перад боем?!

Гэту прысягу
зламаў
сам камандзір эскадрону…
Фактаў вялікіх
няма —
ёсьць,
як была,
падазронасьць.

Можа,
Азорыч,
табе —
ты не давайся дзіву:
бывае ў такой барацьбе —
прыдзецца стаць
камандзірам.

Азорыч:

— Я не магу
згадаць,
ты адкажы мне
проста:
Хто ненадзейным
стаў —
Зябскі?
Кавалік?
Амбросаў?
— Рацкі!
— Няпраўда!
— Чакай,
бразнулі здэцца
дзьверы…
Нехта ідзе…
Ня чуваць!
Трэба ўсё-ж
праверыць.

Выскачыў Розін на двор —
нехта
ўзмоцніў крокі,
тоечы воблік ад зор,
нехта прапаў у змроку.

15

Неспакойныя думкі
турбуюць яго:
— Штосьці ў гэтым абліччы
знаёмае вельмі…
І ён раптам успомніў —
Шаснаццаты год,
палавіна зімы
і вайна адступленьня.

Ha дарозе скавыш…
Коні ледзьве ідуць…
На пабыўку прыехаў ён
з юнкерскай школы.
Раніцаю назаўтра
сустрэў у саду…
І цяпер ён успомніў
i pyxi
і голас.

Гаварылі тады,
што з-пад Вільні яна:
засталася ў малодшых сясьцёр
гувэрнанткай.
Сьцёртай памяці сьлед
аднаўляе імя
і яно выступае,
як надпіс:
— Арлянка.

І пакутныя думкі
трывожаць яго:
— Яна можа пазнаць…
Што тады загадаю?!
І праз цьмянасьці шкла,
як праз цьмянасьці год,
ён у далеч дарог,
як у далеч вякоў,
паглядае.

Але й сёньня чамусьці
няма пасланца,
ужо морак начы
зараніца зьмяніла…
— Значыць,
Рацкі прайграў?
Дык іграй да канца,
набірайся вясёласьці,
спрытнасьці,
сілы!

Нечы выцяўся цень…
— Хто-ж там гэтай парой?
— Ён
ня можа прыйсьці!
Рацкі выйшаў у сені,
і калі адказаў
на таемны пароль, —
увайшоў чалавек
у сялянскім адзеньні.

Пасланец:

— Генэрал загадаў…

Рацкі:

— Я запомніў загад,
але рушацца нашы
надзеі і пляны:
раніцою ізноў
далучыўся атрад,
і атрад не малы…

Пасланец:

— Ды надзеі нізваньня?!

Рацкі:

— Калі будзе на карку
мая галава,
бо над ёю навалай
вісіць падазронасьць,
паспрабую яшчэ
на атрад нацкаваць
гаваркіх малайцоў
з баявых эскадронаў.

Я даўно гадаваў
нездаволеньня флянг,
бракавала яму
урадлівае глебы…
Перадайце ў штаб,
што ўмацованы флянг
вырашае наш лёс…
больш нічога ня трэба!

Пасланец:

— Генэрал будзе шчыра…

Рацкі:

— Скажэце ў адказ —
„Рацкі служыць аддана
пакутнай айчыне“…
Комплімэнтаў ня трэба!
Канчаецца час —
пакаціўся туман,
ноч становіцца сіняй.
Вам —
пара на спачын,
мне —
да справы пара.
Прабірайцеся скрозь
як мага
асьцярожна:

Не хачу,
каб цяпер
абарвалася йгра,
каб сягоняшні дзень
празьвінеў
як апошні.

І нянавісьць жахнулася
ў зрэнках вачэй,
ён крануўся ісьці,
пастаяў на парозе,
узмахнуў галавой:
— Мы паглядзім яшчэ,
хто прайграе цяпер,
а ці Рацкі,
ці Розін!

16

Да руін зрабаваная вёска,
зрабаваная,
як той жабрак,
прытуліла чырвонае войска
навіхнёным крылом двара.

— Хай прабачаць!..
Агонь пашалеў тут:
абгарэлыя хаты —
скрозь…
І пашэньціла-ж
сёлета лету
быць гарачым,
як наша кроў!

А вядома,
улан дзе пагойсаў, —
застаюцца ашчапкі руін.
Вось тады
сваіх хлопцаў босых
правялі мы
да трох ручаін.

І цяпер —
цішыня тут густая,
хоць рукамі бяры, падымай.
А калі-ж тое сонца ўстане,
пазалоціць цьмяны небакрай!

Ды якая нам,
зрэшты,
справа
да такіх романтычных акрас,
калі сон
з пажарышчаў крывавых
адлятаць пачынае якраз.

Абуджаецца гоман
спачатку,
пракідаецца
потым
сьмех,
цішыню
разарвалі на шматкі —
і цяпер ні за што не засьнеш.

Высыпаюцца з жартамі з гумен,
(для будзёнаўцаў смутак —
наўда).
Нехта песьню,
як тонкую гуму,
расьцягнуў
і канца ня відаць.

Недзе рыпнуў
хліплівы гармонік…
Конь сарваўся,
махнуў цераз плот, —
ён пачуў,
што суседніх коняй
павялі да вады наўгалоп.

Каля студні —
вясёлкаю пырскі,
хлопцы мыюцца,
як на парад,
барадатыя твары сібірцаў
пазалотай на сонцы гараць.

Падышоў зьнепакоены Рацкі,
прывітаўся,
зьдзівіўся:
— Ого!
Нехта весела:
— Рады старацца!
— Невядома адно
для каго,

Гэта Рацкі заўважыў з усьмешкай
патаемнай,
як цёмная ноч.
„Ax,
які ён сапраўды
пацешны —
нешта выдумаў мусіць ізноў“.

І абліччы
з затоеным сьмехам
згуртаваліся
слухаць жарт:
— Hy,
гані,
калі выехаў ехаць,
толькі сьмешнае
што-небудзь шпар!

Рацкі:

— Не такая цяпер
часіна,
не да месца цяпер
жартаваць:
мы чужую
баронім краіну,
а хто нашу пайшоў ратаваць?!

Страпянулася пругкае цела.
нехта кінуў пагрозна:
— Чакай!
— Не разводзь агітацыі белай!
— Ці ня быў ты калі ў Калчака?

Азірнуўся стрывожаны Рацкі
і руку асьцярожна падняў:
— Не кажу,
што ня трэба змагацца,
але-ж хіба адным толькі нам?!

— Мы —
сібірцы,
яны —
беларусы…
Нашы дзеці ад голаду мруць!
Мы зьнішчаем
кайданы прымусу,
а яны…
прадаюць Беларусь!

Вось,
прыслалі паўстанцаў на помач,
што і зброі ня ўмеюць трымаць…
Уцякуць яны з фронту,
вядома,
толькі пяты ўгары загрымяць.

Комісар наш
злыгаўся з палячкай,
а ці-ж з гэтага
будзе дабро?
Яна стане
ўсюды тут
шляцца
і разьведае тайны наскрозь.

Не пашэньціць тады нам
у бойцы,
павядуць нас
на верную сьмерць.
Я ня супраць змаганьня,
хлопцы,
але гэтага —
нельга цярпець!

Ірвануліся гнеўныя словы,
пераблыталіся
галасы:
— Расстраляць трэба
гэтую сволач?
— На асінах
павесіць усіх!

Нізкарослы,
з вяснушкамі кропель,
Хліпкім голасам
роспачна ныў:
— Ax,
таварышы!
што-ж яны робяць?!
Што-ж яны,
сукіны
— робяць —
сыны!

І прыбоем расло абурэньне,
узьнімалася,
падала ўніз,
і натоўп узрастаў вокамгненна,
толькі Рацкі
даўно ўжо зьнік.

17

Няпрыкметна,
як чорная пошасьць,
захапіўшы адзін эскадрон,
распаўзаўся варожы пошапт
цераз шчыліны
сьцен і вакон.

Раніцой
на хлусьлівыя чуткі
яшчэ сыпаўся дружны протэст,
грозным быў
зьнітаванасьцю гнуткі
цьвёрдых рук
успаветраны гэст.

І калі
агітатар самотны
нішкам пробаваў
агітаваць, —
абрывалі:
— Схавайся!
Замоўкні!
— Без Гаўрылы
трашчыць галава!

Так было раніцою.
А посьле,
калі гора наверх усплыло,
калі полудзень елі посны,
калі хлеба ізноў ня было —

Зашыпеўшы
прытоена-строга,
зварухнуўся
прыдушаны зьвер,
пракаціўся
абураны рокат,
сталі роўныя сілы дзьве.

Так было апаўдні.
А пад вечар,
калі сыпаў
халодны дождж,
калі сэрца
наскрозь праймаў вецер,
паласуючы цела ўздоўж —
Узрасьлі
сілы тых,
што ня контат:
расхінуўшы
сваё нутро,
рэволюцыю сьціснула контра —
і застыла пад пальцамі кроў.

Непаладкі расьлі вокамгненна
і трывога,
як хмара,
ішла —
эскадрон адказаўся
на зьмену
вартавых да тачанак паслаць.

18

Яшчэ раніцой палкавы комісар
заўважыў пагрозу трывогі,
у штаб данясеньне тады напісаў:
Ці нельга прыслаць дапамогі?!

Глухое зацішша —
адзнака навал —
затоены пошапт
і спрэчкі…
На гэтым здагадку сваю заснаваў,
што бура імкне ўзгарэцца.

Я скутку упарта шукаў
і прывык:
„калі анядужае цела —
уліць трэба
сьвежай,
здаровай крыві,
каб зьнішчыць
заразы бацылу.

Яна не самохаць,
вядома,
паўзе,
а вораг наўмысьле разносіць,
яна пранікае зусім пакрысе,
малой,
але сталаю дозай.

Мы духам ня палі.
Ня буду ілгаць,
людзей ненадзейных —
ня многа,
а ўсё-ж,
калі толькі у вас там ільга,
прышлеце хутчэй дапамогу“

„Падлюгі ня будзе —
заняты ўшчэнт.
Пад страхам суровае кары,
дзесятага
выйсьці павінен на Менск,
у тыл супарату ударыць.
Іначай —
рассыплецца пылам наш плян,
бо вораг праведаў сакрэты
і сілы грувасьціць
на правы наш флянг —
запомні і выканай гэта!“
Уважна загад прачытаў комісар,
сакрэтную склікаў нараду;
рашылі:

1)Праверыць усіх партызан
і скласьці чатыры атрады;
2)Раззброіць уночы другі эс-
кадрон
і Рацкага разам з усімі —
ад іх загарэўся паўстаньня
агонь,
дыкнечагабавіццазімі;
3)Політапаратуналежыць
хутчэй
узмоцніцьработувучаст-
каў,
каб зблізіць сапраўды ада-
ных людзей
укожнымразьдзелеічасьці.

Ня зьдзейсьніўся толькі
задуманы плян —
скацілася ветка адхонам:
— Ізноў адказаліся
варту паслаць
чатыры данскіх эскадроны.

Прыціхлі,
замоўклі…
І Розін маўчыць…
Рванулася кроў дынамітам.
— Нам нельга чакаць
у трывозе начы,
спрабуем паклікаць
на мітынг!

І вось,
калі сонца
за горы пайшло,
Зайгралі сыгнална трывогу;
павольна зьбіраўся
раскіданы полк, —
забыў
дысцыпліну
і строгасьць.

19

Глуха варушыцца ўзрушаны полк —
гэта благая адзнака.
Вочы сьвідруюць утоптаны дол —
чуюць памылку казакі.

Вецер галовы хістае,
як сад.
Стынуць пагрозна вінтоўкі.
Роўнай хадой падышоў комісар,
Моўчкі ўзьлез на двуколку,
Глянуў навокала,
зьмяўшы натоўп
Зрокам халодным,
як вецер:
— Ціха,
таварышы!

Галасы:

— Хопіць!
— Далоў!..

— Хто там крычыць
на узьвейвецер?!

Вочы зацеплілі гнеўны пагляд,
крыкі згасаюць павольна.
Дыша натоўп
і здаецца
— зямля
цяжка ўздыхае нявольнай.

Комісар:

— Сёньня з брыгады прыслалі
загад
выйсьці дзесятага ў наступ.
З намі ідзе партызанскі атрад,
пэўны заняўшы вучастак.

Той,
хто варожасьць зацепліць імкне —
Творыць злачынную здраду…

Казак:

— Стой!
На хвілінку.
Паслухай мяне…
Хіба-ж мы супраць атраду?!

Ты,
брат,
ня блытай,
таварыш-камрад,
добрых людзей
і шпіёнку…
Мы патрабуем —
яе
пакараць…
жонка яна,
ці ня жонка!

Галасы:

— Правільна!
— Здрады ня можам цярпець!
— Зьнішчыць агідную постаць!

Комісар:

— Гэтага вырашыць нельга цяпер
Вы зразумееце посьле…

Гуртам мы справу разгледзім усю
I,
калі сьцьвердзяцца словы,
гэтай рукой падпішу я прысуд
самы няшчадны й суровы.
Хто-ж паспрабуе цяпер бунтаваць
зараз на варту ня стане —
я загадаю вінтоўкі забраць
і надзяліць партызанаў.

Крыкі:

— Сьвісьні тры разы,
пакуль аддамо!
— Спрытна,
прайдоха,
падлазіць!

Галасы:

— Хлопцы,
стрымайцеся!

Крыкі:

— Хопіць!
Далоў!
— Торкні тачанку,
хай злазіць!

Чырвонаармеец:

— Змоўкні!
Чаго там гвалтоўна налёг!
Бачыш,
які ён гарласты?!
А паспрабуйце паслаць у налёт —
цягнецца,
як гумалястка.

Голас прарэзаў вячорную сінь
жорстка
і не-
спадзявана:
раз! —
абарваліся ўсе галасы,
сьмех дакрануўся мэмбраны.

Розін адчуў перамогу нутром
i,
пераняўшы настроі,
кінуў:
— Таварышы!
Мы разьбяром
справу пасьля,
перад строем.

Вырашым іншае —
рэчка і шлях
кінуты без абароны…
Зараз-жа трэба на варту паслаць
два баявых эскадроны.

Хто з вас ахвотнік —
наперад выходзь,
стройся па двух ля паркану.
Хто-ж не жадае ісьці самахоць,
хай пакідае змаганьне.

Заварушыліся,
выгнуўся рад:
дваццаць…
сто шэсьцьдзесят…
трыста…
Розін паклікаў:
— Таварыш камбат!
стань
і маланкаю выстрай!

Камбат:
— Ёсьць!
(Да каманды):
— Раў-нуй-ся!
— Зва-жай!
— Стаць па чатыры!
— Проста!
— Наперад!
Быццам дакор,
зазьвінелі ў вушах
крокі рытмічным разьмерам.

Нізка ў натоўпе
(на самы аж дол)
цяжка схілілі галовы,
быццам застылі ў задуме,
ніхто
не прараніў
ані слова.

Толькі пасьля
нізкарослы такі
бегаў,
наставіўшы локці:
— Што-ж гэта вышла,
скажэце,
браткі?
Што-ж гэта робіцца,
хлопцы?!

20

Калі неба
узросьціць красу,
а зямля —
узгадуе расу,
расьсьцілаецца белы
туман,
і шуміць гаварлівы
Дон.

Калі ж хмарамі
неба гудзе,
калі чорным
становіцца дзень —
хвалі грозна
ракочуць-шумяць,
размываюць
пясчанае дно.

Эх-х-х…
І прыгожая-ж
Дон-рака
баламуціць яна
казака:
абвівае вянкамі
кроз
над ракою далёкай
дом.
Але помніць Чубаты
наказ
ад рабоча-сялянскіх
мас:
бараніць рэволюцыю
скрозь,
каб спакойна каціўся
Дон.

Яшчэ помніць Чубаты —
загад
прачытаў эскадрону
камбат:
вартаваць батарэйны
парк,
як сваё дарагое
дзіцё.
І ня змусьціць Чубатага
Дон,
не агорне дакучлівы
сон,
бо вайна за саветы —
ня жарт,
а змаганьне на сьмерць
і жыцьцё.

Адхінае Чубаты
башлык,
да крыві напінае
слых:
— „Недзе крокі,
здаецца,
растуць…
ці ня крадзецца толькі
хто?“

Пахіснуўся наводдаль
цень…
— „Мусіць варта на зьмену
ідзе“.
Па жалезу жалезам —
стук.
Скаланулася сэрца…
— Стой!

Перарэзаў дарогу
стрэл,
з каравульні бягуць
насустрэч,
а Чубаты ня можа,
аслаб,
але тужыцца бегчы
шпарчэй.

І тады толькі
сьцішыў крок,
калі нашы чужых
(чатырох)
павялі пад конвоем
у штаб.

21

Чорныя сьцены.
Чатыры вакны.
Стол.
Звахтаваная лямпа.
Поўнач
і людзі —
сышліся яны
ціха,
ня бразнуўшы клямкай.

Што-ж іх злучыла такою парой?
Поўнач прышла на ўрачыстасьць,
людзі, —
каб выканаць цьвёрды зарок
бальшавікоў-комуністаў.

Ім даручыла рэспубліка лёс
гэтай маленькай нізіны,
Іхні
(у тыл супарату)
налёт
даць перамогу павінен.

Людзі за гэта адказнасьць нясуць
перад рабочаю клясай,
ix
— за прарывы —
паклічуць на суд
многамільённыя масы.

І,
занядбаўшы спакоем і сном,
перамагаючы змору,
думкі пытаюць упарта адно:
— Дзе-ж той злачынца?!
— Каторы?!

— Дзе-ж тое выйсьце
з варожых засад?
Будуць уважліва слухаць,
стань-жа
і пэўна скажы комісар,
каб разьляцелася скруха.

Вочы дапытліва сочаць даўно —
суджана ім памыліцца:
Розін паведаміць можа адно:
— Кара ня знойдзе злачынцы.

Дадзены строгі загад —
затрымаць!
марныя толькі стараньні:
ён
(гэта Рацкі,
сумненьня няма)
зьнік яшчэ з самага раньня.

Прыдзецца іншага выйсьця шукаць,
новыя захады трэба…
Людзі змарыліся,
праўду сказаць,
без адпачынку,
бяз хлеба.

Нешта прыдумаць,
таварышы,
трэ‘ —
раніца родзіцца скора…
Першае слова
Арлянка бярэ,
строга гаворыць,
з дакорам:

— Вы абмінаеце ўсе
і знарок,
нездавальненьня прычыну…
Можа ня верны быў
першы мой крок,
можа ня верны ўчынак.

Некалі,
позна
цяпер разважаць, —
клічуць падзеі
да дзеі:
скручаны вузел —
пара разьвязаць,
покуль ня згасьлі надзеі.

Нездавальненьне,
пад ворагаў шэпт,
смуты шукала прычыну,
вораг
знаходзіў:
„Арлянка ілжэ,
продае вашу краіну!

Кіньце змагацца!
Вас клічуць дамоў
вашы галодныя дзеці“.
Гэтыя словы —
ня ўпалі на дол,
іх не разьвееў і вецер.

Іx —
падхапілі чужыя душой,
імі —
другіх атруцілі,
і
пакаціўся
агідны душок,
труячы новыя сілы.

Людзі паўсталі…
Іх строгі прысуд
— хай непраўдзівы,
ня верны —
цешыць,
што ворагу кару нясуць
за
шпіёнаж
і нявернасьць.

І
непатрэбная гэтая сьмерць
сіле паможа ўзьняцца, —
будзе лягчэй чалавеку цярпець…
Што-ж тут чакаць
і хістацца!

Трэба для справы —
наш лёзунг такі —
думак няма пра ахвяры.
Ведаю,
страта,
як камень цяжкі,
ляжа на плечы цяжарам.

Плакаць ня час над уласным
жыцьцём,
над пачуцьцямі сваімі…
Знаеце добра,
што імя маё
стала пагардлівым імем.

Трэба мець мужнасьць ваяк
паглядзець
праўдзе ў адкрытыя вочы!
Я ня спужаюся,
сьмела на сьмерць
выйду за справу рабочых.

Словы праўдзівасьцю згорбілі
ўсіх,
iх не разьбіць
і ня сходаць.
Вось,
абмінаючы дзеўчынін зірк,
кажа Азорыч да сходу:

— Правільна…
Верна…
Разьмяклі крыху.
Скруху
і жаласьць —
адкінем:
Гэтыя якасьці
не зьберагуць
долю савецкай краіны.

Трэба быць цьвёрдым
і выйсьця шукаць
не ў абыходлівых словах…
Масы ня кінуць на нас наракаць,
покуль прысуд іх суровы
дзеяй ня стане…

Няхай гэты суд
мо‘ непраўдзівы, няверны —
Я прапаную…
Зацьвердзіць прысуд,
каб патушыць абурэньне.

Іншага выйсьця,
здаецца,
няма…
Ведаю,
цяжка,
балюча —
Кроўю прыходзіцца нам
падтрымаць
роўны ўздым революцыі…

Розін:

— Досыць!
Хлусьлівыя пульсы крыві
вышвырні к чортавай мацеры.
Нудна.
Азорыч,
калі бальшавік
ные,
чытаючы пацеры.

Ты прапануеш
зацьвердзіць прысуд,
каб супакоіць навалу,
ты не падумаў,
куды занясуць
гэтыя чорныя хвалі.

Іншага выйсьця,
гаворыш,
няма?!
Словы няпраўдаю колюць:
ёсьць у нас выйсьце —
стыхію стрымаць
і пакараць нашай волі.

Мы —
комуністыя…
Усьлед за хвастом
нам ня прыстала цягнуцца —
партыя ставіла нас на пастох
як авангард рэволюцыі.

Значыць,
пакуль не зьляглі далавах,
мы —
стырнавыя развою,
значыць,
падужаем сілу навал
і павядзем за сабою.

Вораг ня дарам
найлепшых людзей
выкрасьліць прагне з актыву,
каб авалодаць хадою падзей,
струшчыўшы моц колектыву.

Марныя будуць
патугі яго —
нашая сіла
ня згасла:
працы сыны
і на тых берагох
чуюць праўдзівае гасла.

Бачылі-ж,
пэўна,
калі
адна часьць
стала пад сьцяг рэволюцыі —
сорам і боль
затаілі ў вачах,
Змушчаных ворагам,
людзі.

Значыць,
нялёгка армейцам было
кінуць сяброў і вінтоўку,
Значыць,
віны пачуцьцё
прыгняло,
кпіны
і жарты
замоўклі.

Думае
думу цяжкую
казак,
скруха турбуе сібірцаў.
Мы і павінны
цяпер паказаць
з кім
і за што
трэба біцца.

Справа пачата
Асобы разьдзел
выкрые Рацкага банду.
Ваша задача —
развою падзей
дапамагчы пропагандай.

Трэба ўдарна
на ногі падняць
сілы політапарату,
каб цераз ноч,
да чарговага дня,
з намі былі ўсе атрады!

Годзе,
Азорыч,
пра суд варажыць,
шпар на пярэмкі армейцам.
Людзі зблудзіліся,
дапамажы
вынайсьці кожнаму месца.

Нам за хвастом
ня прыстала ісьці, —
весьці нам выпала масы.
Розін замоўк.
Сьцепанулася ціш:
— Пойдзем,
ня трацячы часу.

І
калі вышлі
і гоман жывы
згас за гумном на папары —
бегма
да штабу
прыбег вартавы
і далажыў комісару:

— Я —
з батарэйнага…
Там —
неспакой:
Злоўлен дазор супарата.
Мусіць
— Напэўна-ж —
такою парой
лезьлі пашкодзіць гарматы.

З ix,
як здаецца,
адзін у нас быў,
бачыў,
гадаецца,
дзесьці…
Што загадаеце з імі рабіць?
— Трэба сюды іх прывесьці!

22

— Пакаціўся пагардлівы рокат…
— А ці сьмех,
а ці скрып дзьвярэй?
Сьцепанулася ціш ля парогу:
гэта ворага —
вораг сустрэў.

У густыя цянёвыя столкі
ахінаў іх абліччы змрок,
ды няма яшчэ цемры волкай,
каб тушыла пажар
і кроў.

І датла спапялела змрочнасьць
пад шалёным агнём вачэй,
яны стрэліся,
— вочы ў вочы —
загарэліся зрэнкі ярчэй.

— Ці ня Рацкі?!
Зьявіўся?!
І грозна
пальцы сьціснуліся
ў кулакі,
ірвануўся бяз памяці Розін,
але нехта спыніў:
— Пакінь!

Аслабелі,
абмяклі рукі.
— Сволач,
сволач!
Ізноўку ціш
нарадзілася ў страшных муках
і нядоляю стала ў жыцьці.

Зварухнуў яе словам Розін,
затаіўшы нянавісьць
і гнеў —
голас проста,
спакойна
і грозна
над злачынцам ізноў празьвінеў:

— Раскажы,
грамадзянін Рацкі,
аб учынках
і дзеях
сваіх…
Будзеш марна,
кажу,
старацца,
калі думаеш іх утаіць.

Рацкі:

— Я —
ня злодзей,
ня краў нічога,
каб таіцца сваіх людзей.
У нас розныя,
праўда,
дарогі,
але кожны —
да мэты ідзе.

Я ня менш,
як вы,
хварэю
за краіну маю —
Беларусь.

І ўсё ж такі
не
разумею:
ну навошта за нашу зару
праліваць сваю кроў —
расійцам,
украінцам,
ці ‘шчэ каму?..

Ня прышлі-ж яны самі прасіцца,
каб надзелі на шыю хамут!
Кожнай нацыі
дадзена воля,
значыць,
сам барані свой край,
калі хочаш каб вораг ня здолеў,

але іншых —
ня руш,
не чапай!..
Прызнаюся,
такія гаворкі
прашумелі нядаўна ў нас,
калі людзям жыцьцё агоркла…
Дык ці-ж гэта
мая віна?

Розін:

— А скажы,
калі ласка,
шчыра,
палажыўшы на сэрца руку,
у які вы зьбіраліся вырай?
Што за людзі з табой?
Адкуль?

І чаго-ж,
у такую часіну,
вы блудзілі ля нашых гармат?
Можа гэта таксама
нявінны,
на людзкую пацеху,
жарт?!

Рацкі:

— Над палком навісала смута,
каб прычынным у гэтым ня быць —
ня было ў мяне іншага скутку,
як пакінуць агонь барацьбы.

Я ня клікаў з сабою нікога,
каб шукаць сваю долю дзе,
прысягну,
што зусім выпадкова
незнаёмых сустрэў людзей.

Ноч зманлівая
зьбіла з дарогі…
Мы спакойна блукалі-б да дня,
каб ня варта ўстрэсла трывогу.
Значыць,
зноў
не мая віна.

Розін:

— Ты пакінь прыкідацца нявінным,
апраўданьням сваім
ня вер,
праз каго,
адкажы,
жанчыну
ні за што асудзілі на сьмерць?

— Пачакай!
Прыпыніла Касана:
— Допыт Рацкага
скончаны?
Так?

Хай дакажа цяпер
падпанак,
як патрапіў да нас у стан!

Вы пазналі мяне,
паручнік?!
Гэта,
праўда,
было даўно,
напярэдадні братніх заручын
вы з Масквы прыяжджалі дамоў.

Можа помніце імя Арлянкі,
калі памяці вецер ня сьцёр?
Я служыла тады…
гувэрнанткай,
мне здаецца,
у вашых сясьцёр.

А пасьля ўжо,
зусім нядаўна,
я пабачыла вас з-за крат:
вы гулялі ў маёнтку Слаўным,
дзе тады пражываў,
ваш брат.

Адпраўлялі мяне…
у Ляды —
мы яшчэ напаткаліся раз:
вы на ганку стаялі з братам
і конвою давалі наказ.

Я ня ведала,
пане Пагоцкі,
што вы Рацкага імя ўзялі,
я ня знала,
што вы ня ў госьці,
а шпіёнам да брата прышлі.

І удзельнік крывавых падзеяў,
зрэнкі вышчырыўшы на зару,
заяўляе,
што і ён хварэе
за краіну сваю —
Беларусь!

Гэта-ж самая брудная подласьць
‘шчэ такое
і сьвет ня знаў!
Абарваўся надломаны голас,
зазьвінела струной цішыня.

І тады —
расчапіліся вусны,
няпрыемна кранулі слых,
як халодныя
сьлізкія вусьні,
словы ціха
і мякка
паўзьлі.

Рацкі:

— Прызнаюся,
ня ўсё да драбніцы
расказаў я нядаўна вам,
але бачу,
што позна таіцца
і ўчынкі
свае
хаваць.

Не памогуць
ні просьбы,
ні модлы,
калі лёс асудзіў ня жыць…
Вы мяне абазвалі подлым,
бо я шчыра ідэі служыў.

Абзывайце яшчэ ліхадзеем,
але я вам
ізноў гавару,
што я такжа,
як вы,
хварэю
за краіну маю —
Беларусь.

Гэта-ж тут
мая маці-радзіма,
ціхі дом
і шырокі луг…
Дык якое-ж,
скажэце,
дзіва,
што я моцна айчыну люблю?!

Толькі іншы ад вашага попыт
я на гэту краіну прынёс:
не кажу
пра культуру і побыт,
пра аднолькавы струджаны
лёс…

Нават поле,
балотныя плошчы,
нават лес
і лугі
і пяскі —
Беларусь далучаюць да Польшчы
засланіўшы шляхі да Масквы.

Розін:

— Што-ж ты брэшаш,
што сэрцам хварэеш
што гадуеш да краю любоў:
Ты-ж за ўласны маёнтак млееш,
праліваеш чужую кроў!

Не кранаюць цябе руіны
гэтых бедных хацін
і дамоў…

Ты імкнуўся
на шыю краіне
панскай Польшчы адзець ярмо.

Мы-ж паўсталі
з нізінаў сонных
не тваё бараніць дабро:
за жыцьцё Беларусі працоўнай
аддаем маладую кроў.

Кінь жа пець
пра свае любошчы,
не кляніся,
а дай адказ,
чым памог
супаратніцы-Польшчы
у вялікім змаганьні кляс?

Рацкі:

— Не затоіш нянавісьці ў жмені,
калі ў сэрцы яна гарыць.
Прызнаюся адкрыта —
сумленна
працаваў не на вашу карысьць.

Мне загад быў
ад контрвыведкі
у чырвоны прабрацца стан,
І прыносіць дакладныя весткі
і сакрэтныя пляны дастаць.

Цераз брата ішлі наказы,
я выконваў старанна
І вось…
Гэта дзеўка
за трэцім разам
асачыла такі
мой лёс.

Яна стала на тэй дарозе,
дзе жывыя сьляды на пяску;
нада мною павісла пагроза,
быццам цела чыё на суку.

Дзень трывожыў мяне наступны
(ён тады наставаў кагадзе) —
вобраз дзеўчыны злой
неадступна
не давай супакою нідзе.

І гадалася ноччу цёмнай
гэта імя
да белага дня,
і зусім нечакана
я ўспомніў,
што арлянкай завецца гульня.

Выйсьце знойдзеным стала нарэшце
і упартасьць мая узрасла:
— „Вы гуляеце,
здэцца,
на рэшку?
Я-ж пастаўлю ізноў на арла!“

Мне здавалася —
досыць прычыны,
каб узьняць нездаволеньне мас;
мне здавалася —
з гэтай дзяўчынай
вы апошні прайграеце раз.

Розін:

— Памыліўся,
— ха-ха!
дабрадзею:
не на рэшку ідзе гульня —
наша сіла
і наша надзея —
пяцікутная зорка…
адна!

Вам ня ўдасца варожасьць
узьветрыць:
беларус,
украінец,
грузін —
у працоўных —
адзіная мэта,
у працоўных —
і шлях адзін!

Нас з маленства бяда гадавала;
хай мы босыя,
голыя,
Хай!
Ад разьюшанай панскай навалы
абаронім савецкі край!

Не сагном пад ярмо ваша
карак,
можа шмат каго
возьме сьмерць,
толькі верым —
праўдзівая кара
анікога і вас ня міне.

За руінамі хат,
пры гасьцінцы
Яна першага стрэне —
цябе!..
Адвядзеце туды злачынцаў,
няхай дол нарыхтуюць сабе.

23

Пакідалі маўкліва мітынг
непакорныя бацьку сыны,
і трывогі глухой
непазбытай
наплывалі цяжкія сны.

Людзі несьлі
свой чорны сорам
Цераз шлях
каля трох арабін,
і тады іх
дагнаў Азорыч,
і адразу маўклівасьць разьбіў:

— Хлопцы,
хлопцы!..
Чаго натварылі?!
Нехта цяжка,
услых
уздыхнуў.
І туга разьняла свае крылы,
ахінула у смутак вясну.

Зашчымелі балюча сэрцы,
зубы сьціснуўшы,
тоячы боль,
выракалі чырвонаармейцы
свой суровы прысуд над сабой:

„Як мы сьмелі
пакінуць змаганьне
і чужою краіну назваць,
дзе мільёны
гараць паўстаньнем,
Каб нядолю сваю зваяваць!“

Воддаль гутарыў з некім Азорыч:
— Ты ідзеш на спачын,
у цяпло,
а таварыш —
калее ў дазоры
за краіну,
за гэта сяло…

Ты сьмяяўся
і строіў жарты,
а чужынец разлад прынёс…
Як-та сьмеў ты
пакінуць варту,
Занядбаўшы рэспублікі лёс?!

Гэта-ж самая подлая здрада,
калі вораг наточыць нажы —
пашчапаць на кавалкі атрады
і вінтоўкі свае палажыць.

І ня выцерпеў
гэтае грозьбы
пажылы
і высокі казак,
прыпыніўся
і ціхаю просьбай
на дакоры усе
адказаў:

— Не загоіць надлому скруха,
калі хлопцаў,
братоў
і сясьцёр
мы пакінулі ў час завірухі
ваяваць
за працоўных жыцьцё,

Не загладзіш віны
дакорам,
дык цярпліва,
Азорыч,
маўчы!
Нам нялёгка,
пакутлівы сорам
і няўцішаны боль нясучы.

Ночь ішла
цераз лес
і нівы,
вартавала санлівасьць хат
і зьнябытыя людзі
маўкліва
абміналі шарэнгі прысад.

Хаты стрэлі пагардліва такжа —
не знайсьці супакою нідзе!
Прыгняла нявымоўная цяжкасьць
яшчэ ніжай маўклівых людзей.

Гэтак цяжка —
бывае аднойчы:
калі ўсе адракуцца цябе
і глухія,
бяссоныя ночы
трэба зносіць,
маўчаць
і цярпець.

Узьнімаўся холодны вятрыска,
але цёпла было ля хат
і да ранку сядзелі на прызбах
таварыскія групы салдат.

Каб забыцца на тую рознасьць,
што была як прычына смут —
і ласкава,
і асьцярожна
дагаджалі адзін аднаму:

— Хэ,
дармо,
што Сібір гадавала,
Украіна твая,
ці Каўказ —
доля роўная нас страчала
і аднолькава песьціла нас.

А было вось…
такое здарэньне,
у нямецкую,
значыць,
вайну,
Адступалі,
кальнула ў калена
і —
нагой не магу зварухнуць.

„Браце, —
клічу, —
на дальняй чужыне
ня кідай аднаго мяне!“…
Хоць-бы вокам здалёку акінуў,
Хоць-бы крок на хвіліну зьнямеў.

„Сукін сын ты!
А я-ж табе праўдай
колькі год батраком служыў,
ты-ж мой хлеб запрацованы
краў быў,

ты-ж смактаў мае сілы з жыл!“
Захлынулася жалем сэрца:
„Мая доля —
мяне ня міне:
мусіць суджана мне
памерці
на далёкай,
чужой
старане“.

Можа й згінуў-бы,
можа лепей
жыў-бы з песьняю,
не смуткаваў,
але шэньціла —
выручыў Лейба —
мой вясковы сусед —
каваль…

Ох і сіла-ж была!
Навокал
пра яго разышоўся слых.
Нёс тады ён мяне далёка,
покуль вынес зусім да сваіх.

От якія бываюць здарэньні!
Зноўку слова Азорыч узьняў:
— І выпадкаў такіх —
ня меней,
як сто тысяч,
бывае штодня.

Але нейк
забываюцца людзі…
Вось і мы —
узьнялі гэты рух:
„За чужыну змагацца
ня будзем!“
Ці-ж чужына для нас Беларусь?

Яна такжа працоўных краіна,
а ці-ж мэта у нас
не адна?!
Можа,
нават,
і тая жанчына
вінавата ня болей за нас.

Забарабаніла
крыльлямі скруха
і сумленьне угрызлася зноў.
— Лепш адсеч было
гэтыя рукі,
спапяліць непакорную кроў.

Лепш сагнаць было
скуру у столкі
рамянём
на сваіх плячах —
як пакінуць-злажыць вінтоўкі
у такі неспакойны час.

Разрывала сумленьне сэрцы,
зубы сьціснуўшы,
тоячы боль,
выракалі чырвонаармейцы
свой суровы прысуд над сабой.

Ноч ішла,
ня прыносячы скутку,
высьцілаўся бялёвы туман.
Можа з ім
прыкаціліся чуткі?
Можа ён нас
уводзіць у зман?

Але-ж нехта жывы,
нізкарослы,
разышоўся на ўсе галасы:
— Я-ж казаў вам,
салдаты й матросы,
Што ваш Рацкі —
сабачы сын.

От злавілі-ж падлюгу на здрадзе:
Падыходзім мы гэта,
глядзім,
ажно ён
батарэі крадзе…
Я за шкірку,
і хлопцам:
— „Вядзі!“

І героем хадзіў нізкарослы,
а ніхто ня спыніў:
„Ілжэш!“
Бо з маной гэтай слоўнай бросьні
дакранулася праўда вушэй.

З лушпавіньня легенд несапраўдных
адлучылася восем слоў:
— „Рацкі —
злоўлены!
Рацкі —
здраднік!
На пагібель рэспубліку вёў“.

Накацілася чорная хмара,
пацямнела
і даль,
і ноч…
І Азорыча словы
пажарам
ахапілі маўклівасьць
ізноў:

— Калі людзі
памылак
і здрады
не паправяць адданасьцю дзей,
дык ніколі ня будзе радасьць
гасьцяваць у такіх людзей.

Напяліся да болю нэрвы
і жахнуўся над вуліцай крык:
— Дык калі-ж нас адправяць
з рэзэрваў
у вагоны,
у магілу
пад крыж!

Хоць куды!..
Абы змыць гэты сорам,
Ці загінуць у бойцы ня ў час,
Каб ні людзі,
ні дзень,
ні зоры
не глядзелі з дакорам на нас.

І Азорыч адзіным жаданьнем
Зноў зацепліў
пачуцьці ваяк:
віхрам рынуцца заўтра ў змаганьне,
каб і скруху,
і сум
пахаваць,
каб крывёю
ганебную пляму
змыць у слаўных,
адважных
баёх…

Ноч праходзіла,
гасячы лямант,
рассыпаючы зоры ў палёх.

24

Ліпень.
Пагожы,
як радасьць,
дзень,
сонца купае
купавы;
лес на пагурках
памаладзеў,
п‘яна запахлі травы.

Нават руіны папаленых хат,
тоячы боль
і раны,
Гольлем зялёных
кляновых шат,
як на ўрачыстасьць,
убраны.
Пераклікаюцца скрозь галасы —
словам гамонкі,
акордамі песьні;
Звонка шасьцяць,
шалясьцяць каласы,
туліцца радасьць да весьніц.

— Добра такою часінай
ісьці
поруч,
у ног з сябрамі.
Пляц учарашніх гамонак —
прыціх,
змоўк,
утаптаны нагамі.

Спрытна ў шарэнгі пастроіўся полк,
зьліты адзіным настроем…
Зірк страпянуўся —
і вочы —
у дол —
стаў комісар перад строем:

— Добрае раніцы!
(Так маладзёж
Часта вітае маленства).
Доўга
і моўчкі
ён тупаў
уздоўж
роўных,
як струны,
шарэнгаў.

Бліснулі іскры ў ягоных вачах,
сэрцы зацепліўшы
скрухаю новай,
ён прыпыніўся,
і вось ён
пачаў
словам ласкавым
прамову:

— Што-ж вы,
таварышы,
хмурыя ўсе?
Досыць журыцца!
Сушэце набоі!
Хто нам палёгку,
адкуль прынясе?
Трэба здабыць яе…
сілаю!
з бою!

Гляньце навокала,
колькі тугі,
Сьлёз неадплачаных —
цэлае мора.
Нашы хаты,
палеткі,
лугі
нішчыць пажарамі вораг.

Што-ж мы зрабілі,
каб скінуць ярмо?
Сьмерць
прысудзілі жанчыне,
Гэта заслона
з нявінным кляймом
крыла варожасьць учынкаў.

І,
калі брудную шырму падняць —
выступіць Рацкі героем…
Што яму трэба?
Адно! —
раз‘яднаць,
дужасьць на часткі пакроіць.

Ён не для жартаў
Хацеў распаліць
нацыянальныя спрэчкі.
Хтосьці на гэту прынаду прыліп,
варту пакінуў ля рэчкі;

хтосьці паверыў,
вінтоўку аддаў,
слова зламаў сваё нехта,
і чужаніцай далёкай назваў
ён
Беларусь саветаў.

Мы —
гэта працы сусьветнай сыны,
наша краіна —
усюды
там,
дзе гараць революцый агні,
там,
дзе працоўныя людзі.

Сёньня мы кінем змагацца,
дамоў
пойдзем да мамы,
да таты,
заўтра паганая банда паноў
выгане з роднае хаты.

Хутка ільга заваёвы аддаць,
толькі ўжо вораг —
ня верне!
Кроўю рабочых,
сялян
і салдат
бралі іх…

Галасы:

— Правільна!
— Верна!

Комісар:

Хто не жадае ісьці самахоць,
хай пакідае змаганьне,
Хто бунтаваўся —
наперад выходзь!
— Хто бунтаваўся? —
пытаньне.

З вуснаў
у вусны
яно паплыло,
толькі ня стрэла адказу,
быццам нічога зусім ня было,
проста: —
— „Жадаюць абразіць“.

Комісар:

— Зноў гавору вам,
хай зброю аддасьць
той,
хто змагацца ня хоча,
той,
хто за цёплы закутак
прадасьць
справу і долю рабочых.

Гул скалыхнуў амярцьвелую ціш:
— Зброі ніколі ня кінем!..
— Будзем рэспубліку
ўсе бараніць,
нашу,
працоўных,
краіну!

— Пойдзем адважна у бой,
як адзін,
мы ня спужаемся сьмерці!
Таварыш начальнік,
бяры
і вядзі,
не дакарай нашы сэрцы!

Комісар:

— Хлопцы,
рэспубліка будзе вітаць
шчырую вашу адданасьць.
Помніце,
сёньня ўначы наступаць,
трэба нам быць зрыхтаваным.

Галасы:

— Будзем,
таварыш!
— Даёш,
комісар!

І на спатканьне й на ростань
хопіць на панскія плечы пісаг —
шаблі навостраны востра.

Комісар:

— Bepy,
што моцна вінтоўкі свае
будзем трымаць у змаганьні.
Хай рэволюцыя
скрозь жыве!
Панскае прэч панаваньне!

Галасы:

— Зьнішчым нядолі адвечны уціск,
волю ў змаганьні здабудзем!

Koмicap:

— Дзякую,
хлопцы,
за дружнасьць усіх!

Полк:

— Служым!
— Працоўнаму!
— Люду!

ЭПІЛЁГ

Па дарогах,
разьбітых ушчэнт,
па руінах брукованых вуліц
увайшлі
у савецкі Менск
калмыкі
і кітайскія кулі.

І лезгіны з Каўкаскай гары,
украінцы,
татары,
тунгусы —
Гэта ўсё —
за жыцьцё змагары
і за волю маёй Беларусі.

Ночы,
голад
і холад тайгі,
балаты,
і лясы,
і пустыні,
неадступная змора тугі —
перад імі усё адступіла.

Бо вяла іх упартасьць адна,
скасаваўшы граніцы ўсіх нацый —
Рэволюцыі сьцягі узьняць,
каб ня ведаць прыгону у працы.

Перайшлі яны тысячы вёрст
без абутку,
адзеньня
і зброі,
але кожны у сэрцы данёс
маладога змаганьня настроі.

Ад сібірскіх лясоў
ды балот
і выжар непраходных
Палесься
правялі яны слаўны паход
з баявою вясёлаю песьняй.

Не за славу крывіцкіх славян,
не за ўласную долю
і лёс свой,
а за волю рабочых,
сялян
гарадоў занядбаных
і вёсак.
З найдалейшых
і блізкіх краёў,
ад канца
да пачатку
сьвету
пралівалі працоўныя кроў,
каб жыла
БЕЛАРУСЬ
САВЕТАЎ.

1930-1931 г.г.

ЦАНА 2 р. 20 к.

Пераплёт 30 к.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.