Апісанне птушынай хворасці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Апіванне птушынай хворасці
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm


Сеў сабе варабейчык на кухні,
А очкі яму падпухлі.
Ой, варабейку, сільна не можаш, чы жыў будзеш?
Прыляцелі к варабеньку сініцы,
Паглядзелі варабеньку в очыцы.
Прыляцелі к варабеньку ластоўкі,
Аглядзелі варабенька галоўкі.
Прыляцела к варабеньку плісачка,
Памацала варабенька ножачку.
Стаў сабе варабенька тужыці,
Смерці сен пачаў маліці:
– Я варабейчык, малая птушка,
Невялікая ў мяне душка.
Арол б’ет гусі чужыя,
Шурак – курчата малыя.
Крук, як чорт чорны, многа так мае,
Варона доўга кракае,
Жэбы пугача начнога,
Жэбы кажана дурнога,
Мне, варабейка, малай птушачкі,
Не бяры бардзо душачкі.
– Не тужы, варабейку, не тужы,
Барздо пазбудзеш твэй душы.
Твая годына ўжо прыцякает,
Смерць сен з касою збліжает.
Затрапаў варабейчык скрыдламі,
Абвярнуўся да гары ножкамі.
Выпусціў душу. Усе сен засмуцілі,
Што варабейчыка згубілі.
Не плачце, птушкі, не выйце,
Богу сен лепш памаліце.
Вечная памяць варабейчыкові,
Нашаму калісь другові.