Апала сінь… цвіце па-над раўнінай… (Трус)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Апала сінь… цвіце па-над раўнінай…
верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1925
Крыніца: http://vershy.ru/content/apala-s%D1%96n%E2%80%A6-tsv%D1%96tse

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Апала сінь… цвіце па-над раўнінай,
Вяргіні цвет асыпалі даўно,
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца увечар пад акном.
І ў жоўтацвецені над ярам і далінай
Тане ў каўшах асенняе віно.
І спяць гаі… і сыплюцца лісты…
Звіняць акорды ў сэрцы маладым.

1925