Апаведаньня (Колас, 1912)/Жывая Вада

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кірмаш Жывая Вада
Апавяданьне
Аўтар: Якуб Колас
1912 год
Андрэй Выбаршчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жывая вада (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖЫВАЯ ВАДА.

(Казка).

I.

Даўно, даўно, не за нашу памяць, было гэта.

Шчасьлівы то быў вугалок Божаго сьвету.

Вольна жылося людзям ў тым вугалку. Ніхто іх ня гнаў, ніхто іх ня крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая уродлівая была іх земля. Шырока раскінуліся іх паля, зялёные травы сенажацей калыхаліся на ветру. Ціха і весела сьмеяліся кветкі, пазіраючы сваімі пахучымі галоўкамі ў рэку, каторая паіла ўвесь той вугалок і тых, хто жыў і рос там, і давала яму жыцьцё. Усё жыло каля рэкі; гэту рэку людзі называлі Жывою Вадою. Усё жывое і нежывое любіла яе, і песьні волі разліваліся па ўсіх кутках шчасьлівай старонкі.

Але ня доўга астаецца шчасьце на адным мейсцы. Кінуло яно і той слаўны вугалок Божаго сьвету.

Нешта страшнае і непанятнае для чэлавека зрабілося там. Нейкая цёмная сіла пазайдросьціла шчасьцю людзей. У тым мейсцы, аткуль выцекала Жывая Вада, зямля стала ўздувацца; борзда як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала неяк мелецьі скора саўсім згінула гдзесьці ў зямлі. Толькі сьлед, гдзе цекла яна, надоўга астаўся на зямлі і гаварыў людзям пра даўнейшае жыцьцё.

Гара ўсё расла. Прахадзіў час, пусьцела земля з гары сыпаўся жоўты пясок і закрываў чорны грунт Людзі збяднелі; птушкі разляцеліся. Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькі арлы ды каршуны вілі свае гнёзды на высокай гарэ, каторая ўсмактала ў сябе Жывую Ваду.

II.

Бяднеў год ад году калісь-то багаты край. Ураджайны грунт засыпаўся зусім пяском. Многа працавалі людзі, многа пралівалі поту. І праца іх прападала, і скупа плаціла зямля за іх работу і пакуту. Развяліся чэрві на іх агародах — некаму было знічтажаць іх, бо каршуны і ястрэбы разагналі птушэк.

Расказвіў бацька сыну пра даўнейшае жыцьцё, пра багацтва іх края, пра гару, каторая глынула іх Жывую Ваду, сама стала расьці, а жыцьце ўсяго края прыгаварыла к маруднай сьмерці. Глухая злосьць на праклятую гару падымалася ў сэрцы людзей, і памяць аб Жывой Вадзе не прападала.

Не мала знаходзілося сьмелых людзей, каторые шлі на гару шукаць Жывой Вады. Бралі яны рыдлёўкі, абкопывалі гару. Але з гары сыпаліся ў іх камені, разбівалі ім голавы. Каршуны і ястрэбы злеталіся хмарамі, выдзёўбывалі ім вочы. А пугач і сава ў ночы сьпевалі ім «вечны спакой» сваім нудным крыкам. — Многа, многа людзкіх касьцей валялося вакруг гары, а каршуны і крумкачы разнасілі іх па ўсіх кутках спустошэнато края… І людзі празвалі сваю старонку «Мёртвым Полем».

Дзіка і пуста стала ў «Мёртвым Полі». Людзі хадзілі, як цені, халодные, сярдзітые. Птушкі даўно перэсталі там сьпеваць свае песьні. Толькі каршуны кружыліся ў небі, каркалі крумкачы і наганялі нуду на душу людзей, невядомым страхам палохалі сэрцэ, розум… Нават лес адменіўся: старые дзярэўя даўно згнілі і ляжалі ў зямлі, а новые былі нізкіе, крывые, неўдалые, як сухотные. Рэдка заглядалі туды хмары, і мало калі падаў дошч. сан

III.

Насталі сухіе годы. Апошні выдаўся такі год, што ні разу не падаў дошч на ўсё лета. Кожны дзень неба аставалося чыстым, ясным, гарачым. Усходзіла сонцэ, борзда сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях бярэзіны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высысаў апошніе сокі з зямлі. Лес, поле, луг з нудною мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Дзярэўя глуха шумелі і злівалі свой шум ў вадну доўгую, невядомую людзям песьню. Жалосна ківаліся коласы ў полі, то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, ўсё роўна як прасілі яны ратунку. Ніхто ня шоў ім на помач, і яны без пары старэліся, жоўклі і без жыцьця качаліся на сухіх саломках. Трава і кветкі толькі ціхутка шэпталі ветру аб сваей нядолі. Церпелівые камені і тые нылі ад жару і лопаліся. Сама зямля зморшчылася, як старуха, пакалолася і плакала. Яе сьлёзы апошнімі капелькамі расы выступалі на верх; яе просьба белаватым туманам звісала над лесам і разнасілася ветрам Бог знае куды.

Плакалі людзі, плакала зямля і ўсё, што расло і жыло на ей. Незаметна нясьліся к небу іх сьлёзы; нясьліся яны ня год і ня два, а цэлые векі, і там негдзе сплываліся ў адно месцо. Тые сьлёзы, горкіе скаргі, ўсё горэ зямлі — змешаліся разам і звісьлі над ёю страшнаю чорнаю хмараю…










57

IV.

А гдзе-ж дзелася Жывая Вада?

Яна была пад зямлёю. Яна па-ціхоньку размывала зямлю, прабівала сабе дарогу на Божы сьвет. Ніхто гэтаго ня ведаў. Ня ведала і гара, што вісіць яна над бездонніцаю. А Жывая Вада чакала толькі шчасьліваго здарэньня, каб скінуць з сябе ценжар,—праклятую гару, што з шчасьліваго вугалка зрабіла «Мёртвае Поле».

— І настаў такі час, што пралітые сьлёзы перапоўнілі неба і паліліся назад на зямлю. Не ў сілах было самае неба стрымаць тые сьлёзы. Самы яны рваліся туды, гдзе радзіліся па-троху, падымаліся ўверх. Людзкая жалоба, горэ, пакута, ўсё нешчасьце зямлі, што накапляліся тысячамі гадоў, паліліся цяпер са сьлязьмі адною хвілею. Ціхая скарга грымела ў небі страшным голасам Бога і калыхала ўсю зямлю; стогны людзкіе, каторых ніхто ня чуў, блішчалі маланкамі, а сьлёзы цяклі халоднымі, чыстымі ручьямі на зямлю і ажыўлялі яе. Вада зьбіралася ў вадну рэку і дружна стала напіраць на гару.

Зрушылася гара; моц яе, каменьня, градам сыпаліся на ніз. Арлы, каршуны, крумкачы, ястрабы, совы пазляталі з гары, каб запыніць ваду.

Пачула і Жывая Вада, што робіцца над ёю. Сабрала яна ўсе сілы свае і ўскалыхнула гару, як купіну. Тут яе падхапіла дажджэвая рэка. Страшны шум пашоў па «Мёртвым полю».

Усё жывое дрыжало ад страху і чакало пагібелі. Але пагібла адна гара. Пяском і дымам развеялася яна па полю.

Гневалася неба, бушэвала вада, трэслася зямля. Ліліся рэчкі па кожнай разоры і зліваліля з Жывою Вадою.

Прайшоў страшны момэнт, і стала спакойна. Вада ўся злілася ў старое дно Жывой Вады. І жыцьцё, стрыманае праз доўгі час гарою, ізноў пашло сваею дарогаю, і ажыло «Мёртвае Поле»…