Апаведаньня (Колас, 1912)/Васіль Чурыла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Васіль Чурыла
Апавяданьне
Аўтар: Якуб Колас
1912 год
Чорт
Іншыя публікацыі гэтага твора: Васіль Чурыла.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАСІЛЬ ЧУРЫЛА.

(Апаведаньне з жыцьця лясьнікоў).

I.

Лес шумеў неяк вельмі нудна.

Лес рэдка калі маўчыць. Прывычнае вуха лавіло ў ім галасы, але ня ўнікнуў ў тайну яго мовы; толькі сэрцэ смутна адгадывае у ім нуду і трывогу. Касматые, яловые вяршыны трасьліся, як у шалёным танцы. Лапы то падымаліся то апускаліся, якбы лавілі вявідзімаго ворага, каторы не даваў, спакою і запраўляў трасьціся лес…

Лес шумеў. Нудна шумеў стары лес.

С краю леса стаяла хатка лясьніка, Васіля Чурылы. Маленькае ваконцэ хаткі смутным значком пазірало ў поле. Здалёк яно здавалося воўчым вокам. Над самым ваконцэм звісла голая вярбіна і глуха шумела, ўсё роўна, як стагнала.

Маленькая лянпачка смутна сьвяціла ў хатцы. Агонь баязьліва дрыжэў, і чуць заметна скакаў і перэліваўся змрок па сьцяне. Каля стала сядзела жонка Васіля, Алеся. Ёй нічога не хацелося рабіць, дый і работа падала з яе рук.

Дзеці даўно ўжо спалі.

— Божэ-ж мой! Гдзе-ж гэта Васіль?—з уздохам пытала Алеся.

Васіль ня першы раз прыходзіў да дому ў такі позны час. Знала Алеся сабаччу лясьнікову службу, знала пана лясьнічаго, што то быў за чэлавек. Але, чаму-ж так нудна і страшна за Васіля сягоньня? Алеся і сама гэтаго не знала, толькі некая глухая трывога залезла ў душу і, як чэрвяк, грызла сэрцэ.

Доўга чэкала Алеся Васіля.

Перадумала ўсе няшчасьця і здарэньня, якіе маглі прылучыцца з Васілём у гэту неспакойную ноч.

А лес усё шумеў. Нудна шумеў стары лес…

II.

Гдзе-ж дзеўся Васіль?

Ужо пачынало зьмеркацца, як паслаў яго лясьнічы з пісьмом да сусёдняго двара.

Была ўжо глыбокая ноч, покі зайшоў Васіль у двор да пана. Пан затрымаў Васіля на неколькі часу, покі пісаў адказ лясьнічаму. Ніхто не спытаў Васіля, ці ён еў; ніхто не накарміў галоднаго. І выйшаў Васіль ад пана з гокрай крыўдай у сэрцы…

Беднасць заправіла Васіля кінуць бацькаву хату і ісьці ў лясьнікі. Німала прышлося яму паабіваць панскіе парогі, не раз мусіў ён стаяць без шапкі прад панам лясьнічым, цалаваць яму рукі, гнуцца. А ўсё гэта любіць пан. Тое лясьніцтва — глухі вугалок Беларусі,—ў каторым служыў Васіль, захавало ў сабе ешчэ старые парадкі таго цёмнаго часу, калі-то было право паменяць чэлавека на сабаку, таго часу, каторы зваўся «паншчызнай». Жыццё йшло далей сваею дарогаю, йшло, шырылося, а гэты кут аставаўся глухім, акамянелым, і сьвет жыцьця новаго адскаківаў ад яго, як адскаківае луч сонца ад ледзяной гладзі.

Йшоў Васіль адзінокі нудны. Курсіўны тэкст

Сьнег хутка заметаў дарогу, вецер зьбіваў Васіля з ног, а горкіе думкі, як пчолы кружыліся над яго галавою. Усё яго жыцьцё, ўсе думкі былі ў тым, каб скарэй збавіцца ад сабаччай службы. Дастаць-бы кусок зямлі, пабудаваць сваю хату і жыць, як Бог паложыць на душу, нікога не баяцца, нікому ня гнуцца.

А тут што?

І усё лясьніковае жыцьцё яго ўстала прад ім, як жывое, ўсё роўна, як пазіраў ён на яго, як на адзін цэлы закончэны абраз уніжэньня і крыўды.

III.

А вецер ўсё крапчэў. Васіль адвярнуў каўнер кажушка, глыбей насунуў на вушы круглую шайбу, апусьціў стрэльбу руляй ўніз, каб не надзьмула сьнегу. Лес скончыўся. Васіль выйшоў на аткрытае мейсцо. Іон усё думаў аб сваім жыцьці, аб лясьніковай службе.

Ешчэ-б, сказаць, можна было-б служыць, каб трымаўся толькі службы. Але уся беда ў тым, што лясьнічы папіхаў лясьніка да ўсяго, як дарэмнаго каня. Пры аднэй толькі думцы бачыцца з лясьнічым мароз прабегаў па скуры Васіля. Васіль нераз гаварыў, што лепей хацеў-бы ён сустрэцца з гадам. або воўкам, як папасьці на вочы лясьнічаму. Не раз стаяў Васіль, як палатно белы ад крыўды і несправядлівасьці, выслухіваючы спаведання пана лясьнічаго. Рукі самы згортываліся у кулакі, і не раз неякая сад падбівала Васіля кінуцца на лясьнічаго разбіць твар, кінуць аб землю, таптаць нагамі, біць, біць, без жалю, без міласердзя. Тагды-б, здаецца, спагнаў сваю злосць, адамсьціў бы за ўсе зьдзекі і уніжэньня. Але ўспамінаў Васіль, што у яго ёсць жонка, ёсць маленькіе дзеткі, і рукі самы апускаліся, і стаяў ён як акамянелы, маўчаў ні — слова. Што-ж, кінуцца на папа? а што далей? Далей турма, жэбрацкая торба. Далей гэтых граніц ня ходзіць забітая, прыніжэная душа простаго чэлевека.

Лаяўся пан лясьнічы, як праўдзівы майстэр свайго дзела. Лаянка яго лілася доўга, плаўна, без запінкі. Кожнае слово было ўзважэно і біло па сэрцы цяжкім абухом. Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю нейкаю прыйшоў на сьвет гэты чэлавек і замеж астрога або варьяцкаго дома папаў ў лясьнічые. А ў рэшьці, чорт, яго разбярэ, хто жыве тут не па абмылцы! На гэтым пункце патыкаліся мысьлі Васіля і не маглі здалець яго, бо далей прад вачыма яго аткрывалося многа непанятных парадкоў, за каторые можна папасьці Ў турму або чорту на скавараду.

IV.

У тахт думкам Васіля сьпеваў вецер ў полі нікому непатрэбные песьні. Васіль так углыбіўся ў свае думкі, што забыўся, гдзе ён, куды ідзе.

Васіль стануў, каб разглядзець, гдзе ён. Ногі яго па калені ўлазілі у сьнег. Але што разгледзіш у такую ноч? Неба змешалося з зямлёю… Шырокі прастор поля зьвузіўся ў чорную бочку, і нічога не магло разглядзець вока адзінокаго Васіля. Усё роўна, як нехта выкінуў яго, непатрэбнаго, беднаго ў гэтую зяўру страшнай ночы, прынёсшы ў ахвяру сярдзітай буры, каб яго жыцьцём купіць сабе спакой.

— Гдзе-ж я? — трывожна спытаў сябе Васіль.

І адразу ахваціў яго страх, самы большы страх чэлавечы — страх за сваё жыцьцё. Рукі яго апусьціліся, яму захацелося прысесьці. Але ня сеў Васіль і стаў перэбіраць нагамі у глыбокім сьнягу, як спутаны.

А думкі, безталковые, дзікіе думкі заварушыліся ў ім скора-скора, як той сьнег, каторы з усіх старон так безжаласна сыпаўся на Васіля. То думалося Васілю, што ён сам шукае сваей магілы, то здаваліся прад ім сьцены, каменьня, гатовые кожны момэнт наваліцца на яго ўсім ціжарам. Яму здалося, што ён адыйшоўся далёка-далёка… Ужо раз спатыкнуўся Васіль, вецер зьбіў яго з ног. Іон выбіўся на луг, як яму паказалося.У яго думках пранясьліся азярыны ў высокіх берагох, замеценные сьнегам, але ніколі незамерзаючые. Сьнег ўсё глыбейшы і глыбейшы, а сілы ўсё ьаюць і таюць. От ён сусім выбіўся з сіл, залез у сьнег па пояс і няможэ ўжо мясіць яго адзервянелымі нагамі.

V.

— А-а-а — у!

Васіль і ня думаў крычаць, як ня думаў ён і плакаць. Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля, і самі пацяклі сьлёзы.

Вецер падхапіў яго немы крык, рвануўся з ім і тут жэ загубіў яго, разцёр, як мыльную бурбаўку.

— Хто я? Васіль?

— Васіль, хто-ж я?

— Што ж ты тут робіш?

— Сяджу ў сьнягу.

— Ну, Васіль, гайда да дому!

Усё у ім мешалося, і сама сабою навязалася яму гэтая безталковая гутарка…

Во у вачах яго як бы прасьвятлело. Усюды, куды ён ні гляне, віднеліся морды лясьнічаго, яго вышчэрэные зубы. Гэтых мордаў набралася многа-многа; яны абнімаліся, скакалі варушыліся, як па камандзе, дрыжэлі, як лісьця асіны перад навальніцаю.

А вун, там, відаць худую, змучэную, заплаканую твар Алесі… Вунь яго дзеці…

А лясьнічые скачуць, насьмехаюцца з Васіля, падаюць яму рукі і борздзенька прымаюць, як толькі Васіль памыкаўся ўзяцца за іх

Рвануўся Васіль са злосьці на лясьнічых!

І пачуў Васіль лёгкасць, як бы ён павіс над зямлёю. Іон ціха апусьціўся, стаў лёгка, свабодна ўлазіці ў нешта мяккое і халоднае. От як бы затрымаўся… Чуў ён ешчэ, як лопнуў рэмень на яго стрэльбі, як улазіў ўніз і… болей нічога ня чуў Васіль.

Вецер сьпеваў цяпер «вечны пакой» слузе Божаму і чэлавечаму…