Перайсці да зместу

Акерманскія стэпы (Міцкевіч/Сіманоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Акерманскія стэпы
Санэт
Аўтар: Адам Міцкевіч
Арыгінальная назва: Stepy Akermańskie
Пераклад: Іосіф Сіманоўскі
Крыніца: Здабыткі: Дак. помнікі на Беларусі: [Зборнік] / Нац. б-ка Беларусі; [Склад.: Л.Г. Кірухіна, Т.І. Рошчына]. – Мн.: Красіка-Прынт, 2002. Вып. 5. 175 с., іл. - с. 155-156
Іншыя пераклады гэтага твора: Акерманскія стэпы (Міцкевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я выплыў на прастор сухога акіяна
Вазок нырае ў глыб і далей на свабодзе
Скрозь пойм зялёных зыб, скрозь кветак палаводдзе
Мінае астравы зялёнага бур'яна.

Спусціўся змрок, ані дарогі, ні кургана
Гляджу, і кормчых зор шукаю ў неба зводзе!
Там блішча воблака, там зорачка не ўсходзе!
Там блішча Днестр, там свеціць лампа Акермана.

Станем! - Як ціха! - Чутна, як жораў курлыча,
Сокала вока яго не дасягне ўвышы.
Чуваць, як коўзкі вуж шамаціць таямніча.
І так напруджаны слых у гэткай цішы,
Што чуў бы голас з Літвы. - Едзем! Ніхто нас не кліча!