Адвержаныя (у скароце)/Уступ
Выгляд
Уступ Прадмова Аўтар: Віктор Гюго 1862 (пераклад 1938) |
Частка першая. Мірыель → |
у скароце |
УСТУП
Да таго часу, пакуль будзе існаваць соцыяльны праклён, што абапіраецца на закон і норавы, якія штучна ствараюць пекла ў нетрах цяперашняй цывілізацыі і ракавым спосабам збіваюць чалавецтва з яго прыгожага шляху; да таго часу, пакуль не будуць вырашаны тры асноўныя задачы цяперашняга века: прыгнечанне людзей, якія сталі пролетарыямі, падзенне жанчыны з-за голаду, знясіленне дзяцей у начной працы, — да таго часу перад грамадствам будзе стаяць небяспека смяртэльнага ўдушша ў цэлым радзе соцыяльных пластоў; гаворачы іншымі словамі і з пункту гледжання больш шырокіх поглядаў: пакуль на зямлі пануюць нішчата і невуцтва, кнігі, падобныя да гэтай, не могуць быць бескарыснымі.
Віктар Гюго.
Отавіль-Гуз
1862