Адбітак
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Адбітак Верш Аўтар: Алесь Гарун Крыніца: http://rv-blr.com/verse/showCollection/4913#72143 |
Дзіўлюся я на зьзяньне ясных зораў, —
І сумна-сумна так, што я ня разам зь імі,
Што жыць ня лёс мне ў вышыне нагорнай
І сьцежкамі хадзіць па небе залатымі.
Сярод нязнаных мне, ня бачаных прастораў
Раўнінай той, што зьвецца Бесканечнасьць,
Я лётаў думкаю б і воляй непакорнай
І, можа б, там пазнаў цябе, Адвечнасьць.
Дзіўлюся я на зораў ясных зьзяньне,
На сьцежкі іх, ўсё тыя ж, як прад векам,
І сумна гэтак мне, і родзіць сум пытаньне:
Нашто пачаўся я ад Бога — чалавекам?