Аганькі
Аганькі Аўтар: Уладзімір Караленка Пераклад: Лішні |
«Наша ніва» — №16-1909. |
Калісь то даўно, цёмным асенным вечэрам, прышлося мне плыці па панурай сыбірскай рэцэ. На павароце рэкі перада мной пад чорнымі гарамі бліснуў аганёк.
Бліснуў ярка, моцна — зусім блізка…
— Ну, дзякаваць Богу! — сказаў я з радасьцяй; — блізка начлег.
Весьляр павярнуўся, глянуў цераз плячо на агонь і зноў налёг на вясло:
— Далёка!
Я не паверыў: аганёк так і стаяў, выступаючы ўпярод з няведамай цемні. Але весьляр праўду казаў: аганёк быў далёка…
Гэткі начны аганёк здалёка здалее прабіці цемнь, мігаціць і маніць падарожнаго. Здаецца, вот ешчэ два-тры разы махнуць вяслом, і скончыцца панурая дарога…
А ўсёж-ткі — далёка!
І доўга ешчэ мы плылі па чорнай, як доля сіроты, рэцэ. Раздолы і скалы с той цемні выплывалі, насуваліся і ніклі, аставаліся ззаду, а аганёк усё перэліваўся перэд намі, зіхацеў і маніў,— ўсё так-жэ блізка, і ўсё так-жэ далёка…
Часта успамінаецца цяпер мне гэта рэка, заслоненая скалістымі, чорнымі гарамі; і гэты жывы аганёк. — Многа агней і раней, і пасьля манілі не аднаго мяне сваей блізасьцю. Але — жыцьцё цячэць усё ў тых-жэ панурых берагах, а агні ешчэ далёка. І зноў трэ налегаць на вёслы…
А ўсёж… ўсёж-ткі ўперадзі агні!..
- Перэтлумачыў Liszni.