Варта (1918)/Аб дзяржаўным будоўніцтве

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Неміга і Менск Аб дзяржаўным будоўніцтве
Публіцыстыка
Аўтар: Антон Луцкевіч
Кастрычнік 1918 году
Зьберэгайце нашу песьню

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзержаунае будоуніцтво.

Аб дзяржаўным будоўніцтве.

Стацця Антона Новіны.

Як для кожнаго народу, так і для нас, гісторыя — гэта жывая кніга жыцьця. Яна дае нам магчымасьць пазнаць агульны кірунак разьвіцьця нашаго народу, а разам з тым выкрывае прычыны нашаго пазьнейшаго ўпадку — ажно да апошніх часоў уваскрашэньня. А навука мінуўшчыны асабліва патрэбна нам цяпер, калі мы адбудоўваем нашу дзяржаўнасьць.

Угледаючыся у Эпоху тварэньня нашай старой дзяржаўнасьці, мы зусім не знаходзім у ім таго прынцыпу, які ляжыць звычайна ў аснове дзяржаўнасьці другіх народаў: прынцыпу нацыанальнага. Магутная сила цягацення беларускіх зямель да Балтыцкаго мора, як да вольнага выхаду на увесь сьвет, прымусіла нас гуртавацца, як каля дзяржаўнаго ядра, каля літоўскаго племя, залёгшаго на дарогах нашых да мора. І хаця ў часе нашага супольнаго з літвінамі дзяржаўнага жыцьця ў межах Вялікага Князьства Літоўскага мы бачым расьцьвет нашае нацыанальнае культуры, хаця наше мова была мовай гасударственай ва усей Літве, хаця мы далі літвінам нашы нормы права і асновы грамадзянскага быту, — аднак, прындып абароны рознаплямённай дзяржавы стаяў у нас вышэй прынцыпу нацыанальнага, і гэта было прычынай таго, што, зьліўшыся з польской дзяржаўнасьцю, мы не здалелі даць адпору польскаму нацыанальнаму націску, і, разам з утратай асобнасьці гасударственай, утрацілі ў вышэйшых станах сваю нацыанальнасьць. Праўда, гэта сталося не без барацьбы, — толькі і барацьба за нашу нацыанальную самабытнасьць вялася под штандарам не нацыанальным, а рэлігійным. Дарэмна паадзінокія людзі — патрыоты (як Васіль Цяпінскі і інш) паднімалі свой голас с прызывам да вышэйшых станоў дзяржацца сваей нацыанальнасьці і свайго языка: як раней прынцып дзяржаўнасьці, так пасьля рэлігія засланілі сабой аснову нашага быту — прынцып нацыанальны.

Доўгая польская, а пасьля маскоўская няволя не давалі магчымасьці беларусам збудзіцца нацыанальна, бо ўсе нашы творчыя культурныя сілы забіралі полякі і маскалі. Аднак, магутны парыў да волі, які дзевятнаццаты век абярнуў у век адраженьня нацыанальнасьцей, дайшоў урэшці і да нас. І вось ужо у першай палове XIX ст. мы бачым спробы падняць беларускі рух. Але першыя спробы былі зроблены не на грунце чыста нацыанальным, а на грунце так — званым, «краёвым»: пад той час ідэя краю, населенага неколькімі нацыанальнасьцямі, стаяла наперадзі ўсяго, і тыя, хто браўся будзіць беларусаў, былі нацыанальна далёкімі ад іх. Вось, чаму ажно да канца XIX сталецьця спробы нацыанальнаго адраджэньня беларусаў канчаліся звычайна нічым, і толькі век дваццаты, калі ўрэшці зварухнуліся мільённыя массы беларускага «простага» народу, калі гэтыя «простыя» людзі урэшці пранікліся нацыанальнай сьвядомасьцю, — даў сапраўдны пачатак беларускага адраджэньня.

Пад нацыанальным штандарам адгэтуль ішла ўся беларуская культурная і грамадзкая работа, на грунце яе вырасла вялікая ідэя будавання нацыанальнай дзяржавы, каторай было сужана ў рэзультаце сусьветнай вайны быць праведзенай у жыцьцё: на нашых вачах Беларусь сталася незалежнай дзяржавай. І у тым, што гасударственае творства беларусаў абапёртана на нацыанальнай аснове, запаведзь яснае будучыны нашага народу.

Нікому ня тайна, што доўгі сьцяг новаўтвораных гасударственых арганізмоў свой быт атрымаў толькі дзякуючы таму, што дужэйшым за іх палітычным сілам было карысна іх істнованьне. Мо шмат каму прыкра аб гэтым гаварыць, мо‘ гэта балюча для тых народаў, каторыя аказаліся забаўкай у чужацкіх руках, — а усё-ж такі гэта — факт. Вось-жа, калі самыя народзiны гэтых дзяржаў аснованы на чужой волi, дык і далейшы іх быт можа быць залежным ад тэй-жа волі а пры ненамысных палітычных варунках яны проста могуць загінуць. Ясна, што і прызнаньне і умацаваньне назалежнага дзяржаўнага быту Беларусі так сама залежны ад агульных палітычных варункаў. Вось-жа, каб пры зьмене гэных варункаў на нашу некарысьць не пагібла і наша дзяржава, мы павінны у аснову яе палажыць нешта такое, што будзе трываць вечна, што не залежыць ад тых ці іншых наплываў. A гэта і ёсьць аснова нацыанальная, каторая не разваліцца датуль, дакуль жыць будзе беларускі народ.

Будаваць незалежную Беларусь павінны самі беларусы — і то беларусы нацыональна сьвядомыя, беларусы, каторыя не на словах толькі, а на жывым дзеле — усім сваім жыцьцём, кожным сваім крокам умацоўваюць беларушчыну. Мы павінны цяпер больш, чым калі, сьцерагчыся, так-званых, «тоже бѣларусовъ», каторыя, называючы сябе беларусамі, маюць у душы толькі пагарду да свае мовы, да сваіх братоў сярмяжных, да усяго роднага, беларускага. Благі той будаўнічы, каторы закладае фундаменты вялізарнага гмаху з нягоднага матэріялу: яго будыніна ня будзе мець моцы і хутка разваліцца. Вось-жа, каб будоўля незалежнай Беларусі не развалілася, каб пры найгоршых для нас варунках мы асталіся самі сабой, трэба у аснову нашага дзяржаўнага будоуніцтва палажыць чыстую беларускую нацыанальную ідэю.

Антон Новіна.
м. Вільня.

Примчаніе. Публицистъ Антонъ Новина принадлежитьъ къ числу пінеровъ бѣлорусскаго національнаго возрожденія, связавшихъ съ національными досяганіями борьбу за политическую свободу. При его непосредственномъ участіи въ періодъ 1905—1915 годовъ въ Вильнѣ издавались первыя бѣлорусскія газеты, какъ «Наша Доля», «Наша Ніва» и др., а нынѣ его имя связываютъ съ популярнѣйшей въ бѣлорусскихъ кругахъ газетой «Гоман» («Homan»), выходящей въ двухъ изданіяхъ также въ Вильнѣ (съ 1916 года) со времени оккупаціи столицы Бѣлоруссіи арміями генерала-фельдмаршала фон-Эйхгорна.

Трактуемый Антономъ Новиной вопросъ мы ставимъ во главу угла всей нашей политики, всей нашей общественной и культурно-просвѣтительной работы.

Считаемъ однако необходимымъ замѣтить, что оборона національнаго вопроса должна итти всѣми путями, по которым только можно достигнуть цѣли. Вотъ почему, стойко защищая въ нашемъ бѣлорусскомъ государственномъ строительствѣ національный вопросъ, какъ базу нашего существования, мы, опубликовывая нѣкоторые матеріалы или печатая статьи и не на бѣлорусскомъ языкѣ, считаемъ это вполнѣ отвѣчающимъ нашимъ задачамъ.

Какъ Мессіи, ждемъ того дня, когда въ этомъ минуетъ всякая надобность.

Редакція