Абразок

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Абразок
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Як люстэрка, зіхціцца
Роўнядзь водная става,
Лёг туман вокал ніцы,
Ападае на травы.
Яшчэ захад палас
Ў залацістых аблоках,
А ўжо зорка малая
Заміргала звысоку
І адбітак той зоркі
На вадзе крышталістай
Затрымцеў у паўзмроку
Залацінкай іскрыстай.
Плюхне рыбка гулліва
І нырцуе ў глыбіні,
Круг за кругам імкліва
Разбяжыцца і згіне.
Млын-буркун усё крэкча
І пытлюе, як можа.
Мельнік пацеры шэпча
І ссыпае ў мех збожжа.
Уздыхнуўшы глыбока,
Мех ускінуў на спіну
І пакрочыу шырока
Да варот, на сцяжыну.
Прыйшлі з пашы каровы
І рыкаюць ля брамы,
Быкі-збойцы гатовы
Сутыкнуцца ілбамі
Пастух волю даў пузе,
Не пусціў сутыкнуцца.
Чутна: зводдаль у лузе
Хтосьці фае на дудцы.
Вёску змрок ахінае,
Шум расце ў наваколлі,
Сабак збеглася Зфая —
Адзін моцна скуголіць.
Праца спынена ў полі
Мазаліста-цяжкая,
Мужыкі йдуць паволі,
Іх вячэра чакае.
І ваконцы ў хацінах
Засвяціліся скора.
У вадзе ў балацінах
Жабы крумкаюць хорам.
Качар кракнуў бадзёра,
Крык раздаўся ў палёце,
Адазваўся дзесь жораў
На далёкім балоце.
У палосах пшаніцы
Свар вядуць перапёлкі,
А ля самай крыніцы
Свішчуць куркі-свісцёлкі.
У вярбінаў гушчэчы
Драч дзярэ свае горла,
Чайка плача і енчыць,
Бо дзятва яе змёрла.
Напушыўся і бусел
У гняздоўі ўжо нанач,
Сваім клёкатам мусіў
Даць сямейцы дабранач
Усхадзіліся шчыра
Ля крыніцы дзяўчаты,
Лаюць хлопца-настыру,
Чутны спевы і жарты.
Ой, фігляркі, фігляркі
Вабяць, клічуць здалёку
Вось бяжыць хлопец шпаркі,
А дзявуха — на ўцёкі
Не ўцякла — і ведома,
Хоць сябе бараніла,
Ён дагнаў яе умомант
І цалуе, аж міла.
«Бессаромнік адчайны!» —
Кажа нібы ўзлавана,
Як вядзецца звычайна.
Ды шапнуўён: «Кахана!»
Будзе з ім яшчэ клопат…
А на конях праз фэблю
Хлопцы скачуць галопам.
Коней гнаць і не трэба,
Бо запахла травіцай
Ім здалёк сакавітай
Пыл узняты садзіцца,
Сціхнуў тупат капытаў.
Ля рачулкі, ля гаю
Дым узвіўся ўжо клубам,
Агонь бліснуў, міргае
За лазою, за дубам.
Асвятліў ён туманы,
Што паўсталі над лугам.
Разаслаўшы сукманы,
Хлопцы леглі паўкругам.
Змрок чарнее навокал,
Зоркі ў небе ён множыць,
Ноч густой павалокай
Акры вас свет Божы.
І русалкі раптоўна
Усплывуць чарадою
І закружаць чароўны
Карагод над вадою.
Ой, для хлопца падманны
Чар іх згубна дзявочы:
За хвіліну кахання
Жвір яму ўкрые вочы.
Д’ябал высуне рогі
3-за вярбы нестіадзеўна —
І саб’ецца з дарогі
'Іут вандроўнік напэўна.
Ваўкалакі і цмокі
Ля бяды будуць недзе.
На любошчы і скокі
Ведзьма з чортам прыедзе.
Як нячысцік наўкола
Завядзе свой парадак,
Кажухом укрый голаў
На ўсялякі выпадак.