І як строй дамоў сталічных бачу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
І як строй дамоў сталічных бачу
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


І як строй дамоў сталічных
Бачу ў пышных я убраннях,
Дзе дагнана ўсё дазвання,
То хвалю задуму, воблік,
Ўзлёт мастацтва, шык будоўлі, —
Але сам у думках звычных
Ля ліцвінскай хаты простай,
Што ўсміхаецца праз вёрсты,
Бы здалёк сардэчна кажа:
«Мо зайшлі б, як воля ваша».
Бы гаворыць вам выразна:
«Тут спаткаюць вас прыязна».
Нібы блізй вы ці свой ёй.
«Тут лагодай супакояць
Сэрца даўнішнія раны.
Легка стане нечакана».
Недаверу анізвання!..
Чалавек туды загляне.