1649—1793—? (Гейнэ/Таўбін)
1649—1793—? Аўтар: Гайнрых Гайнэ Пераклад: Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 231. — 372 с. |
Брытанцы — непачлівыя.
Загэтым
Яны пакончылі з дакучным этыкетам.
Кароль іх Карл правёў прад смерцю ноч бяз сна
Ў палацы Ўайтгол ля вакна.
За вокнамі кпіў з караля народ
Ды біў цвікі ў ягоны эшафот.
Няведалі французы этыкету.
На месца кары ў простым экіпажы
Яны даставілі Людовіка Капэта
І ўчынілі з ім ня так, як кажа
Нам этыкет стары: павінна голь
Трымацца з тым, каго завуць кароль.
Яшчэ цяжэй Марыі-Антуанэце давялося:
Тая атрымала адны калёсы.
Не капэлян, ня фрэйліна, — на эшафот
З Антуанэтай ехаў санклюлот.
Капэціха была даволі ганарлівай
І губку ніжнюю зьвяла ўсмешкай кплівай.
Французы ці брытанцы — дык яны
Ад роду нелагодныя. Адны
Лагоднасць маюць немцы. Застануцца
Яны лагоднымі і ўчасе рэволюцый.
З яго вялікасцю, як можна,
Зьвяртацьмуцца яны набожна.
Запрэжана шасьцёркай гофкарэта,
Ўся ў чорным. Коні крэпам прыадзеты.
Пасьля на конях з траурнаю пугай
Галосіць кучар, — так калісьці цугам
Аж да кальварыі нямецкага монарха падвязуць
І галаву яму з пашанай адсякуць.