Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
5. З цыклю „Эрос“. Зірнуў, як між валос… 6. ⁂ Я бальны, бясскрыдлаты поэт
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
7. „Нашай Ніве“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




6.

Я, бальны, бясскрыдлаты поэт,
Помню, раз пазабыў сваё гора, —
Гэта чуда зрабіў Ваш прывет.
Я — бальны, бясскрыдлаты поэт!
Mo’ жыцьця майго верш ужо сьпет, —
Дык няхай Вам хоць песьня гавора,
Як бальны, бясскрыдлаты поэт
На гадзіну забыў сваё гора.

1909.

М. Багдановіч.
З фотографічнай карткі 1909-га году. На картцы — аўтограф вершу „Я бальны, бяскрыдлаты паэт“.

Увагі[правіць]

6. Я бальны, бясскрыдлаты поэт… Верш выдаецца з аўтографу. Напісаны ў 1909 г. на фотографічнай картачцы, зьнімак з якой зьмешчаны на 9-ай стар. Вершы прысьвечаны М. А. К-ай, з якой поэта пазнаёміўся ў Крыме на фэрме „Шалаш“, дзе лячыўся ўлетку 1909 г. („Матар‘ялы для біографіі М. Багдановіча“ — бацькі поэты А. Я. Багдановіча). Гэтай-жа асобе прысьвечаны і в. „Цемень“ (№ 18).