Юр’я! Вечар добры, Юр’я!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Юр'я! Вечар добры, Юр'я!
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юр'я! Вечар добры, Юр'я!
Юр'я! Падай ключы, Юр'я!
Юр'я! Нашто ключы? Юр'я!
Юр'я! Зямлю адмыкаць. Юр'я!
Юр'я! Нашто адмыкаць? Юр'я!
Юр'я! Расу пушчаць. Юр'я!
Юр'я! Нашто раса? Юр'я!
Юр'я! Для каровак. Юр'я!

(Запісана: 213. Gawrońska, с. 40—41, № 22. Зап. праф. Бр. Руткоўскім ў Свянцянскім павеце. Заўвага да песні: «Песня вясенняя. Дзяўчаты падзяляюцца на 2 хоры, спяваюць песню вечарам, пасля захаду сонца, 23 красавіка»)