Што пісаць і чым парадаваць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Што пісаць і чым парадаваць…
Аўтар: Мікола Сурначоў
1943
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Што пісаць і чым парадаваць,
Не прыдумаю, павер,
Я тваімі жыў парадамі,
За цябе іду цяпер.
За цябе, што сінім ранкам
Затаілася ў ляску,
Што губляе на світанку
Слёзы на сухім пяску.
Я лічу іх; дожджык колькі
Кіне кропель на раллю,
Твае вочы сёння столькі
Слёз сярэбраных пральюць.
А дарма. З чужацкай куляю
Куляй спрэчку я вяду
І з табою, як з матуляю,
Стрэцца цераз Сож прыйду.
І, магчыма, ў той жа хаце,
Да якой мне шлях трымаць,
Ты, каханая, як маці,
Можаш госця не пазнаць.
А ні целам, ні душою
Не пакрыўджуся зусім,
На парозе прад табою
Стаўшы з ранцам франтавым.

1943