Перайсці да зместу

Чалавек і мора (Бадлер/Жылка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чалавек і мора
Верш
Аўтар: Шарль Бадлер
1857 (пераклад 1927)
Пераклад: Уладзімір Жылка
Першы беларускі пераклад з Бадлера. Часопіс «Узвышша» № 3-1927.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О, вольны чалавек. Заўжды любіцьмеш мора.
Яно — адбітак твой; твая душа — паглянь! —
Ў разгортванні валвы бясконцае прасторы
І розум твой не менш тужлівая атхлань.

Ты любіш патанаць ў яго туманныя дарогі,
Ахопліваць яго істотаю сваёй,
І сэрца ўласнага рассейваеш трывогі
Пад гэты гук жальбы някорнай і дзікой.

Абодва хітрыя, вы так маўкліва-стрымны.
О, чалавек, ніхто не змераў глыб тваю!
О, мора, не злічыў ніхто твой скарб інтымны!
Так тайну ўкрылі вы зайздросліва сваю!

А вось між тым вякі, вякі без падзялення,
Зацята йдзе ваш бой бязлітасна-люты́.
Так закаханы вы у бойку і знішчэнне,
О, вечна змагары й нязгодныя браты!