Перайсці да зместу

Ужо сонейка — не раненька

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ужо сонейка - не раненька
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ужо сонейка — не раненька,
Іду дамойкі радзенька —
На цёплую вячэру,
На мяккую пасцелю.
Маё жыта рэдзенька,
Баліць мая сярэдзінка.
Мая матка дагадліва —
Выцепліла лазеньку.
Ды выцепліўшы лазеньку,
Наламала бярэзнічку,
Наламаўшы бярэзнічку,
Папарыла сярэдзінку.
Сярэдзінка памягчэла,
Маё жыцейка пагусцела.

(501. Сахараў, 1, с. 39. Запісана Б. Юрэвіч у 1929 г. у мястэчку Ляўдэры Лудзенскага павета ад Елізаветы Прынц)