У зачарованым царстве
У зачарованым царстве Верш Аўтар: Максім Багдановіч |
Крыніца: http://maksimbogdanovich.ru/stories/102.htm |
O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’l velame degli versi strain.
Dante. Inf. ІХ*
(* О вы, разумныя, зірніце самі,
І кожны настаўленне зразумее,
Схаванае за дзіўнымі радкамі.
Дантэ. Пекла. ІХ)
Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, навяваючы сум,
Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны звіняць.
І ці трэба казаць, чаму сціхла рака,
Зашамрэлі мацней каласы
І аб чым шэпча ім галасок вецярка,
Што зіяе-дрыжыць на лісцёх лазняка:
Кроплі слёз ці халоднай расы?