Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

КРЫЖ

На стыку трох дарог пры полі,
Дзе пачынаецца сяло,
Стаіць адзнака цяжкай долі,
Схіліўшы пахмурна чало

Павязка стлела і спаўзае,
А крыж асунуўся на плот,
Як-бы ён горача жадае
З нядолі вызваліць народ.

Няхай-жа гэты знак пакуты,
Калі рассыплецца у прах,
Навекі зьніме тыя путы,
Што накаваў крывавы жах.

1921 г.