Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

НА КРЫЖОВЫХ ДАРОГАХ

На пагорку ў чыстым полі
Крыж стаіць убогі,
Там і тут жаўцеюць ролі,
Ў сьвет бягуць дарогі.

Даль раскрылася шырока
З гэтага узгорка.
Ціха ў полі, адзінока,
Штось на сэрцы горка.

Я стаю і аглядаю
Горак рад убогі,
А куды ісьці, — ня знаю,
Не ўлаўлю дарогі.

Дагарае дзень. Зьмярканьне
Ахапляе далі.
Калі-ж скончыцца блуканьне
Ў бездарожных хвалях?

Вечар немы, бездарадны
Крочыць з пад нізіны…
Хоць-бы голас дзе ўспагадны,
Хоць-бы гук адзіны!

1911 г.