Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці то сэрца ў вас
Цьвярдзей каменя,
Што ад вас браты
Адракаюцца.

Не! душа ў вас,
Сэрца — добрае,
Думкі чыстыя,
Мысьлі ясныя!

Толькі вам няма
Долі-радасьці,
Сіла цёмная
Вось прыціснула.

Гэй, выгнаньнікі,
Сябры любыя,
Да канца, браты,
Будзьма цьвёрдымі.

1908 г.

|}