Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

— Што, брат Грышка: папраўляйся —
Чутка ёсьць — зямлі дадуць.
Не хварэй, брат, падымайся
Ды ачуньвай як-нібудзь.
— Эх, Мікола: што тут цешыць?
І стары, а як дзіця:
Не, ня будзе нам жыцьця,
Як паноў не перавешаць.

1907 г.