Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Развагі мудрай, задуменьня
І нейкай смутнае красы,
І чуеш ў гэтым лятуценьні
Адвечнай песьні галасы.

А хмарка ў небе, ў ясным полі
Плыве шчасьліва, як дзіця,
І забываеш мімаволі
Ўвесь клопат буднага жыцьця.

Куды ні гляне маё вока, —
Ўсё поўна згоды, дабраты, —
Ты маеш выгляды прарока,
Наш край пакуты, край сьвяты!

1921 г.

|}