Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

А мо‘ сонейка віталі,
Дзень хвалілі новы, —
Не, ня ўніклі, ня ўчыталі
Іх паважнай мовы.

Эх, дубы, дубы! вякамі
Вы зьбіралі сілы,
Не звалодаў віхар з вамі,
Вас здалелі пілы.

Ашальмованы вам чолы,
Сьсечаны кароны,
І, пасеўшы на верх голы,
Там крычаць вароны.

1921 г.

|}