Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

∗     ∗

Прайшлі незваротна дзянькі веснавыя,
Адсьпеваны песьні яе маладыя,
І краскі пажоўклі, павялі.

І толькі ўспаміны, як зоркі ў тумане,
Мігнуцца, засьвецяць… і сумна так стане —
Дзе моладасьць? мары? — прапалі!

1916 г.