Рана засмуцілісь Думкі, сэрца дзеткі, Рана вы завялі, Веснавыя кветкі!
Ці мароз зьнячэўку Вас прыбіў вясною, Як на сьцежку жыцьця З простаю душою
Стаў я, поўны веры, Радасьці і сілы. Што-ж на вас дыхнула Холадам магілы?
Што-ж вы неспакойна Кружыцесь, як пчолы? Думкі, мае думкі! Што вы невясёлы?
Ці краіны роднай Балаты гнілыя Смуткам вас акрылі, Думкі маладыя?