Старонка:Son na kurgane.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзяўчынка (с хлопчыкам — меньшым ад сябе, абое у вадных зрэбных кашулях).

Як маланкай, пашла хатка.
Чэравічкі і апратка.

Хлопчык (праз слёзы разглядаючыся). А дзе-ж татка? а дзе мама?

Дзяўчынка.

Ціха, братка: я так сама

Вось с табою іх шукаю,
Дзе-ж падзеліся — не знаю.

Ў гэты бок нясьлі кадушку.

Хлопчык.

Патсадзі — сарву я грушку;
Хочу вельмі піць і есьці.

Дзяўчынка (патсаджываючы хлопчыка, с павагай).

Вось уздумаў грушы трэсьці.

Тутка гэтакае нешчасьце, —
Не дзівота і прапасьці,
А ён, баш, с сваёй ядою!

Хлопчык (саскочыў і грызе сарваную дзічку).

Пабяжым цяпер затое

Дзяўчынка.

Ня лезь толькі ў вочы с плачэм:
Татку, мамку недзе ўбачым.

Хлопчык (з радасьцяй адбегаючы з дзяўчынкай).

Недзе нойдзім, недзе ўбачым!