Старонка:Raskapanaja magila.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

РАСКАПАНАЯ МАГІЛА

Свеце ціхі, краю мілы,
Мая Украіна!
За што табе пакаранне,
За што, маці, гінеш?
Ці ты ўранні на світанні
Бога не маліла?
Ці ты дзетак непаслушных
Праўдзе не вучыла?
Малілася, старалася,
10 Дзень і ноч не спала,
Малых дзетак даглядала,
Праўдзе навучала.
Вырасталі мае кветы,
Мае краскі-дзеці,
Панавала і я колісь
На шырокім свеце, —
Панавала… О Багдане!
Неразумны сыну!
Паглядзі цяпер на маці,
20 На сваю Ўкраіну,
Што, калышучы, спявала
Пра сваю нядолю,
Што, спяваючы, рыдала,
Выглядала волю.
Ой, Багдане, Багданочку!
Каб наўперад знала —
У калысцы б задушыла,
Пад сэрцам прыспала.
Стэпы мае запраданы