Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

516. Кулік чайку ўзяў за чубайку. Нос., 70; Дуб., 30.

517. Недасол на стале, перасол на спіне. Fed., 200; М. Грынблат, 1926, Тур. Вар.: Нос., 97; Ляцкий, 25; Fed., 20; Жанч., 229; В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.

а) Недасол на стале, перасол пад сталом. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6.

518. Мужык за лучынку знойдзе прычынку. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8. 58.

519. Будзе ў мяне ногі мыць, да ваду піць. Сержп., 127.

520. Кажан нежанаты б’е жонку, а бяздзетны — дзеці. Fed., 202.

521. Хоць кулаком б’е, але хлеб дае. Fed., 30.

522. На каго падыме, а на мяне апусціць. Ром., Зап., III, 225.

523. Людзей слухай, а свой розум мей і жонкі не бей. Жанч., 228.

524. (Ты) не бі жонку: часам яна разумней. Ляцкий, 46.

525. Людзі гавараць, што пабоі мілага не баляць. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.

526. Лепш як харошы выб’е, ніж брыдкі пацалуе. Fed., 50.

527. Бедная (дурная) тая дамова, дзе вала бадаець (бадзе́) карова. Шпил., 176; Нос., 39; Дуб., 15; Сержп., 16.

528. Хай згарыць тая карова, што вала збарола. В. Санько, 1969, Слуцк.

529. Няхай таго вала воўкі з’ядзяць, каторага бора карова. Fed., 337.