Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

г) Антось ды Хвядора — што лапаць ды абора. Мін.-Мал., 1970, 158, Пух.

407. Бог мой, а я твой. Ляцкий, 4.

408. З кім жыць, таго не гнявіць. Нос., 157.

409. Жыві з аднэю, да й чэсна. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.

410. Роўны з роўнага цешыцца. Нос., 144.

411. Мужык сваю жонку хваліць, што хораша есці варыць. Fed., 192.

412. Дзе дружына, там хлеб. Fed., 82.

413. Сям’я гушчу любіць. Fed., 276.

414. Гушча сям’і не разганяе. І. Саламевіч, 1975, Слон.

415. Уся сям’я ўмесце, і душа на месце. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.

416. Тут і я, тут і жонка мая, тут і мае дзеці, люба паглядзеці. Нос., 165.

417. Сямейка малая — работы ўсім хапа́е. Л. Царанкоў, 1960.

418. У вераб’я свая сям’я. Дуб., 64.

419. Лішні чалавек у сям’і не згуба. Добр., Смол., 106.

420. Дзе цесна, там пацешна. Fed., 58; Pietk., 362; 1961, Брасл. 13.9.5ъъ.

421. Хіжка мая цесна да чэсна. Дуб., 68.