Старонка:Moj dom 1946.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гудзе, імкне над долам крылан,
Над хатамі вусцянскага пасёлка.
А хаты ўсё — стары, даўнейшы план:
Трухлявая салома і паркан -
Далёкае мінуўшчыны асколкі.

І марам я сваім тут волю дам,
І думаю, што будзе ў нашым краю:
Змятуць калгаснікі драўляны хлам,
Я новыя катэджы ўбачу сам,
І Вусця я на Бадэн не змяняю.

1937 г.