Старонка:Dziavochyja nochy.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ДЗЯВОЧЫЯ НОЧЫ

Высушылі кары вочы
Дзявочыя ночы.

«Чарніца Мар’яна»

Расплялася пышна каса
Аж да пояса;
Раскрыліся персі-горы —
Хвалі сярод мора;
Засвяцілі кары вочы —
Зоры сярод ночы;
Працягліся белы рукі —
Так бы й абвіліся
Вакол стану… І з падушкай
Горка абняліся,
Дый замлелі, дый замерлі,
З плачам разняліся.

«Ды нашто мне каса-краса
І карыя вочкі,
Стан мой гнуткі… Калі няма
Мілага дружочка?
Няма з кім мне палюбіцца,
Сэрцам падзяліцца…
Сэрца маё! сэрца маё!
Цяжка табе біцца
Адзінокаму. З кім жыці,
З кім, свеце лукавы,
Скажы ты мне?.. І нашто мне
Слава… тая слава?
Я любіць і жыці хочу
Сэрцам — не красою!
А мне яшчэ і зайздросцяць,
Гордаю і злою