Старонка:Corny.Treciaje pakalennie.djvu/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ціў ламачынаю і якраз уцэліў: востры сук сухой старадрэвіны разануў сабаку па баку. Сабака заенчыў, падтуліў хвост і кінуўся наўцёкі. Імчаўся проста пад нізкую агароджу, за якой стаяў дамок з жоўтымі вокнамі. Недзе ўжо там сабака захлёбваўся немым енкам, а другі кідаўся на чырвонаармейца. Але з адным сабакам саўладаць было лягчэй. Чырвонаармеец пайшоў к дамку. Ніхто ніадкуль не выходзіў. Чырвонаармеец узышоў на гнілы ганак, усходы якога ляжалі на падстаўленых каменях і гнуліся пад нагамі. Дзверы замкнёны не былі, і чырвонаармеец увайшоў у маленькія сенцы на падлозе. Сабака астаўся н адвары. Пасля сянец быў пакой, немалы паводле самога дамка.

Цяпер ужо нельга было не абазвацца, калі чужы чалавек увайшоў у хату, і з бакоўкі абазваўся жаночы голас:

- Хто там?

Старая жанчына ўвайшла з бакоўкі. Трэба думаць, што яна праз акно бачыла, на каго брахалі сабакі, бо нешта вельмі ж ужо адразу сказала:

- Чаго вам трэба, таварыш?

- Мне трэба фурманка, - адказаў Кандрат Назарэўскі. - От паперка ад старасты. Я ранены і хворы, еду дадому на папраўку.

Апошнюю фразу ён дадаў, убачыўшы халодны позірк старой жанчыны.

- А ці далёка вам ехаць?

- Вёрст сорак.

- Яно такі і трэба было б даць вам фурманку, але ж коней нашых няма дома. Усе ў абозе. Тры кані было, дык аднаго палякі пагналі з сабою, а два - у абозе. З чырвонаармейцамі паехалі... І ліха яго ведае, гэтага старасту, чаго ён ад нас хоча, чаго ён да нас чэпіцца. Ён жа ведае, што коней нашых дома няма.

Кандрат Назарэўскі паспрабаваў узяць па добрасці:

- Я скрозь не паеду на вашай фурманцы. Вёрст дваццаць, пятнаццаць праеду, а там фурманку змяню.

- Дык дзе ж я вам вазьму тую фурманку!

Кандрат Назарэўскі сеў на старасвецкую, абточаную шашалем, канапу. Пасля валтузні з сабакамі рана на назе пачала ныць. Занылі плечы, грудзі. Ён пайшоў на адкрытую: