Старонка:Corny.Treciaje pakalennie.djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як ужо быў Скуратовіч за аканома ў пана, узяў сабе замуж панскую ахмістрыню, а сваю сястру ўмасціў к пані за пакаёўку. Раптам з'явіўся на даляглядзе чалавек. Гэта быў Стафан Сэдас. Ні то з-пад Гародні, ні то з-пад Сувалак, а можа, нават і з-пад самай Варшавы. Бачыў і ведаў Скуратовіч толькі адно: чалавек гэты з добрай галавой, не любіць мужыкоў, выглядае панам, умее добра з папамі абыходзіцца, а як пачне гаварыць - то не спаў бы, не еў бы, а ўсё слухаў бы. Адным словам, чалавек, можна сказаць, культурны. Ён - і пра сямейныя інтымнасці ўсіх навакольных паноў, і пра гешэфты павятовых скупшчыкаў і перакупшчыкаў, і, нават, у вясёлую хвіліну, калі ў галаве туманіцца хмель, пра заляцанні старога пана да аптэкаравай жонкі ў мястэчку. І раптам гэты чалавек, гэтакі добры знаёмы, гэтакі прыемны госць робіцца Скуратовічавым сваяком - бярэ замуж панскую пакаёўку, Скуратовічаву сястру. Пан адчыняе другую сыраварню, і Стафа Сэдас робіцца майстрам у двух маёнтках адразу. Складаецца цікавае сяброўства: хутаранец Скуратовіч, сыравар Сэдас, местачковы арганісты і панскі садаўнічы. Сэдас страшэнна ненавідзіць праваслаўе, а значыцца, і папоў. Ён паважае ксяндзоў, а Скуратовіч з папом першы друг. А пра дзяка і казаць няма чаго: той як дзень, так і ноч трэцца на Скуратовічавым хутары. А тут якраз з Сэдасавай ласкі пачаў укліньвацца да Скуратовіча арганісты, а за ім яшчэ гатоў з'явіцца на даляглядзе і сам ксёндз. Што рабіць? Сэдас не такі чалавек, каб пагадзіць праваслаўе з каталіцтвам. Так гэтая няпэўнасць цягнулася блізка год, пасля Сэдас падстроіў так, што поп зусім пачаў мінаць Скуратовічаў хутар. Сэдас расцвяліў Скуратовічавых сабак перад тым, як меўся сюды з'явіцца поп. Сабакі дайшлі да такога гарту, што мелі патрэбу ўжо кінуцца абы на каго, хоць на самога Скуратовіча. Сабакі ўзялі-такі як мае быць папа. А Сэдас дэманстратыўна стаяў на Скуратовічавым ганку і хоць бы зварухнуўся. Назаўтра поп граміў у царкве, у пропаведзі, каталіцтва, а Скуратовіч прымушан быў, як нстаў Вялікі пост, ехаць да споведзі аж у суседні прыход. Ксёндз, праўда, Суратовічавым другам не зрабіўся, але Скуратовіч у поўнай меры