Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


Свіснуў малодшы брат коням багатырскім голасам. Пачулі яны, прыскакалі на яго свіст. Уселіся браты на сваіх добрых коней і паімчаліся ў палац да цара. Тут пусцілі яны коней, пераадзеліся ў жабрацкую адзежу, заходзяць у царскі палац. А ў цара якраз гуляюць вяселле - тры вадавозы жэняцца на царскіх дочках. П'юць вадавозы ды хваляцца.

Першы кажа:

- Я выратаваў адну дачку цара.

Другі кажа?

- Я выратаваў другую дачку цара.

Трэці кажа?

- Я выратаваў трэцюю дачку цара.

А старэйшы багатыр і гаворыць:

- Ваша вялікасць гасудар, вось вам тыя пальцы, што я паадсякаў у змеяў.

Пазнала малодшая царская дачка старэйшага брата, падышла к цару і кажа:

- Праўда, тата, гэта ён выратаваў мяне. Ён мой муж.

А вадавозаў цар загадаў пакараць. Прывязалі іх к хвастам коней і пусцілі ў чыстае поле.

І пачаўся ў царскім палацы пір на ўвесь мір. І я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала.

3. КАБЫЛІН СЫН

Было сабеў дзесятым царстве, на дзесятым гасударстве, жыў сабе купец з жаною. І не было ў іх дзяцей. І зажалаў ён дзяцей: што ўсё маець, усім светам купцуець, а няма дзяцей. Тады нехта нараіў яму, што ёсць такая рыба, што як уловіць яе і з'есць, дык будуць дзеці. Гэта яму нараена. Ну, ён прызывае рыбака:

- А што, рыбак, ці ўловіш ты такую і такую рыбу?

- Не ведаю, - кажа, - ці ўлаўлю, ці не. Калі злаўлю, тады прынясу!

Ну, пайшоў лавіць. І паказалася яму тая рыбіна, ён і злавіў. Прынёс яму, тэй узяў, заплаціў яму. Дык хадзяйка і служанка ўзялі яе чысціць, вымылі ды ваду тую пад вугол вылілі. А кабыла хадзіла па двару, тую ваду і выпіла. Як выпіла, так і зацяжарыла. Тады служэбка тая гатове рыбу і каштуе, вядома, кухарскае дзела. Як пакаштавала, дык і зацяжарыла. А тады згата-