Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


Падыходзіць багатыр да змяі, а яна так дыхнула, што ён упаў у агняны калодзеж.

Паглядзеў малодшы брат на платочак - з яго кроў цячэ, а карты не тасуюцца. Бяда са старэйшым братам, значыцца. Загінуў ён недзе ў дарозе.

Сабраўся малодшы брат у пуць-дарогу, прасціўся з адзінай маткаю і паехаў у свет белы шукаць брата. Скора казка сказваецца, ды не скора дзела дзелаецца. Паімчаўся малодшы брат-багатыр у белы свет. Ехаў ён, ехаў, аж бачыць, хатка на курыхых ножках на ўскраіне лесу стаіць. Пад'язджае да гэтай хаткі і кажа:

- Хатка, хатка, стань ка мне перадам, к лесу задам!

Хатка павярнулася. Выходзіць з яе старушка:

- Што табе трэба, добры маладзец, слаўны багатыр?

- Бабка, я брата свайго шукаю...

- Яго ж змяя забіла. Глядзі, сынок, як паедзеш, будзе на тваёй дарозе старая змяя-маці збіраць косці свайго сына. Дык ты не кажы ёй нічога, а хапай за плечы і кідай у агняны калодзеж. Пакліча яна ворана. Воран прыляціць, дастане косці твайго брата, кіне ў жывучы калодзеж - ажывіць.

Пагаварыў багатыр са старушкай і пусціўся далей у белы свет. Ехаў ён, ехаў. Скора казка сказваецца, ды не скора дзела дзелаецца. Вось прыязджае да цара ў палац і лажыцца спаць. Тут царэўна кладзе на яго руку. І кажа ён малодшы брат:

- Хто пакладзе на мяне руку - рука прэч, хто нагу - нага прэч.

Заплакала царэўна горкімі слязамі; не ведала яна, што гэта малодшы брат, бо браты вельмі былі падобны адзін на аднаго: волас у волас, голас у голас. Цяжка царэўне на сэрцы стала, што ён так сказаў.

Раніцой развітаўся малодшы брат і пусціўся далей у свет белы. Ехаў ён, ехаў, бачыць - змяя старая збірае косці сына. Схапіў ён змяю і хацеў кінуць у агняны калодзеж. І сказала старая змяя:

- Добры маладзец, не губі ты мяне. Я ажыўлю твайго брата.

Паклікала яна ворана. Прыляцеў чорны воран, дастаў косці старэйшага брата з агнянага калодзежа, апусціў у жывую ваду - ажывіў яго.

Вылез з калодзежа старэйшы брат, уздыхнуў і кажа:

- Ох, і заснуў жа я, братка.

А тым часам малодшы брат узяў змяю-маці, кінуў яе ў агняны калодзеж - яна і згарэла.