Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


- Хатка, хатка, стань ка мне перадам, к лесу задам!

Хатка перавярнулася.

Выходзіць з хаткі бабка і кажа:

- Эй ты, слаўны багатыр, добры маладзец, куды цябе бог нясе?

- Еду ў белы свет.

- Глядзі, - кажа бабка, - тут будзе везці вадавоз дачку цара змею на паед.

- Добра, - кажа маладзец, - я з ім спраўлюся.

І паімчаўся ён далей, прама ў палац цара. А ў цара было тры дачкі. Адна з дачок і кажа:

- Чым змея любіць, лепей утапіцца.

А другая кажа.

- Я лепш задаўлюся.

А трэцяя кажа:

- Ён маім мужам будзе.

Прачнуўся маладзец, паснедаў, развітаўся і паімчаўся туды, дзе будзе царскую дачку вадавоз везці на паед змею.

А малодшы брат глядзіць дома ў платочак - платочак белы, карты тасуюцца. Значыць, брат жывы дзесьці.

Вось пад'язджае старэйшы брат да гары, дзе вадавоз дачку царскую везці павінен. Пад'язджае да гары і бачыць: вадавоз дачку вязе, а насустрач, з-пад гары, змей трохгаловы едзе.

- Го-го-го! Я думаў, цар адну дачку дасць, ажно яшчэ вадавоза і багатыра мне на паед удабавак прыслаў!

- Не, нячыстая сіла, падавішся! - кажа багатыр.

- Ну што ж, будзем біцца ці мірыцца? - спытаў змей.

- Біцца, - кажа багатыр.

- Дзьмі ток! - прыказаў змей.

- Не, дзьмі ты, у цябе тры галавы. Мне і на ламаччы добра будзе.

І пачалі яны біцца. Доўга біліся ці мала - невядома, але ссек багатыр змею адну за другой тры галавы. Затым адсек палец змея і кінуў у кішэню. А вадавозу кажа:

- Едзь дадому. Скажы, што я выратаваў царэўну ад смерці.

Паглядзеў на платочак і карты малодшы брат дома і бачыць: платочак белы, карты тасуюцца. Значыць, брат дзесьці жывы.

На другую раніцу цар пасылае змею на паед сярэднюю дачку. Старэйшы брат ідзе зноў пад гару біцца са змеем.

Вось едзе вадавоз з другой дачкой цара. Выходзіць насустрач ім шасцігаловы змей і крычыць: