Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


пасля выбег, замахнуў ручніком, так замак зноў у клубочак звіўся. Ён яго ўлажыў у кішэнь і пайшоў дахаты. Назаўтра, як кравец угледзеў тую сукню, так проста не мог выдзівіцца: дзякуе яму, плача ад радасці, такі ўжо кантэтны! Сукня надта кралеўне спадабалася, так утрахтавала краўца і дала яму трыста рублёў.

Як настаў вечар, кралевіч пайшоў на кралеўскі двор, усе тры клубкі паклаў на надворку і як размахнуў ручніком, так зрабілася ў вока мглені тры замкі: залаты, срэбны і медзяны. Тады ўвайшоў, у каждым акне пазапаліваў свечкі, да і сам у залатом замку сеў і стаў на ксёнжцы чытаць. Як служба анно такое дзіва ўгледзела, так зара кролю данясла. Так кроль з усімі гасцьмі выйшаў. Усе надта дзівіліся, што гэта такое, і давай абходзіць тыя палацы, а кроль, угледзеўшы, што нехта сядзіць у залатом замку, увайшоў і пытае:

- Хто тут?

- Я!

- Хто?

- Твой сын!

Так абняліся і сталі вітацца, і кралевіч зара ўсё чыста расказаў, як там было. Тады кроль казаў усіх разбойнікаў на жалезныя бораны парасцягаць, а сына ажаніў і справіў вялікае вяселле.

2. БРАТЫ-БАГАТЫРЫ

У некаторым царстве, у некаторым гасударстве, а іменна ў том, у якім мы цяпер жывём, жылі-былі два браты: голас у голас, волас у волас, так што цяжка было адрозніць іх. Бацька іх памёр. Рашыў тут старэйшы брат, што нечага яму рабіць дома, і пачаў збірацца ў пуць-дарогу.

Пайшлі браты на ярмалак купіць коней. Сустрэлі прадаўца.

Старэйшы брат і кажа:

- Гаспадар, калі выдзержыць мяне твой конь, то я плачу табе пяцьсот рублей, а не - то ты мне плаціш тысячу і каня аддаеш.

Стаў ён садзіцца на каня, паклаў на яго руку - упаў конь на ногі. Выйграў старэйшы сын каня і тысячу рублей удабавак.

Прыходзяць сыны дамоў, маці пытае іх:

- Дзе вы каня ўзялі?