Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


кралеўскі двор і згадзіўся за чалядніка. Ажно ў гэтым самым часе кроль выдаваў найстаршу дачку за аднаго з разбойнікаў. Так яна казала таму краўцу зрабіць дыхтар такое ўвабранне, у якім яна хадзіла ў змея:

- Як зробіш, - кажа, - такую, то дам сто рублёў, а як не, то голаў кажу зняць.

Так той небарака прышоўшы дахаты стаў плакаць, а кралевіч, даведаўшыся прычыны:

- Не плач, - кажа, - мой пане гаспадару, я табе сукню пашыю, а ты паложся спаць.

Як той анно лёг спаць, так кралевіч выйшаў на двор, выняў залаты клубочак, палажыў на зямлі і як размахнуў ручніком, так як бач зрабіўся залаты замак. Тады ён убег у сярэдзіну, ухапіў сукню найстаршай сястры, после выбег, замахнуў ручніком, так замак зноў у клубочак звінуўся. Ён гэта ўлажыў яго ў кішэнь і пайшоў дахаты. Назаўтра, як кравец угледзеў тую сукню, так проста не мог выдзівіцца: дзякуе яму, плача з радасці, такі ўжо кантэтны! Сукня надта кралеўне спадабалася, так утрахтавала краўцы і дала яму сто рублёў. На другі дзень кроль серадольшую дачку выдаваў за другога разбойніка. Так і тая краўцу заказала, каб пашыў ёй якраз такую сукню, у якой яна ў змея хадзіла:

- Зробіш, - кажа, - то заплачу дзвесце рублёў, а як не, то голаў кажу сцяць.

Так і тым разам кралевіч стаў яму ў памочы, бо надта прасіў яго. Як анно ноч настала, так узяў срэбнага клубка, палажыў на зямлі і як размахнуў ручніком, так як бач зрабіўся срэбны замак. Тады ён убег у сярэдзіну, ухапіў сукню серадольшай сястры, после выбег, замахнуў ручніком, так замак зноў у клубочак звіўся. Ён яго ўлажыў у кішэнь і пайшоў дахаты. Назаўтра, як кравец угледзеў тую сукню, так проста не мог выдзівіцца: дзякуе яму, плача з радасці, такі ўжо кантэтны! Сукня надта кралеўне спадабалася, так утрахтавала краўца і дала яму дзвесце рублёў. На трэці дзень кроль аддаваў наймельшу дачку за трэцяга разбойніка, так і тая таксама зазвала краўца да се і казала яму зрабіць сукню, як у змея хадзіла. І кажа:

- Калі зробіш, то дам трыста рублёў, а як не, то голаў кажу сцяць.

Так і тым разам кралевіч стаў яму ў памочы, бо надта прасіў яго. Як анно ноч настала, так узяў медзянога клубка, палажыў на зямлі і як размахнуў ручніком, так як бач зрабіўся медзяны замак. Тады ён убег у сярэдзіну, ухапіў сукню наймельшай сястры,