Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


А жонка:

- Э, - кажа, - дзе? Тут нат птушачка не пераляцела, не то людскі дух. Ну а жэбы і быў, то цо ты яму зрабіў бы?

- Накарміў бы, напаіў бы, срэбра, злота насыпаў бы і адправіў бы б.

А яна кажа:

- Ну, то ест тут мой брат, прыйшоў да нас у гасціну.

Так змей кажа:

- Пакажы!

Тады ён вылез з шапы, а змей:

- Як се маеш, пане швагжэ?

- Як се маеш, змей?

- Біцца, - кажа змей, - ці гадзіцца?

- Не, біцца!

І давай ламатацца: біліся, біліся, аж кралевіч і гэтага змея забіў. Тады, адрэзаўшы языкі, за пояс пазатыкаў, да і пайшлі з сястрою да тых сёстраў. Як анно выйшлі на дарогу, так яна кажа:

- Нічога мне не шкада, толькі гэтых палацаў і багацтва.

Так ён узяў ручніка і як замахнуў, так як бач усей палац у клубок скруціўся. Тады ён улажыў у кішэнь і пайшлі. Як прыйшлі да срэбнага замка, так забралі тую сястру і ідуць. Ажно яна кажа:

- Нічога мне не шкада, толькі гэтых палацаў і багацтва.

Так кралевіч замахнуў ручніком, той палац таксама ў клубок скруціўся, ён яго ў кішэнь, і ідуць да найстаршае. Ішлі, ішлі, аж прыйшлі да залатога замка і забралі сястру. Выходзяць на надворак, ажно і той шкада было пакідаць багацтва. Так кралевіч махнуў ручніком, палац скруціўся, ён яго ў кішэнь. Ішлі, ішлі, аж прыйшлі пад тую самую рэчку, краз катору ён калісьціць на саломінцы і ручніку пераходзіў. Аж там разбойнікі назмысне быта тапіліся. Паўлазілі яны ў рэчку і просяць, каб ён іх ратаваў, а ён ведама, што быў добрага серца, так стаў іх выцягаць, а яны яго ўцягнулі ў ваду і ўтапілі. После сёстрам казалі прысягнуць, што яны іх ад змяёў выратавалі, і пайшлі на кралеўскі двор. Як анно адышліся, так прылятае над рэчку тая самая птушачка, што кралевіч ёй жыццё дараваў і прыносіць яму есці. Так кралевіч кажа:

- Вазьмі ты дзве пляшачкі і прынясі мне вады жывушчае і мацуюшчае.

Так птушачка як бач і прынесла. Тады кралевіч як выпіў, так зара падужаў, вылез з рэчкі, пайшоў да аднаго краўца на