Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


Ён пакінуў іх і пайшоў далей. Ідзе, так ідзе, аж глядзіць - стаіць двор на граніцы другога свету. А ў том дварэ жыла слуга змяёў, старая ведзьма, і без яе пазвалення не можна было перайсці на той свет. А было ў яе два велькіх сівых кані, і, бало, хто хоча іці на той свет, то яна выпускае тыя коні, і калі зловіць, то яго перапусціць, а калі не дасць рады, то голаў сцінае. Так да тае ведзьмы зайшоў кралевіч, бо не было іншай радачкі: краз той двор анно адна дарога ішла на той свет. Так яна кажа:

- Выпушчу коні, а калі назад прыжанеш іх да стайні, то пушчу, а як не - голаў затну.

Ён падумаў і кажа:

- Добра.

Яна гэта зара зайшла, выпусціла коні, а яны, хвасты пазадзіраўшы, калі ні пабягуць у лясы! Беглі, беглі, ажно прыбеглі і наступілі на той мурашнік, а мурашкі і пшчолы як стануць іх кусаць, так самі прыбеглі да стайні. Тады ведзьма паглядзела, што няма рады, і пусціла яго на той свет. Ідзе, так ідзе, аж глядзіць - стаіць залаты замак. А ў том замку жыў змей з дванаццацьма галавамі з найстаршаю яго сястрою. Як ён вайшоў у сярэдзіну, так сястра яго адразу пазнала да і кажа:

- Чаго ты, братко, прыйшоў? Як змей прыйдзе, то ён цябе і мяне з'есць.

А кралевіч:

- Не бойся, - кажа, - анно мяне схавай у шапу.

Так яна дала яму такіх кропель, што як чалавек вып'е, то надта дуж зробіцца, і схавала яго ў шапу. Ажно прыходзіць змей. Як анно ўвайшоў у хату, так кажа:

- Не слыхана, не відана, людскім духам смярдзіць!

А жонка:

- Э, - кажа, - дзе? Тут нат птушачка не пераляцела, не то людскі дух. Ну, а жэбы і быў, то цо ты яму зрабіў бы?

- Накарміў бы, напаіў бы, срэбра, злота насыпаў бы і адправіў бы б.

А яна кажа:

- Ну, то ест тут мой брат, прыйшоў да нас у гасціну.

Так змей кажа:

- Пакажы!

Тады ён вылез з шапы, а змей:

- Як се маеш, пане швагжэ?

- Як се маеш, змей?

- Біцца, - кажа змей, - ці гадзіцца?

- Не, біцца!