Старонка:Belarusi.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДЗВЕ ДЗЯЎЧЫНЫ

Па узгорках, па далінах,
Ветрам-віхрам несупынна
Мчыцца быстрая машына,
А ў машыне дзве дзяўчыны,
Дзве дзяўчыны, як маліны…

Сцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіннік.

Шофер з іх адна бывалы —
Ёй не страшны віры, скалы,
Долы, горы, перавалы,
Дае ход машыне ўдалай,
А ўсё далей хваляй, валам…

Сцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіннік.

Інжынер — тая другая,
Будаваць машыны знае,
Аб ёй слава па ўсім краі:
Што такая маладая,
А машыны выдумляе!..

Сцеражыся, супраціўнік! —
Адбівае дні гадзіннік.