Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

24. ДА ЎЗЫДЗІ, ЎЗЫДЗІ

- Да ўзыдзі, ўзыдзі,
Ясен месячка,
Як млыновае кола.
Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, маліна,
Да прамоў ка мне слова.
- Рада я выйсці, пагаварыці -
Мне тваё слаўцо міла,
Усе людзі судзяць, усе гавораць,
Каб цябе не любіла.
Да няхай судзяць, да няхай гавораць,
Хоць па ўсім белым свеце,
А я, малада, ў сваёй мамачкі,
Як у ружовым цвеце.

25. НА МОРЫ, НА СІНІМ АЗЁРЫ

На моры, на сінім азёры,
Там Іван белых лебядзей страляіць,
Ён дзеваньке правым вокам міргаіць.
- Ці ўдаваліся, мая дзевіца, да цябе?
- Удаваліся нежанатыя панічы.
Я ж тымі панічамі гардзела,
За цябе, маго Ванечку, хацела.

26. ХАДЗІЛА ДЗЕВАНЬКА

Хадзіла дзеванька
Каля рэчанькі,
Крыкнула, гукнула
Перавознічку.
Адклікнуўся, адгукнуўся
Яе міленькі:
- Я ж к табе, мілая,
Чаўнаком плыву.
- На тваім чаўночку
я не плавала.