Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

20. НА ДАЛІНЕ

На даліне
Тры Кацярыны
Ячмень жнуць.

Сонца нізенька,
Вечар блізенька -
Не дажнуць.

А зраўнуй, божа,
Ай, гару й даліну
Раўненька.

Прынясі, божа,
Маю мамачку
Раненька.

Ай, хоць раненька,
Ай, хоць позненька,
Ай, рана.

Я сваю мамачку,
Ай, па галасочку
Спазнаю,

Па галасочку
І па платочку
Спазнаю.

21. ПАСАДЖУ ЯВАРА Ў НЯДЗЕЛЮ РАНА

Пасаджу явара ў нядзелю рана,
Расці, расці, яварэц, буду паліваці,
Любіў казак дзеўчыноньку, здумаў пакідаці.
На крутую горушку гуляці хадзіла
Да праваю ручкаю краскі зрывала,
А леваю ручкаю атыкалася,
У нова люстэрка ўглядалася,
Сама сваёй красаце дзівавалася: