Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

17. ЖУРАВЫ ЛЯТУЦЬ

Журавы лятуць,
Палудзень нясуць —
Будзем мы палуднаваць.
Журавы селі,
Палудзень з’елі
Нечага палуднаваць.
Мамачка ідзе,
Палудзень нясе —
Будзем мы палуднаваць.

18. А НА ГАРЭ ДЗЕЎКА ПШОНКУ ЖНЕ

А на гарэ дзеўка пшонку жне.
— Сцеражыся, дзеўка, тучка йдзе.
— А я гэтай тучкі не баюся:
Гэта тучка — свякроў мая,
А дробны дожджык — дзевер мой,
А буйны вецер — свёкар мой.

19. А З ЛУГУ, З ЛУГУ ДОЖДЖ ІДЗЕЦЬ

А з лугу, з лугу дождж ідзець[1],
З-пад цёмнай хмаркі пярун б’ець.
— Ці не баішся, Васілька?
— Каго я буду баяцца?
Гэта не пярун, а татка мой,
Ды ён жа мяне не заб’ець.
Ды ён жа мяне не заб’ець,
Ды й шчасцем-доляй абашлець.

  1. Кожны радок паўтараецца.